Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паляванне ў райскай даліне
Паляванне ў райскай даліне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паляванне ў райскай даліне

Электронная книга - «Паляванне ў райскай даліне». Краткое содержание книги:

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на «вастрыі» шляху, развіваючы і пашыраючы магчымасці самой паэзіі.
Кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру — версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятлянійа» Вяліміра Хлебнікава.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 45
Перейти на страницу:

*

У мастацтве нічога нельга выдумаць. Мастацкія кірункі ўзнікаюць не таму, што іх нехта захацеў стварыць, а таму, што яны патэнцыяльна ўласцівы прыродзе мастацтва: што не ўласціва, тое і не праяўляецца.

I гэта вельмі натуральна, калі мастацтва спрабуецца праз усе свае магчымасці: значэнне іх — у кантэксце цэлага.

*

Верш вынікае з таямніцы — яна разгортвае яго, як разгортваюцца будынкі па плане дойліда, як разгортваюцца дрэвы па плане прыроды: усе прахоны, нарошчванні паверхаў і галін абумоўліваюцца ёю. Яна сама разгортваецца ў вершы, выяўляецца ў ім, становіцца ў ім відавочнай.

Той, хто спрабуе зразумець верш па-за вершам, выявіць таямніцу рассякаючы, увасабляе шарж — крытыка з сякерай.

Сутнасць верша не «ядро арэха», а ўвесь арэх.

*

Паэты паміраюць маладымі — гэта хутчэй запавет, чым канстатаванне, не так пра фізічную смерць, як пра неабходнасць пераўзыходзіць дасягнутае, сваё цвіценне, самога сябе ўчарашняга.

*

Тое, што становіцца звыклым, агульнапрынятым, нармальным, перастае заўважацца: верш пастаянна павінен быць весткай і навіной, павінен выводзіць з усталяванага абсягу.

*

Можна ведаць, што гаварылі пра паэзію і А, і Б, і В... Але сама яна адбываецца на сутыку сэрца і смагі, адметная ў кожным выпадку ад таго, што пра яе гаварылі і А, і Б, і В.

*

Верш, каб і не перагортваць, на адной старонцы, у некалькіх радках: чытаць — і мець патрэбу пачынаць спачатку, убіраць — і ўсяго не выбраць, які быў бы заўсёды пра самае галоўнае, які б засяроджваў, а не перамяшчаў увагу,— як засяроджвае агонь...

*

Мастацтва паказвае, як і што яно выказвае; калі інакш, калі толькі выказваць, то адбываецца нешта накшталт галасавання: я за альбо супраць.

*

Што такое спадчына? Як яна засвойваецца і як прысвойваецца? Гутарылі з літоўскім паэтам Сігітасам Гядам пра Аскара Мілаша: нарадзіўся на Беларусі, жыў у Францыі, перакладаў літоўскіх паэтаў, сам пісаў па-французску. Як і на якія часткі дзяліць такога? Чый ён: і ваш, і наш, і французаў? Адам Міцкевіч таксама і ваш, і наш, і палякаў? Але яны не музейныя экспанаты, якія мае толькі той, хто іх мае. Тут іншы падзел. Міцкевіч можа належаць і палякам, і літоўцам, і беларусам, дый не толькі ім. Аскар Мілаш — таксама. Справа найперш у нас саміх: як здолеем мы іх засвоіць, справа ў нашых здольнасцях, у нашым духу...

Але — прыкмета: Беларусь і для аднаго, і для другога была менавіта маленствам.

*

I раман, і верш будуюцца: каб перадаць тое, што ў рамане і што ў вершы, аўтар карыстаецца пабудовай — метафарай, сюжэтам, жанрам... Мастацтва тэлепатычнае, але гэтая тэлепатыя адбываецца дзякуючы пасрэдніку — твору.

*

У адным з інтэрв'ю Чынгіз Айтматаў свае самыя значныя надзеі ўскладае на прозу, менавіта на прозу: маўляў, яна найбольш здатная выяўляць жыццё ў яго шматмернасці і шырыні... Але з не меншай падставай у гэтым выпадку можна весці размову і пра паэзію, і пра драматургію — прынамсі, гісторыя літаратуры не пярэчыць. Зрэшты, сутнасць не ў жанрах, а ў творах — а яны, каб спраўдзіць нашы спадзяванні, маюць быць прынцыпова іншыя, чым былі дагэтуль: ці то ў прозе, ці ў паэзіі, ці ў драматургіі.

*

Нават не вынаходзячы новых слоў, паэт усё роўна стварае свой слоўнік. Вартасць яго не ў саміх словах, а ў іхніх сувязях, у іхняй арыентаванасці.

Словы ў вершы нібы цагліны альбо пялёсткі, але сам верш — цэласнасць: дом альбо ружа. Многія словы ў вершы складаюцца ў адно вялікае — верш.

Словы — тая першаматэрыя, тыя першаатамы, якія, слухаючыся паэта, афармляюцца і ў «ружы», і ў «цагліны».

Паэт — душа мовы.

*

Дыялог — пастаяннае ўдакладненне. Гэта я бачу сябе ў іншым, не здавальняюся гэтым сабой, папраўляюся.

Мастацтва дыялагічнае. Яно гаворыць, і яно адгукаецца. Яно Голас, і яно Рэха.

Так маюць на ўвазе зваротны рух заклік да бою і малітва.

Лямантаванне ў пустыні — гэта калі без Рэха.

«Заву, заву, а зовы мае замкнёныя»,— пераказвала Вера Сямёнаўна Палтаран нараканне адной хворай бабулькі.

Прызванне паэтаў — вырошчваць рэха.

Мастацтва, якое толькі гаворыць, спусташаецца, выраджаецца.

Гукапіс — у рэху, рытм — у рэху, твор арганізуецца рэхаючы.

Калі шукальнікі скарбаў даследуюць сховішча, яны раяцца з рэхам. Запытаюцца — паслухаюць. Часам запытаюцца гучна, часам ледзь-ледзь, намёкам.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)