Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паляванне ў райскай даліне
Паляванне ў райскай даліне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паляванне ў райскай даліне

Электронная книга - «Паляванне ў райскай даліне». Краткое содержание книги:

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на «вастрыі» шляху, развіваючы і пашыраючы магчымасці самой паэзіі.
Кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру — версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятлянійа» Вяліміра Хлебнікава.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 45
Перейти на страницу:

*

Прырода паэзіі нагадвае прыроду вады, якая падыма-ецца да плаціны. Перашкода — яе ўнутраны фактар; фактар больш першасны і больш арганічны, чым, напрыклад, метафары і рыфмы.

На роўнасці і плоскасці паэзія нікне. Яна інстынктыўна дамагаецца такой задачы, такой нагрузкі, дзякуючы якім можа набыць — і адначасова праявіць — энергію і аблічча.

*

Мноства — супернік паэта. У мностве вершаў ён перастае быць абавязковы, перастае быць чутны.

Добрыя творы ёсць у кожнага: гэта яшчэ не ўсё. Яны павінны быць выключнымі, адзінкавымі.

*

Мы пастаянна шукаем адно слова, якое б канчаткова і поўна выказала нас. Роўнае яму хіба што маўчанне: гэта тое ж слова, але са знакам мінус, яго страта, яго след, яго адсутнасць.

*

Каб тэкст «запрацаваў», неабходна надаць яму такое становішча, такі нахіл, каб ён меў патрэбу ў руху, у развіцці, у выйсці. Так выток ракі нахіляецца да сутоку.

*

Два ўзаеманеабходныя і ўзаемавыключныя пачаткі творчасці і культуры: творчасці — самаахвяраванне, культуры — самазахаванне.

I творчасць, і культура трацяцца, калі гэтыя пачаткі змешваюцца, калі не выяўляюцца дарэшты.

*

Твор змяшчае ў сабе і сваю мэту: пісьменнік можа не ўсведамляць яе, але сам твор усведамляе.

Калі б мы з курынага пункту гледжання паспрабавалі ацаніць паводзіны качкі, то, відаць, упэўніліся б: качка — звар'яцелая курыца.

Недарэчна з угатаванай меркай падыходзіць да таго, што інакшае.

*

Пісьменніцтва больш за ўсё не занятак. Яно, як і твор, мае на ўвазе нейкую мяжу, выказанасць. А то, нібы заблудзіўшыся, вандруем па бясконцых кругах, і нашы бясконцыя кнігі сведчаць пра гэтае вандраванне. Яны ўжо не спадарожнікі і не павадыры, яны хутчэй нагадваюць турысцкія схемы, на якіх пазначаны вуліцы і завулкі, але не той цэнтральны шлях, які выводзіць да самога чалавека, сусвету, жыцця.

У адной старажытнай школе настаўнік меўся перадаць сваё званне таму вучню, які здолее напісаць самы адухоўлены верш (гатху). З усяго мноства вучняў адзін напісаў на сцяне сваю гатху і другі сваю. Гэтага было дастаткова, каб меркаваць настаўніку аб ступені самасвядомасці аўтараў, а школе падзяліцца на дзве галіны, бо ў напісаным адбівалася вызначальнае: кірунак шляху, які выводзіць.

Плён мераецца не колькасцю твораў, а іхняй няколькасцю — выключнасцю, не многасцю — а дастатковасцю.

*

Памятаецца агрэсіўнае недаўменне аднаго знаўцы, які не хацеў зразумець звычайнага — што новае ў паэзіі вымагае і новых крытэрыяў. Усе тыя шматлікія вершы, якія ён чытаў дагэтуль, не дадалі яму зроку, хоць ён уважаў іх за багацце, а сябе за таго, хто гэтае багацце памнажае.

Не, паэзія не хлеб надзённы, але — наддзённы. Да яе нельга прывыкнуць; калі прывыкаюць — перастаюць разумець.

*

Ні дня без радка... і літаратар, нават калі яму і не пішацца, пачынае пісаць, пачынае самому сабе ці камусьці даказваць, што ён умее, што ў яго атрымліваецца, што ён здольны... I чым больш ён даказвае, тым больш відавочна, што атрымліваецца не дужа добра.

А гэты няпросты штодзённы радок, можа, і не павінен быць менавіта радком, прынамсі, радком — ці пісаным набела, ці занатаваным у чарнавіку.

Стан, калі не пішацца, не менш натуральны і неабходны для пісьменніка, чым той, адваротны. У ім зародкі будучых зрухаў і яшчэ не вядомых радкоў.

*

Мова ў паэзіі згушчаецца, насычаецца энергіяй, якая, як магніт жалезнае пілавінне, размяшчае словы па сваіх сілавых лініях. Паэт трансфармуе мову, выводзіць яе са звычайнага ўжытку да той стадыі, як таго вымагае твор. I трансфармацыя мовы тут проста неабходная: дзякуючы ёй арганізуецца твор, яна — спосаб арганізацыі твора.

*

Паэзія, умоўна кажучы, пачынаецца на ўзроўні гіпотэзы: паэты заўсёды дарэшты не даказаныя, недаказальныя.

*

Звычайна твор нарошчваецца: да раздзела — раздзел, да радка — радок... Усё напісанае нават толькі аднымі беларускімі пісьменнікамі ўжо, мабыць, немагчыма прачытаць. (Дый хіба сэнс у гэтым — каб прачытаць?!) Ганна Ахматава на схіле гадоў казала, што верш з дванаццаццю, нават з васьмю радкамі ёй здаецца расцягнутым, задоўгім, неабходна скарачацца... Неабходна скарачацца да такой сцісласці і арганічнасці, як гэта ўмее рабіць кропля вады: у адной адбіваецца свет, дзве — расплываюцца, а ўвесь сусветны акіян уяўляе адну вялізную кроплю.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)