Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 46
Перейти на страницу:
Ты кожнаму слову, патомак, Што я гавару табе, вер. Спачатку,
салдат невядомы,
Ляжаў я не тут, дзе цяпер. Забіты я быў пад Масквою, I там, не пазнаны нікім, Засыпаны роднай зямлёю Быў з імем забытым маім. Па воінскаму абавязку На могілку каска лягла. Ах, вечны грудок мой ды каска, Пясчаны грудок ды імгла! Не проста салдату падняцца З апошніх пазіцый сваіх...
А толькі са мной не згаджацца Ёсць права такое ў жывых.
Сягонняшні схоў мой не знае Нябыту ў глухім бур'яне, I той, хто ў сталіцы бывае, Цяпер не мінае мяне. Праходзіць сівая жанчына, Што недзе далёка жыве, І ціха, як роднага сына, Мяне да сябе пазаве. Лютуе на вуліцы сцюжа, А нехта — адкуль жа мне знаць! Прыпыніцца, іменем мужа Пакліча з-пад каменя ўстаць. Я рос сіратою, прызнацца, Ні жонкі не меў, ні малых...
А толькі са мной не згаджацца Ёсць права такое ў жывых. Вякі праляцяць за вякамі, Пазбыўшы вайну назаўжды, I, можа, гранёны мой камень Грудку пазайздросціць тады,— Калі ўжо ні сына, ні мужа Ніхто не пакліча ў бядзе I памяці колкая ружа На зорку яго не ўпадзе; Калі з безназоўных пазіцый Скрозь каскі праб'ецца імгла, А лес ёй насення пазычыць, А сонца — агню i святла. Я мог бы сасной ці вярбою Шумець паміж дрэў дарагіх... Але не згаджацца ca мною Есць права такое ў жывых.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)