Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Меч князя Вячкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Меч князя Вячкі

Электронная книга - «Меч князя Вячкі». Краткое содержание книги:

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі.
Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная.
Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 74
Перейти на страницу:

Рагвалод Свіслацкі не чакаў такога паспеху ад суседзяў. Сам ён у наезды хадзіў, калі зіма з ільдзінамі па рэках сплывала, калі снегу рабілася цесна на цёплай зямлі. Запёрся Рагвалод у Княжым сяльцы, дружыну на вал паставіў, чэлядзь узброіў — рашыў адсядзецца да лепшага часу. Штоноч маліўся богу ў царкве і дзядам-прадзедам сваім маліўся, на дапамогу клікаў. І думаў ці са злосцю, ці з адчаем: «Яны, дзяды-прадзеды, памерлі. Ім — добра. А тут яшчэ трэба будзе паміраць». Ставіў свечкі ўсім святым: і Ефрасінні Полацкай, і братам Барысу і Глебу, і Феадосію Пячэрскаму. Ды чамусьці нічога не лепшылася для князя.

Дручане палезлі былі на вал, але сустрэў іх Рагвалод стрэламі калёнымі, каменнямі-галышамі з камнястрэльнай машыны, якую пасля бунту смердаў на двары паставіў, смалой і агнём. Крык і енк да неба далятаў.

Дручане, сербануўшы ліха, рассыпаліся, як таці, па ўсёй акрузе, пачалі рабаваць смердаў, не здымаючы, аднак, аблогі з Княжага сяльца, правільна рашыўшы, што не толькі смеласць гарады бярэ, — голад таксама бярэ. Сядзеў князь, як паранены вепр, за валам, глядзеў на дым і агонь, што паўсюдна небасхіл засланялі, і плакаць хацелася, бо гэта ягонае багацце, ягоная сіла дымам у неба ішлі, ворагу даставаліся.

Гарэлая Весь, ужо не першы раз на сваім вяку пабачыўшы разбой, рыхтавалася да новага разбою. Людзі заганялі жывёлу ў лес, у гушчар. Што ў каго было — зерне, добрае адзенне, посуд, золата і срэбра, — усё складвалі ў торбы, хавалі ў дуплах дрэў, у ямах.

Настасся з Мірошкам таксама нагрузіліся, подбегам пашыбавалі ў пушчу. Дамажыр з Тэкляю засталіся дома. І Якаў застаўся — нагу падламаў, за собалем на ловах50 бегаючы.

— Хутчэй, сынок, хутчэй, — прыспешвала маці. Яны цягнулі санкі з хатнім скарбам, раз-пораз правальваючыся ў ліпкі адліжны снег. З-за Грымучага бору, адтуль, дзе было Княжае сяльцо, плылі хмары чорнага дыму. Там грымеў і грымеў, аж захлынаўся, царкоўны звон.

— Што ж гэта дзеецца? — шаптала маці.— За што бяда такая?

Мірошку жудасць брала. Дрэнна, што няма побач стрыя Якава. З Якавам і страх меншы, і дарога карацейшая, і ўсе сцежкі лясныя ён ведае.

— Хутчэй, сынок, хутчэй, — адно толькі і казала маці.

Нарэшце яны знайшлі сваё дрэва з дуплом-хованкай. Кожная сям'я з Гарэлай Весі мела такое патаемнае дрэва. З дрэва папярэдне выкурваюць трутным дымам пчол. Потым чысцяць, пашыраюць дупло, і лясны куфэрак гатовы.

— Адпачнем трохі,— калі ўсё было зроблена, сказала маці. Яны прыселі на саначкі, сцішыліся.

Маркотна шумела пушча. Дрэвы жылі прадчуваннем недалёкай вясны, і хоць замест бурлівага соку ў жылах дрэў быў яшчэ халодны лёд, і хоць карані іхнія драмалі ў мёрзлай зямлі, як спруцянелыя чорныя вужакі, нешта змянілася ў дрэвах, і Мірошка адразу ж прыкмеціў гэту перамену. Голас у дрэў зрабіўся мякчэйшы, весялейшы. Дрэвы глядзелі са сваёй недасяжнай вышыні на Мірошку і быццам пазнавалі яго, быццам усміхаліся яму.

«Эге-ге-гей, Мірошка, — чулася хлопчыку ў лясным гудзе, — ты яшчэ малы, зусім малы. Паглядзі, якія мы вялікія, тоўстыя, моцныя, як абраслі мы зялёным мохам, нібы воі Рагвалода Свіслацкага бародамі. Мы стаім сцяной. Мы нікога не прапусцім у пракаветны лясны гушчар — ногі перапляцем каранямі, вочы галінамі выб'ем. А ў тым гушчары залатая хатка стаіць. Срэбны дымок з меднага коміна ўецца. Там дзядок-лесавічок жыве. У яго вочкі як бруснічкі. У яго бровы — мяккі жоўты мох. А ў тых бровах залатыя пчолкі поўзаюць, варочаюцца. Яму вавёрыцы служаць, і куніцы, і ваўкі. Вожык дзядку-лесавічку на вострых іголках кіслыя лясныя яблыкі носіць. Адкусіць лесавік яблык, зморшчыцца, чхне, і адразу пацямнее, зашуміць, застогне пушча. Совы закугукаюць. Пугачы залямантуюць. Гнілы зялёны туман па-над балотам павісне, і ў тым тумане, як прыгледзішся, нейкія людзі плаваюць. Рукі ў іх на грудзях складзены. Гэта — тапельцы, якіх узяло, засмактала балота. Не ідзі на балотны мох… Не ідзі на балотны мох…»

— Мірошка, — усклікнула маці.— Ты што — заснуў?

Яна трасянула сына за плячо. Мірошка борздзенька ўсхапіўся на ногі.

— Пойдзем, мамка, дадому, — папрасіўся Мірошка, бо яму чамусьці зрабілася дужа самотна, захацелася хутчэй пабачыць стрыя і Дамажыра з Тэкляй. Ён пацягнуў парожнія саначкі і ўсё глядзеў на агромністыя дрэвы, што сягалі ў нябесную бездань. «Хто гэта мне шаптаў? Чый голас я чуў? — пакутліва думаў ён. — Ці чула гэты голас маці?» Але ў маці не адважыўся папытацца — адразу прымусіць, як прыйдуць дадому, стаць на калені перад хатнім пранізлівавокім богам і маліцца.

— Дымам пахне, — раптам сказала маці і спынілася. Спыніўся і Мірошка з саначкамі.

Яны ўжо амаль дайшлі да Гарэлай Весі, трэба было толькі ўзняцца на парослы маладым хвойнікам узлобак.

— Не наш дым, — асцярожна ўцягнула паветра ў нос, прынюхалася маці. Мірошка здзівіўся: як гэта яна можа адрозніць, наш дым ці не? Дым заўсёды аднолькавы. Але маці, пабляднеўшы, звузіўшы вочы, ступіла колькі крокаў уперад і цяжка села проста ў снег.

— Авохці, Мірошка, — раптам сарвала з галавы цяжкую шэратканую хустку маці,— няма нашай весі.

Мірошка, уздрыгнуўшы, здзіўлена зірнуў на маці. Што яна кажа? Як гэта — няма? Весь — не лісцік з бярозы, не паляціць у неба.

Ён, не кідаючы саначак, жвава ўзбег, ускочыў на ўзлобак і анямеў. Не хаты суседзяў-абшчыннікаў убачыў ён, а вогнішчы. Замест хаты — вогнішча. І так скрозь па ўсёй Гарэлай Весі. Слупы агню і дыму стаялі на месцы хат. Ён зірнуў туды, дзе заўсёды была, дзе павінна была быць іхняя хата, і ўбачыў вострыя чырвоныя касмылі агню. Ён роспачна павярнуўся да маці:

— Мама, што гэта?

Маці не адказвала. Яна як скамянела. Бліскучыя, белыя вочы глядзелі паўз Мірошку, праз Мірошку, не бачачы яго.

— Дамажыр… Тэклечка… — шаптала маці.

Мірошка заплакаў. Але маці не ўбачыла — не ўбачыла! — ягоных слёз. Гэта было ўпершыню. Заўсёды яна, ледзь чмыхне сын, ледзь пусціць слязу, — прыбяжыць, прытуліць, прылашчыць…

— Дамажыр! Тэкля! Дзеткі мае залатыя! — закрычала маці і пабегла, правальваючыся ў снег, да Гарэлай Весі.

— Мамачка, — яшчэ галасней заплакаў Мірошка і не ведаў — бегчы за ёю ці не, кідаць саначкі ці не.

Гарэлай Весі не было. Яна зноў згарэла, згарэла ўшчэнт. Кароў і авечак, якіх не маглі пагнаць з сабой, воі друцкага князя зарэзалі, а мяса кінулі сваім сабакам. Згаладалыя сабакі, аб'еўшыся, ап'янеўшы ад гарачай крыві і тлушчу, упокат ляжалі ўздоўж вуліцы, потым, калі праходзіла ікотка, калі трохі лягчэў жывот, паднімаліся і, збіўшыся ў гайню, беглі па слядах друцкай дружыны — ад Гарэлай Весі праз лес да Свіслачы і там, па лёдзе ракі, на поўнач.

Такога вялікага варопу51 даўно не бачылі на берагах Свіслачы. І не печанегі напалі, не ўгры, не арда вандроўная, а свае аднакроўцы, аднаверцы. Ды, пэўна, так яно і вядзецца здавён, што свае б'юць балючэй, бо ведаюць, куды ўдарыць, як ударыць, ведаюць, якіх балячак ты асабліва не любіш.

Дручане, хоць іх і асцерагаліся, напалі на Гарэлую Весь знянацку. Вываліліся з лесу, як чорная хмара з-за гары. Абчысцілі кожную хату, узламалі кожны куфэрак. Забралі ўсё, што можна было забраць. А нельга было забраць толькі зямлю, неба і хаты. І тады яны хаты падпалілі, атруціўшы неба і зямлю горкім дымам.

Якаў якраз быў на двары, адграбаў падталы снег ад клеці. Хацеў схавацца, ды спрыту не хапіла, падламаная нага падвяла. Друцкія воі накінулі яму на шыю драўлянае ярмо, пагналі разам з іншымі маладымі мужчынамі і хлопцамі з сабою. А каб дарэмна сіла не прападала, упраглі іх у сані, нагрузілі тыя сані баявой здабычай. Ішоў Якаў, губы кусаў з адчаю і крыўды. Ён, вольны смерд, павінен зрабіцца чалядзінам, рабочай жывёлай, якая ўмее размаўляць. Дамажыра і маленькай Тэклі няма — згарэлі ў хаце, захлынуўшыся ад дыму. А Настасся з Мірошкам нават не будуць ведаць, куды дзеўся ён, Якаў. Будуць попел разграбаць, косці шукаць.

вернуться

50

Ловы — паляванне.

вернуться

51

Вароп — разор, знішчэнне.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)