Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Quo Vadis [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Quo Vadis [be]

Электронная книга - «Quo Vadis [be]». Краткое содержание книги:

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1905) Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч (1896–1978).
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 48
Перейти на страницу:

Пасля палажыў шмарагд і перастаў глядзець на яе. Тады ўгледзела ягоныя пукатыя вочы, прыжмураныя ад лішняга святла, шклястыя, бязмысныя, падобныя да вачэй мерцвякоў.

Абярнуўшыся да Пятронія, спытаў: — Ці гэта тая закладніца, у якую закахаўся Вініць?

— Тая, — адказаў Пятроні.

— Як завецца ейны народ?

— Лігі.

— Вініць уважае яе за красуню?

— Убяры ў жаночы пеплюм спарахнелы пень аліўны, дык Вініць назаве яго прыгожым. Але на тваім твары, о знаўца незраўнаны, прысуд на яе ўжо чытаю. Не патрабуеш яго й аглашаць. Так ёсць. Засухая! Хударлявая! Іставетная макаўка на тоненькім сцібурыку; а ты ж, боскі эстэта, цэніш у жанчыне сам сцібур, і твая праўда — у тры, у чатыры столкі праўда! Самы тварок яшчэ нічога не значыць. Я многа пераняў ад цябе, аднак так меткага вока яшчэ не маю… І гатоў пайсці ў заклад з Туліем Сэнэцыем на ягоную каханку, што хоць цяжка пры банкеце, калі ўсе ляжаць, мераць стан вокам, ты ўжо сабе адмераў: «Завузкая ў паясніцы».

— Завузкая ў клубох, — пацвердзіў з прыжмураным вокам Нэрон.

Па губах Пятронія прабег ледзь прыкметны смяшок, а Тулій Сэнэцый, які заняты быў дасюль чаўпнёю з Вестам, расказваючым пра свае сны, зварочваецца да Пятронія і, хоць не ведаў, у чым рэч, кажа: — Махлюеш! Я веру цэзару.

— Добра, — адказаў Пятроні. — Я цвярдзіў іменна, што ты маеш крошку розуму, а цэзар цвердзіць, што ты асёл без дамешку… — Habet![22] — кажа Нэрон, смяючыся й звяртаючы ўніз вялікі палец рукі, як гэта робіцца ў цырках на пагібель гладыятару, які атрымаў удар ды меў быць дабіты.

Вестын жа, думаючы, што йдзе гутарка ўсё яшчэ пра сны, адзываецца: — А я веру ў сны, і Сэнэка мне калісь казаў, што ён таксама верыць.

— Снілася мне апошняе ночы, быццам сталася я вясталкаю, — умяшалася, перагінаючыся праз стол, Кальвія Крыспініла.

У адказ на гэта Нэрон пачаў пляскаць у далоні, іншыя паўтаралі тое самае, і за хвіліну навакол разлягаліся ладкі, Крыспініла бо, колькіразовая разводка, была ведамай з свае нечуванае распусты ў цэлым Рыме.

Але яна, не засаромеўшыся ані крошкі, казала: — І што ж? Усе яны старыя й брыдкія. Адна Рубрыя да людзей падобна, і так было б нас дзве, хоць і Рубрыя мае рабаценне летам.

— Дазволь, аднак, прачыстая Кальвія, — кажа Пятроні, — вясталкаю магла ты стацца хіба толькі праз сон.

— А калі цэзар загадае?

— Уверыў бы, што збываюцца сны нат найдзівачнейшыя.

— Бо й спраўджаюцца, — дакінуў Вестын. — Разумею людзей, якія не вераць у багоў, але як можна не верыць у сны?

— А варожбы? — спытаў Нэрон. — Варажылі мне калісь, што Рым перастане існаваць, а я панавацьму над цэлым Усходам.

— Сны і варожбы — гэта мае з сабою сувязь, — талкуе далей Вестын. — Раз адзін праконсул, вялікі недаверак, паслаў нявольніка з апячатаным лістом да святыні Мопса, якога не дазволіў адкрываць, каб зверыцца, ці бажок патрапіць адказаць на пытанне, пастаўленае ў лісце. Нявольнік праспаў у святыні, каб прысніць варожбны сон, пасля вярнуўся й кажа так: сніўся мне ясны, як сонца, юнак, каторы вымавіў мне адно толькі слова: «Чорнага».

Праконсул, пачуўшы гэта, збялеў і, звяртаючыся да сваіх гасцей, роўных яму недаверкаў, сказаў: «Ці ведаеце, што было ў лісце?»

вернуться

22

Атрымаў (балазе) (лац.)

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)