Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Стары чалавек і мора
Стары чалавек і мора - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Стары чалавек і мора

Электронная книга - «Стары чалавек і мора». Краткое содержание книги:

Аповесць «Стары чалавек і мора» (1952) сусветна вядомага амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя стала вырашальным аргументам у прысуджэнні яму Нобелеўскай прэміі (1954). Амаль два дзесяцігоддзі спатрэбілася аўтару для стварэння гэтага шэдэўра. Першым подступам да тэмы аповесці стаў нарыс «На блакітнай вадзе. Гальфстрымскае пісьмо», апублікаваны яшчэ ў красавіку 1936 года. У ім пісьменнік апавядаў пра старога, які рыбачыў у моры і злавіў велізарную рыбіну марліна, з якой змагаўся некалькі дзён, пакуль падцягнуў да лодкі, а таксама пра тое, як яго здабычу разарвалі акулы. Гэта была аснова сюжэта аповесці, які дапоўніўся шматлікімі дэталямі, а галоўнае, узбагаціўся глыбокім філасофскім зместам. У 1951 годзе, калі аповесць «Стары чалавек і мора» была закончана, Э. Хемінгуэй напісаў выдаўцу: «Гэта — проза, над якой я працаваў усё сваё жыццё, якая павінна быць лёгкай, простай і лаканічнай і ў той жа час перадаваць усе змены бачнага свету і сферы чалавечага духу».
Гэтая гісторыя аб старым рыбаку Санцьяга, аб яго змаганні з велізарнай меч-рыбай, дзякуючы майстэрству Хемінгуэя, не перастае захапляць і здзіўляць не адно пакаленне чытачоў.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Перейти на страницу:

— Ды глупства, — запярэчыў ён уголас. — Не драмі ды стырнуй сабе. Яшчэ, можа, уга як пашчасціць.

— Хацеў бы я купіць трохі гэтага шчасця, калі б дзе-небудзь прадавалі, — сказаў ён.

— Але за што я купіў бы яго? — спытаўся ён у сябе. — Ці змог бы я яго купіць за згублены гарпун і зламаны нож ды за пару недалужных паабдзіраных рук?

— Магло стацца, што ты купіў бы яго, — адказаў ён. — Ты намагаўся зрабіць гэта восемдзесят чатыры дні ў моры. І табе ледзь не прадалі яго.

«Не затлумлівай галаву лухтой, — падумаў ён. — Шчасце завітвае ў розных абліччах, і хто пазнае яго? І ўсё ж я набыў бы трошкі шчасця ў любым ягоным кшталце, заплаціўшы колькі трэба. А жадаў бы я ўбачыць сполыск ад агнёў, — падумаў ён. — Увогуле я жадаю надта многа чаго, але зараз менавіта гэтага». Ён пастараўся ўсесціся так, каб было найзручней стырнаваць, і, адчуўшы боль, уведаў, што ён не мёртвы.

Стары чалавек убачыў адбіты ў акіяне водбліск агнёў горада тады, калі было, пэўна, гадзін дзесяць вечара. Напачатку ледзьве прыкметны, як святло, што бывае на небе перад узыходам месяца, водбліск стаўся пасля выразна бачны на паверхні акіяна, па якім вятрыска гнаў хвалі. Ён стырнаваў на гэтае зарыва і меркаваў, што неўзабаве будзе край плыні.

«Усё скончана, — думаў стары чалавек. — Праўдападобна, яны зноў нападуць на мяне. Але што проці іх можа зрабіць чалавек у цемры і без зброі?»

Скалелы, ён адчуваў сябе хворым, а ягоныя раны і найбольш натруджаныя часткі цела нылі на холадзе. «Усё ж я спадзяюся, што не давядзецца змагацца зноў, — падумаў ён. — Як я хачу спадзявацца на гэта!»

Але апоўначы ён змагаўся, хоць на гэты раз ведаў: змаганне бескарыснае. Яны з'явіліся гуртам, і ён мог угледзець толькі лініі, што крэслілі па вадзе плаўнікі, ды фосфарыстае свячэнне, якое сыходзіла ад акул, калі яны накінуліся на рыбіну. Ён лупасіў тых па галовах і чуў, як іхнія сківіцы адсякаюць кавалкі мяса і як скаланаецца човен, калі акулы спадыспаду шматуюць рыбіну. Стары чалавек адчайна лупасіў па тым, што ён толькі адчуваў і чуў, але не бачыў, і раптам тое штосьці схапіла дубінку, і больш яе не было.

Вырваўшы румпель са стырна, ён біў і цяў ім, трымаючы той аберуч, перыў акул зноў і зноў. Але яны падабраліся ўжо да носа лодкі, налятаючы на рыбіну то паасобку, то гурмой, ірвучы кавалкі мяса, і стары чалавек бачыў, як тыя кавалкі блішчалі ўнізе ў вадзе, калі акулы заварочваліся, каб рвануць сваю ахвяру яшчэ раз.

Нарэшце адна падплыла і ўсадзіла зубы ў галаву рыбіны, і стары чалавек падумаў: усё, па змаганні. Ён гваздануў румпелем туды, дзе акуліны зубы завязлі ў цвёрдай галаве марліна, не могучы тую пашкуматаць. Стары чалавек стукнуў раз, два і тры разы. Ён пачуў, як трэснуў румпель, і тады памкнуў наперад з расшчэпленым дзяржальнам. Адчуўшы, як той працяў мяса акулы, і ведаючы вастрыню ягоную, стары чалавек загнаў дзяржальна ў акулу ізноў. Тая, пакінуўшы рэшткі свае ахвяры, павалюхала ад чоўна. Гэта была апошняя акула з гурта, які прыходзіў. Больш ім не было чаго есці.

Стары чалавек з цяжкасцю дыхаў і адчуваў у роце дзіўную нейкую, з прысмакам медзі саладжавасць. На момант ён устрывожыўся, але саладжавасці гэтай было небагата.

Ён сплюнуў у акіян і сказаў:

— Ешце гэта, galanos, і хай вам трызніцца, што вы забілі чалавека.

Ён разумеў, што разбіты канчаткова і непапраўна, і пайшоў назад на карму. Уставіўшы ў адтуліну стырна няроўны зламаны канец румпеля, ён пераканаўся, што зможа больш-менш няблага кіраваць стырном. Стары чалавек акрыў мяшком плечы і ўзяў ранейшы курс. Зараз ён плыў лёгка, а ў галаве ягонай не было ані пачуццяў, ані думак. Нічога ўжо яго не абыходзіла, і ён вёў свой човен дадому, да прыстані, пільна і ўмела, як толькі мог. Уночы акулы накідваліся на шкілет, усё адно як прыбіралі са стала крошкі. Стары чалавек не зважаў ні на іх, ні на што яшчэ апрача стырнавання. Ён адно заўважыў, як лёгка і плаўна кіруе зараз човен, калі побач з ім няма вялізнага цяжару.

«Яна спраўная[40], — падумаў ён. — Цэлая і зусім не пашкоджаная, калі не лічыць румпеля. Але той няцяжка змяніць».

Стары чалавек адчуваў, што зараз ён усярэдзіне плыні, адсюль яму былі відаць агні паселішчаў уздоўж берага. Стары чалавек ведаў, дзе ён, адгэтуль было рукой падаць дадому.

«Вецер — вось хто наш сябра, — падумаў ён. — Часамі, — дадаў ён. — І вялікае мора з нашымі прыяцелямі і ворагамі, і пасцель. Пасцель будзе найвялікшай асалодай. Як лёгка пераможанаму, — падумаў ён. — Я ніколі не ведаў гэтага. І што ж цябе перамагло?» — задаў ён сабе пытанне.

вернуться

40

Для старога чалавека човен — разумная істота жаночага роду.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)