Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шляхам жыцьця

Электронная книга - «Шляхам жыцьця». Краткое содержание книги:

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 81
Перейти на страницу:

Як у лесе зацьвіталі…

Як у лесе зацьвіталі       Ліпы ды каліна, — Залатыя сны снавалі       Мы з табой, дзяўчына.
Калыхаліся, шумелі       Вольныя бярозы, Шапацелі, шалясьцелі       Трысьнягі ды лозы.
*
Як у жыце наліліся       Каласкі нагінна, — Сустрэліся, абняліся       Мы з табой, дзяўчына.
Мігацелі, зіхацелі       У пракосах косы, Заміралі кветкі, зельле,       Заміралі росы.
*
Як дасьпела, счырванела       Ягада-рабіна, — Ўвокал глянулі нясьмела       Мь з табой, дзяўчына.
Верасы пад лісьцем спалі,       Бор зялёны гнуўся, Недзе пелі ў цёмнай далі.       Журавы ды гусі…

Песьня

Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка,          Ўецца туман сенажацяй, Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка,          Ў садзік ка мне пагуляці.
Хвілямі шыбкімі ў цені пад ліпкамі          Час нам праходзіці будзе; Бачыці будуць зоры і месяц,          Бачыць ня будуць нас людзі.
Казкамі дзіўнымі будуць галінамі          Ліпкі шумеці, дзівіцца, Будзе прыветліва пець салавейка,          Буду — слугой, ты — царыцай.
Радасьцю, ўцехамі пад ліпак стрэхамі          Будзе нам доля ў ноч гэту, Сэрцавы струны ўдарым каханьнем          На зайздрасьць цэламу сьвету.
Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка,          Ў садзік ка мне пагуляці; Ўжо зайшло сонейка, цень лёг на гонейка,          Ўецца туман сенажацяй.

Людка

Як Людкі ня бачу, — Ня міла мне жыць: I сохну, і плачу, I сон не бяжыць!
I хатка — ня міла, Ўрагамі — дружкі, I сьвет — як магіла, I ночкай — дзянькі!
Як Людку угледзеў, Забыўся на ўсё! — I плач уцёк недзе, I раем — жыцьцё!
Хоць поўна хмар неба, — Сьвет-яснасьць адна! Сам сыты бяз хлеба, Вясёлай душа!
Забыты ўсе болькі, Што ходзяць са мной, — Усё хочацца толькі Быць зь Людкай-красой…
К ружовенькім шчочкам Губамі прыльнуць I песьню аб Людцы На ўвесь сьвет грымнуць!
Грымнуць — прытуліцца Да белых грудзей, Упіцца-забыцца На сьвет, на людзей!

Мая дзяўчынка

У дзяўчынкі, у княгіні, Што падчас мне вочкам кіне, —       Каласісты вянок жыта —       Коска жычкаю павіта;
Пара пасымкаў мятлічкі — Броўкі мілыя ў сястрычкі;       Дзьве пралескі — яе вочкі       Ці два ў збожжы васілёчкі;
Яе шчочкі — роўны ў сонцы Цьвету-ружы ля аконца;       Яе губкі — не калінкі, —       Проста сьпелыя малінкі!
Кветка-лілія з крыніцы — Шыйка гэтай чараўніцы;       Два букеты зь незабудкі —       Маладыя яе грудкі;
Як хмялёчак небадыльны — Стан прытульны, перахільны;       Ручкі — хто зраўняўся зь імі!       Так і шчасьце не абыме;
Сэрца… Ўсюды за ім пойдзеш… Пекла, неба — ўсё там знойдзеш…       У дзяўчынкі, у княгіні,       Што падчас мне вочкам кіне.

Жнея

Як сама царыца У залатой кароне, Йдзе яна ў вяночку Паміж сьпелых гоняў.
З каласкоў вяночак — Моладасьці сьведка — На ёй зіхаціцца, Як у садзе кветка.
На грудзях шчасьлівых Каптанок ружовы, У руцэ сярпочак Зублены, сталёвы.
Вецер абнімае Стан яе дзявочы, Сонца ёй цалуе Шыю, твар і вочы.
Каласкі хінуцца Перад ёй паклонна, Дзівіцца ігруша На мяжы зялёнай.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 81
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)