Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Quo Vadis [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Quo Vadis [be]

Электронная книга - «Quo Vadis [be]». Краткое содержание книги:

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1905) Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч (1896–1978).
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48
Перейти на страницу:

— Шляхотны спадару, — адказаў Хілон Хіланідэс, — наймудрэйшы з памерлых, Уліс, перасылае праз мяне наймудрэйшаму з жывых, Пятронію, прывітанне і просьбу, каб акрыў новым плашчом мае гузы.

— На Гекату Трыформіс! — адазваўся Пятроні. — Адказ варты плашча.

Але далейшую гутарку перарваў нецярплівы Вініць, які спытаў: — Ці добра ведаеш, чаго падручаешся?

— Калі дзве «фаміліі» ў двух дастойных дамох не гутараць аб нічым іншым, а за імі паўтарае палова Рыму, не цяжка ведаць, — адказвае Хілон. — Учарашняе ночы адабраная дзяўчына, выгадаваная ў доме Аўла Плаўцыя, Лігія або Каліна, якую твае, спадару, нявольнікі пераносілі з цэзаравага палацу ў тваю «інсулю», а я падручаюся адшукаць яе ў горадзе, або калі — гэта мала праўдападобна — знайшлася за горадам, паказаць табе, шляхотны трыбуне, куды ўцякла і дзе схавалася.

— Добра! — кажа Вініць, якому звязласць адказу надта падабалася. — Якія маеш на гэта спосабы?

Хілон хітра ўхмыльнуўся: — Спосабы ты маеш, спадару, я маю толькі розум.

Пятроні таксама ўсміхнуўся, бо быў задаволены з свайго госця.

«Гэты чалавек можа знайсці дзяўчыну», — падумаў.

Тым часам Вініць нахмурыў свае зрослыя бровы дый кажа: — Калі зводзіш мяне, бадзяка, дзеля нажывы, загадаю затаўчы цябе кіямі.

— Я філязоф, спадару, а філязоф не можа быць ласы на зыск, злашча на такі, які абяцаеш.

— Ах, ты філязоф? — спытаў Пятроні. — Эўніка казала мне, што ты лекар і варажбіт. Скуль ведаеш Эўніку?

— Прыходзіла да мяне па раду, бо слава мая ацерлася аб ейныя вушы.

— Якое ж яна хацела рады?

— На каханне, спадару. Хацела вылечыцца з безузаемнага кахання.

— І вылечыў ты яе?

— Больш таго, спадару, я даў ёй амулет, які запэўнівае ўзаемнасць. У Пафосе, на Цыпры, ёсць святыня, у якой прахоўваецца Венерын паясок. Я даў дзве ніткі з гэнага паяска, уложаныя ў мігдаловую лушпіну.

— І загадаў сабе солана заплаціць?

— За ўзаемнасць ніколі нельга заплаціць даволі, а я, не маючы двух пальцаў на правай руцэ, збіраю грошы на нявольніка-скрыбу, які б спісваў мае думкі ды прахаваў маю навуку для свету.

— Да якой жа, мудрэц, належыш школы?

— Я цынік, доміне, бо маю ось дзіравы плашч; я і стоік, бо цярпліва зношу гора; я таксама й парыпатэтык, бо, не маючы лектыкі, хаджу пехатою ад вінярні да вінярні, навучаючы па дарозе тых, што абяцаюць заплаціць за збан.

— Дык пры збанку робішся рэторам?

— Гераклід казаў: «Усё плыве», а ці можаш запярэчыць, спадару, што віно ня ёсць плыняй?

— Ён і агонь называў боствам, і вось боства гэнае паланіцца на тваім носе.

— А боскі Дыягенэс з Апалоніі настаўляў, што сутнасцяй рэчы ёсць паветра, а чым паветра цяплейшае, тым дасканалейшыя творыць істоты, а з найцяплейшага творацца ўжо душы мудрацоў. А што восенню прыходзяць халады, ergo сапраўдны мудрэц павінен абаграваць душу віном… Бо таксама не можаш запярэчыць, спадару, каб збан цымусу з-пад Капуі ці Тэлезыі не разносіў цеплыні па касцях гаротнага цела людскога.

— Хілон Хіланід, дзе твая бацькаўшчына?

— Над Понтам Эўксынам. Я родам з Мезэмбрыі.

— Дык ты, Хілон, вялікі чалавек!

— А заняхаены! — дадаў меланхалічна мудрэц.

Вініцію не цярпелася зноў. Пры надзеі, што засвітала, хацеў бы, каб Хілон зараз жа пайшоў на пошукі, і ўся гутарка выдавалася яму непатрэбнай патратай часу, за якую сердаваў на Пятронія.

— Калі пачнеш пошукі? — сказаў, звяртаючыся да грэка.

— Я ўжо пачаў іх, — адказвае Хілон. — І як я тут, як адказваю на гэныя ветлівыя пытанні, дык ужо шукаю. Вер толькі мне, чэсны трыбуне, і ведай: калі б згінула завязка ад абутку, я патрапіў бы адшукаць яе або таго, хто яе на вуліцы падняў.

— Ці быў калі затруднены гэткімі пошукамі? — спытаў Пятроні.

Грэк падняў угару вочы.

— Занадта нізка цэняць сяння сумленнасць і мудрасць, каб філязоф не быў змушаны шукаць іншых да жыцця спосабаў.

— Якія ж твае?

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)