Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Я не падману: вершы, песні, балады
Я не падману: вершы, песні, балады - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Я не падману: вершы, песні, балады

Электронная книга - «Я не падману: вершы, песні, балады». Краткое содержание книги:

Я не падману: вершы, песні, балады
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:

1965

Лазьня па-беламу

Прапалі ты мне лазьню, спадарынька! Распалю я сябе, расьпяку. На палку — разамлелы, распараны, — Я сумненьні свае адсяку.
Задымлю, як вясною праталіна. Коўш халоднай — і ўсё адымчыць. І наколка часоў культа Сталіна Засінее на левым плячы.
Прапалі ты мне лазьню па-беламу — Я ад белага неяк адвык. Ашалею — і мне, ашалеламу, Пар гарачы разьвяжа язык.
Колькі веры і лесу павалена! Колькі зьведана гора і трас! А на левым плячы — профіль Сталіна, А на правым — Марынка анфас.
Эх, за веру маю безаглядную Колькі год я ў раі перавёў! Прамяняў на жыцьцё непрагляднае Несусьветнае глупства сваё!
Прапалі ты мне лазьню па-беламу — Я ад белага неяк адвык. Ашалею — і мне, ашалеламу, Пар гарачы разьвяжа язык.
Не забыць мне, як ранкам цудоўненькім Брату крыкнуць пасьпеў «Забяры!», Як мяне два прыгожых ахоўнікі Дастаўлялі зь Сібіру ў Сібір.
А затым у бараку пад кроквамі, Наглытаўшыся сьлёз і дзярма, Каля сэрцаў калолі мы профілі, Каб ён слухаў, як сэрцы грымяць.
Не палі ты мне лазьню па-беламу — Я ад белага дужа адвык. Ашалею — і мне, ашалеламу, Пар гарачы разьвяжа язык.
Зябну я, успамінамі змучаны, Пар мне думкі зьмяшаў-паламаў. І з туману халоднай мінуўшчыны Выплываю ў гарачы туман.
Зацурчэлі мне думкі пад цемечкам: Што ж, дарма я плячо ім змарыў? І лупцую бярозавым венічкам Я па спадчыне змрочнай пары.
Прапалі ты мне лазьню па-беламу — Я ад белага страх як адвык! Ашалею — і мне, ашалеламу, Коўш халоднай разьвяжа язык. Прапалі!.. Не палі!.. Прапалі!..

1968

Паляваньне на ваўкоў

Рвуся з скуры, з усіх сухажылін, Каб праскочыць, пасьпець да пары! Аблажылі мяне! Аблажылі! Гоняць весела на нумары! Там з-за елак шчабечуць двухстволкі. Паляўнічы хаваецца ў цень. Там ваўкі сьнегам коўзкім паўзь ёлкі Скачуць, быццам жывая мішэнь…
Там паляваньне на ваўкоў! Там паляваньне! Ату драпежнікаў, старых і шчанюкоў! Крычаць загоншчыкі, шалеюць псы з браханьня! На сьнезе кроў і плямы яркія флажкоў…
Не на роўных гуляюць з ваўкамі Лесьнікі, ды рука не дрыжыць. Абцягнуўшы нам волю флажкамі, Б'юць надзейна! А хочацца жыць! Воўк ня можа парушыць традыцый, Бо ў дзяцінстве сьляпым шчанюкі — Ваўчаняты, мы ссалі ваўчыцу І ўсмакталі: ня лезь за флажкі!
Там паляваньне на ваўкоў! Там паляваньне! Ату драпежнікаў, старых і шчанюкоў! Крычаць загоншчыкі, шалеюць псы з браханьня! На сьнезе кроў і плямы яркія флажкоў…
Ногі хуткія, моцныя скулы! Дык чаму ж мы, зь якой мы тугі Зацкавана імчымся пад кулі, Не спрабуючы праз ланцугі? Воўк ня можа супроць выхаваньня! Вось канчаецца час мой ужо! Той, якому я ахвяраваны, Усьміхнуўся, узьняўшы ружжо…
Там паляваньне на ваўкоў! Там паляваньне! Ату драпежнікаў, старых і шчанюкоў! Крычаць загоншчыкі, шалеюць псы з браханьня! На сьнезе кроў і плямы яркія флажкоў…
Досыць мне паслухмянасьці! — Ходу За флажкі! Прага волі мацней! Толькі ззаду я чуў з асалодай Крыкі зьдзіўленых мною людзей. Рвуся з скуры, з усіх сухажылін!.. Не! Мы сёньня ня тыя ваўкі! Аблажылі мяне! Аблажылі!.. Ды ні з чым засталіся стралкі!

1968

Нешта будзе!

Прайшла пара прэлюдый, хутка будзе Ўсё добра — зможам жыць без гузакоў! Вялікія мяне ўжо клічуць людзі, Каб сьпеў я «Паляваньне на ваўкоў». Ці з вокнаў запіс слухаў, як «чуў звон», Ці можа, — юшкі зь дзецьмі тут ня зварыш, — Бог вед, але набыў магнітафон Якісь высокаўсаджаны таварыш. Бяз гальштука ў расшпіленай кашулі, Зь сям'ёю разам, без дурных спакус, Ён ціха, каб суседзі не пачулі, Узяў ды і націснуў кнопку «пуск». І там, не разабраўшы нейкіх слоў, Бо кепскі дубль дасталі на рабоце, Пачуў ён «Паляваньне на ваўкоў» І што-нішто яшчэ на адвароце. Усё праслухаўшы без хваляваньня І злы з таго, што не расчуў канец, Ён трубку зьняў — і: «Творцу „Паляваньня“ Прыслаць з гітарай заўтра да мяне!» І вось, глытнуўшы кіслага вінца, Каб адчуваць сябе ня так скавана, З парогу — ад пачатку да канца — Я пракрычаў яму пра паляваньне. Яго прасілі дзеці мо чульліва, Каб ён усьмешкай твар свой расквяціў, — І слухаў ён мяне добразычліва І нават пляснуў два разы ў канцы. Бутэлькай па фужэры пазьвінеў, Што з кніжнай шафы выцягнуў закрытай, І выпаліў: «Ды гэта ж пра мяне! Пра нас усіх! Якія ўжо ваўкі там!» Ну вось, цяпер, мяркую, нешта будзе… Чацьвёрты год за дзень па пяць званкоў! Вялікія мяне ўсё клічуць людзі, Каб сьпеў я «Паляваньне на ваўкоў».
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)