Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 46
Перейти на страницу:
Г е л е н а
Разбяр па дрэву... Забаўкі пустыя, Магната дурасць.
Р а г н е д а
Бога не гняві. У графа дурасць гэтая ў крыві. Хіба, скажы, не стаў бы мастаком Ягоны брат, каб не паўстання гром? Ты пазмрачнела. Можа, нам не рада?
Г е л е н а
Не ўспамінай, Рагнеда, чорных дзён. Боль непазбыты.
Р а г н е д а
Нас трывожыць ён. Нядаўна муж ліст атрымаў ад брата.
Г е л е н а
Ад Юрася? Як гэта так? Дальбог, Не разумею... Што за ліст?
Р а г н е д а
Мы самi Здзіўляемся. Не ўласнымі ж рукамі Паклаў нябожчык графу на парог Ліст, што гучыць сягоння як паданне. Граф быў малы, калі мяцежны рог Паклікаў Юрася...
Г е л е н а
Правоў i звання Пазбавілі няшчаснага бацькі За гэта.
Р а г н е д а
А яшчэ... тваёй рукі.
Г е л е н а
Юрась мяне з сабою на паўстанне Зваў... Не пайшла.
Р а г н е д а
Не варта шкадаваць.
Г е л е н а
Шкадуе памяць.
Р а г н е д а
Муж хацеў бы знаць, Як жыў Юрась пасля?
Г е л е н а
Аб тым, відаць, Вядома толькі кірмашам i путчам, Дзе ён старцом відушчым, невідушчым Хадзіў, быў ганчаром, быў багамазам, Быў цыганом,— жыў з цыганамі разам.
Р а г н е д а
Ах, бедны! Лепей катарга, палон, Чым лес такі. Сюды прыходзіў ён?
Г е л е н а
Жыў... У сялян. Хаваўся ў ix зімой З Анэляй — спадарожніцай сваёй. Вясной ён,. маляваў з яе партрэт, Сам, як вясна, шчаслівы, закаханы, Не багамаз, а бог, мастак, паэт.
Р а г н е д а
Але!.. Так пачынаюцца раманы.
Г е л е н а
Трагедыі, старыя, быццам свет: Пралог лірычны, дзеі нечаканы Канец, а там — i змрочны эпілог Паўстання i блукання па народзе.
Р а г н е д а
З табою толькі ў сорак трэцім годзе Ён бачыўся?
Г е л е н а
Дзіця на мой парог Прынёс Юрась, як бог забраў Анэлю З пасцелі парадзіхі ды ў пасцелю Бязведамную.
Р а г н е д а
Пухам ёй зямля!
Г е л е н а
Жыццё было ўжо Юрасю няміла. У лес сышоў i там прапаў пасля.
Р а г н е д а
Пад прозвішчам сваім удачарыла Малую ты... Марыська праўду знае?
Г е л е н а
Я ёй сказала, што яна дачка Старжыцкага. Паўстанца. Мастака.
Р а г н е д а
А больш... А пра Анэлю?
Г е л е н а
Не пытае, А можа, i сама не хоча знаць. Яна — дзіця бясшлюбнае, я — маці Яе, пасмешышча мясцовай знаці, Што трэба больш? Аб чым яшчэ пытаць? Яна маўчала, я не гаварыла, Язык — замок, калі душа — магіла.
Р а г н е д а
Даруй, сястра, яшчэ не ўсё спытала: Як быць з Марыськай? Пра яе так мала Я думала. Ёй колькі год? Відаць, Вясельны ўзрост? Есць на прыкмеце зяць?
Г е л е н а
Не смейся. Хто палічыць за выгоду Ісці за Нёман, не спытаўшы броду.
Р а г н е д а
Марыська не без племені i роду. Старжыцкі дзядзька ёй, а не вараг. Я гаварыла з ім. Ён дасць пасаг. Мы так рашылі. Што Гелена скажа? Ці, можа быць, не верыць?
Г е л е н а
Воля ваша, A толькі...
Р а г н е д а
Што?
Г е л е н а
Пранёсся слых такі, Што хоча граф раздаць зямлю сялянам.
Р а г н е д а
Той слых, сястра, i нас трывожыць з панам. Хлусня!
Г е л е н а
А ўжо на графа мужыкі, Як на святога, моляцца ў касцеле, Ды i ў царкве.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)