Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Дзікае паляванне ліхалецця
Дзікае паляванне ліхалецця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікае паляванне ліхалецця

Электронная книга - «Дзікае паляванне ліхалецця». Краткое содержание книги:

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Перейти на страницу:

— Ван-дэ-я, Ма-шэ-раў!  — папярэджваюць, умольна просяцца могілкі і плошча, беларуская зямля, беларусы. Яны ішлі сюды натоўпам, насельніцтвам: цікава ж паглядзець, як гэтым укормленым камунапрадаўцам, пісакам-мільянерам будуць уразаць. А ўрэзалі ім, не надта разбіраючыся, хто тут і каго прадаў. Яны гэтага не чакалі. «Вячэрні Мінск» да ўсяго ж добра распаліў іх цікаўнасць: два разы толькі за апошнія дні паведаміў са сваіх старонак, дасціпна растлумачыў кожнаму, што аніякага мітынгу не будзе, не ў традыцыі і не ў завядзёнцы беларускага народа помніць сваіх продкаў, хай супакоіцца пена, нам з ёй не па шляху.

Што ж, адносна продкаў мо газета і не схлусіла. Іх прозвішчы помніць і ўшаноўвае ўвесь цывілізаваны свет. Толькі не мы самі, не беларусы. Мёртвыя, што ўжо даўно пакінулі гэту зямлю, яны пры сваім жыцці таксама зведалі паляванне, паляванне каралёў Стахаў і сталіншчыны, убачылі, спазналі адстрэл іх думак, ідэй, духу, вельмі захапляльнае паляванне, што ў параўнанні з ім застрэліць, пакласці дваццаць восем мільёнаў жывых. Нейкія Курапаты, Быкоўня, Салаўкі, Калыма, Магадан. Звычайная бойня. Патрэбны адзіны толькі вопытны і ўмелісты мяснік-кат, снайпер, забіць ідэю, адшукаць яе сэрца  — і як у яблычак, як гэта рабіў бацька ўсіх народаў, зачараваны такім мастацтвам і бязмежна закаханы ў народ, да страты памяці ўлюбёны. I страчваў народ ад таго кахання сваю памяць, адмаўляўся, выракаўся продкаў, бацькоў і мацярок, адхрышчваўся як чорт ад ладану ад лепшых сваіх сыноў, сумлення і вартасці.

Трыццатага кастрычніка, у нядзелю, на Маскоўскіх могілках адбывалася ўваскрашэнне старога мастацтва вялікага і адзінага правадыра, бацькі і настаўніка, лепшага сябра дзяцей. Але час ужо быў іншы. Народ на чвэрць стагоддзя памаладзеў і абнавіўся. I хаця ён прыйшоў сюды як насельніцтва, нашчадкі вялікага настаўніка не вельмі разбіралі, хто тут насельніцтва, а хто народ. Хапалі нават па колеру апраткі: бела-чырвоная куртка, ага, значыць, нацыяналіст. У бел-чырвона-белы сцяг апрануўся. У варанок, у кутузку куртку і яе ўладальніка. Так, сапраўды да болю, да нервовых дрыжыкаў усё гэта ўжо знаёма, адпрацавана ў цанаваўскіх і берыеўскіх склепах. Па старым часе, уга, якая магла б атрымацца справа: прасачыць толькі адзіны ланцужок мастака, што ў такія колеры пафарбаваў тканіну, да прамысловасці, што наладзіла яе вытворчасць, да гандлю. Гэта ж колькі міністэрстваў, ведамстваў адным стрэлам можна было б адстрэліць. Але тут вінаватаю ва ўсім аказалася адна толькі дзяўчынка, што не выраклася сваёй мовы, размаўляла на матчынай мове і апранула куртку фарбаў сцяга старажытнай Беларусі. Яе заграблі, як кажуць, пад сурдзінку, як і шмат іншых пад тую ж сурдзінку.

Толькі, вось бяда, сёння сурдзінка ўжо не спрацоўвала. Праўдзівей, спрацоўвала адваротна спадзяванням і задумам мысліцеляў і распараджальнікаў палявання. Людзі адвыклі думаць асацыятыўна. Раней, чвэрць стагоддзя назад, усё б адразу зразумелі і палахліва разышліся. А тут, наадварот, міласэрнасць у іх прачнулася, калі дзяўчыну за косы пацягнулі ў машыну. Крычаць пачалі: фашысты, фашысты. Насельніцтва ператваралася ў народ, таму што бачыла здзек і знявагу над самым святым, што набылі яны разам з перабудовай і галоснасцю: насмяянне, ганьбаванне іх вартасці.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)