Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Дзікае паляванне ліхалецця
Дзікае паляванне ліхалецця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікае паляванне ліхалецця

Электронная книга - «Дзікае паляванне ліхалецця». Краткое содержание книги:

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Перейти на страницу:

Міліцэйскія машыны, машыны спецпрызначэння, «варанкі» і вадамёты, пажарныя і нават «хуткія дапамогі» пацягнуліся ў свае берлагі і стойлішчы. Было сямнаццаць гадзін трыццаць хвілін маскоўскага часу. На зямлю лёг вечар, горад запаліў агні. Пад вулічнымі ліхтарамі павялі карагод сняжынкі.

Вось так закончыўся дзень памінання продкаў у горадзе Мінску, беларускія Дзяды. Горад аціх, нібы ў ім сапраўды быў нябожчык. І ён быў. Вялікі правадыр і настаўнік, бацька родны. Іосіф Вісарыёнавіч Сталін мог спакойна пасмоктваць сваю люльку і горда пасміхацца ў вусы ўжо ў святочна ўпрыгожаным і асветленым горадзе Мінску, які рыхтаваўся сустрэць чарговую гадавіну Кастрычніка і трохі курчыўся ад неспадзявана ранняй у гэтым годзе зімы. І хутка ў гэтым горадзе на аднаго паэта стала меней. Беларуская ластаўка не вытрымала ранніх мінскіх маразоў. Адляцела ў вечны вырай, у цёплыя краіны. На Маскоўскія могілкі. З восьмага паверха новай кватэры самага прыгожага ў Мінску будынка. Перакрыжавала па-зімоваму ўжо стылае неба. Легла на стылую, скаваную марозам зямлю, калі, перабедаваўшы, горад акрыяў ад нядзельнага кастрычніцкага шоку. Літаральна ўскіпеў, узбурліў. Усе і паўсюдна заплакалі, загаласілі, успамінаючы Дзяды. А яна расплацілася.

Не, канечне, ніхто не вінаваты. Ніхто… Як і ў дачаснай смерці Купалы, Караткевіча, Стральцова, Анікейчыка, таго ж Машэрава. Божухна, колькі іх! Хопіць! Ніхто…

Не, не хопіць. В. Ганчар, Ю. Захаранка, З. Завадскі, А. Красоўскі.

Спіс бясконцы.

Час пярэваратня, альбо Як я сыплю цукар

Калі мяне яшчэ не было

Замест эпілога

Жыццё закончылася. На самым разгоне. Здаецца, толькі-толькі ўвабраўся ў сілу, як у дзяцінстве, сніў прыгожыя каляровыя сны...

Вось такі, напрыклад, сон. Нібыта едзе ён, падымаецца ўгару... А гара крутая, крутая. Але конік добры. Скура на ім аж рыжа ільсніцца. У сне бачны не ўвесь, а толькі частка. Крыжы, сцёгны  — магутныя, такія, што ім можна верыць. I ён верыць коніку, хоць ляжаць на возе вельмі слізка, вось-вось, здаецца, можна ссунуцца. Гара да неймавернасці крутая. Самая вялікая і крутая гара на свеце. Юравіцкая.

Усе кіроўцы, што тут ездзілі, казалі: «Як агораеш Юравіцкую гару,  — жывы вернешся дамоў».

Не ў сне, на яве, калі сам паездзіў і пахадзіў тут, пераканаўся, што гэта не зусім так: не такая ўжо вялікая і крутая тая Юравіцкая гара. Гэта на першы погляд і  — чалавеку старонняму, чужому. А не чужому, каму ўелася ўжо ў пячонкі?.. Штукарыць горка. Ды як яшчэ штукарыць. Ёсць яна, і няма яе  — можа не аказаць сябе. А можа і не падпусціць да сябе  — устаць сцяной. А ты, як рыба ў нерат,  — ні ўзад, ні ўперад. Адным словам, не простая была Юравіцкая гара, мо і адзіная такая на ўсё Палессе ці нават на ўсю Беларусь.

Здольная яна была раптам узнікнуць з нічога перад нечаканым спадарожнікам, як у павелічальным ці, наадварот, памяншальным шкле. I будзе бачна за ёй шмат чаго, але толькі вокам, бо нагой туды  — ні кроку. Будзе бачна перакуленую з неба стужку блакітнай вады, якой поіцца далёкая белая хмара і нагбом каўтае яе трохі касенькі сонечны залаты прамень. А вады ў пракаветнай і задумлівай Прыпяці ніколькі не ўбывае. Хаця працяг яе ў прасторы абмежаваны і аблямаваны з аднаго берагу зялёным разлівам паўшар’яў лазы, а з другога  — сівым белым пясочкам. А яшчэ над усім гэтым таксама бачны і нябачны сцяг неспазнанай краіны, мо радзімы самой зямлі. Такі ён вялікі. I жывы, трапяткі. Але не кожнаму, не кожнаму відзён і здаля, і зблізу, і не ў кожную пару года. Праяўляецца больш па позняй восені, калі зямля агорнутая, ахопленая сумам птушак і чалавека, які хутка-хутка, па гэтай зіме, адляціць у вырай і не дачакаецца ўжо ніколі болей сваёй вясны, і напрадвесні, калі тая ж зямелька, вызваленая ад маразоў, спавітая спевамі прылётных птушак і абуджаная салодкімі спадзеўкамі і клопатам... Вось тады тут, на кіламетры і кіламетры ўсцяж ракі, і ўздымаецца сцяг  — Штандар. На свінцова-шэрым ці нават белым яшчэ ад снегу і лёду дрэўку ракі, выпнуты спадыспаду, надзьмуты дыханнем зямлі, зверху, з сусвету, падхоплены, усцягнуты амаль да сонца, жаданнем таго ж сонца і нябёс бачыць гэтае дзіва, свой штандар. Бел-чырвона-белы, перанасычаны пакутамі і радасцю, чырванню прырэчнага, падпрыпяцкага ракітніку, аблямаванага з аднаго боку сівізной яшчэ саланаватага ад суму па хвалях былога Мора Герадота пяску, з другога  — белымі снягамі ці крыху жаўтлявай пеннай беллю спеўных глыбінных хваляў Прыпяці.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)