Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Архіпелаг Беларусь

Электронная книга - «Архіпелаг Беларусь». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу Гутаркі з Акудовічам, але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 84
Перейти на страницу:

І хаця сёння ўжо нельга казаць, што мы не маем сваіх элітаў (інтэлектуальных, культурных, палітычных…), аднак у аснове сваёй па-ранейшаму застаемся пераважна простанароднай, плебейскай супольнасцю. І з гэтага нашыя каштоўнасці, натуральна, усё яшчэ палягаюць не ў сферы высокіх ідэалаў свабоды і годнасці, а ў адной простай (але надзвычай падставовай) рэчы — жыць. І жыць любым коштам, не зважаючы на гвалт, прымус, знявагу годнасці. (Зрэшты, а скуль той годнасці раптам узяцца, калі цябе стагоддзямі то цівун ганяў бізуном па панскім полі, то прараб партыйным лозунгам на будоўлях камунізму?)

Таму абвінавачваць беларусаў у халопстве, хамстве, халуйстве і да таго падобным не больш разумна, чым грэбліва ставіцца да зямлі за тое, што яна чорная і скутая нерухомасцю, а не сіняя і вольная, як неба.

Дарэчы, калі беларусы спрэс халопы і хамы, дык з чаго тады павальнае ўзрушэнне ад быкаўскай канстатацыі: беларускі народ памёр. А каму ён такі, халопскі, патрэбны жывым?

На вялікі жаль, народ яшчэ не памёр. І якраз у гэтым сапраўдная праблема. Бо пакуль народ з усім сваім спадчынным плебействам не памрэ ў той чорнай і скутай нерухомасцю зямлі, якая яго і нарадзіла, да таго часу з яго (як з зерня) не вырасце нацыя. Гэта значыць не проста людзі, паяднаныя між сабой адно прагай жыць, а грамадства, злучанае ва універсальнае цэлае высокімі ідэаламі гонару, годнасці і свабоды.

Аляксандр Коктыш: У нямецкім фільме «Эксперымент» добраахвотнікаў запрашаюць у… турму. Частка іх некалькі дзён выконвае функцыі вязняў, частка — вартаўнікоў. Літаральна праз дзень вартаўнікі, неабмежаваныя ў сваёй уладзе, пераўтвараюцца ў натуральных «адмарозкаў». Ці не тое самае адбываецца і з тымі, хто прыстаўлены «вартаваць» (у самым шырокім сэнсе) беларусаў тут, у іх уласным доме?

— А я з вашых словаў згадаў іншага немца (на жаль, прозвішча сёння ўжо не памятаю). За шмат год да фільма «Эксперымент» ён пісаў пра рэальны нямецкі канцлагер прыкладна наступнае: калі б абставіны склаліся іначай, дык тыя, што цяпер стаяць на вышках з кулямётамі, былі б вязнямі, а вязні стаялі б на вышках.

Сацыяльна-палітычным абставінам могуць супрацьстаяць толькі адзінкі. Астатнія прымаюць тыя ўмовы, якія ім гэтыя абставіны «прапануюць»: у барак — дык у барак, на вышку — дык на вышку. І няма іншага спосабу зрабіцца хоць трохі свабодным чалавекам, як памяняць нялюдскія абставіны на людскія. Прынамсі, тады ў кожнага хаця б з’яўляецца магчымасць самому выбіраць дзе з кім і ў якасці каго яму пражываць уласнае жыццё.

3. Пастамент для курдупеля

Некалі напісалася: «Божа, цяпер я ведаю, якой была Твая апошняя кара нябесная. Сыходзячы ў нябыт, Ты аддаў нас у рукі палітыкаў». Мінаюць гады, і я ўсё болей запэўніваюся ў сваёй відушчасці, бо цяжар той Боскай кары робіцца ўжо амаль невыносным. Таму аднойчы і параўналіся палітыкі з гофманаўскім курдупелем Цахес, злосным недамеркам, які цёмнай варажбой пераконваў людзей у сваёй прыгажосці, велічы і магутнасці. Няйначай як падобным чынам і ў «паліткурдупеляў» атрымалася татальна апалоніць быццё, засланіўшы сабой усё тое сапраўды істoтнae, з чаго быццё і складваецца: прыроду, сям’ю, вытворчую і эстэтычную дзейнасць, культуру, мысленне, веру і г. д.

Сумна, да нуды сумна. Курдупелі авалодалі светам. І ўсё сталася палітыкай, а што не палітыка, таго быццам і няма. А мы з вамі ўсе разам (працавітыя, таленавітыя, разумныя) адно толькі пастамент не для таго дык іншага курдупеля.

Аляксандр Коктыш: Некаторыя, асабліва кплівыя «до6разычліўцы» пасля выхаду ў свет вашага эсэ «Без нас» пачалі казаць: заімшэлы нацыяналіст Акудовіч вырашыў заняцца а6салютна кан’юнктурнымі рэчамі — крытыкай дзеянняў 6еларускай апазіцыі, перадусім яе нацыянал-дэмакратычнай плыні, каб «зачысціць» месца для ўласнай палітычнай прасторы.

— Ніколі не імкнуўся быць палітыкам ці хаця б нават палітолагам. Не адчуваю ў гэтым патрэбы і цяпер. Шэраг мaіx публічных выступаў, дзе я спрабаваў разгарнуць крытычную аналітыку нацыянал-дэмакратычнага руху, звязаны не з пераменай уласнай ролі, а з пачуццём трывoгі за лёс, як мы прызвычаіліся казаць, нацыі. Хаця асабіста для мяне насамрэч істотнымі застаюцца мае ранейшыя пакліканні: літаратура, культуралогія ды філасофія. Больш за тое, з гaдaмі я пачынаю ўсё больш выразна ўсведамляць, што роля палітыкі ў жыцці сучаснага грамадства паталагічна гіпертрафаваная. Дрэнна, вельмі дрэнна, але, здаецца, гэтаму пакуль няма як даць рады.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)