Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Сад Замкнёных Гор
Сад Замкнёных Гор - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сад Замкнёных Гор

Электронная книга - «Сад Замкнёных Гор». Краткое содержание книги:

Раман «Сад Замкнёных Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях, у другой частцы — дыяментральна супрацьлеглае — асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. «Сад Замкнёных Гор» — твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульне з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 35
Перейти на страницу:

— Задушэце яго, — загадаў Раншай.

Адначасова шэсьць рук пацягнуліся да маёй шыі.

— Толькі акуратна, мне ён спатрэбіцца.

Што ж, гэта мы праходзілі. Я зноў пачуў словы Сьпіральнае Замовы, якую прамаўляў у кутку маёй сьвядомасьці наш стары вяшчун. Збоку я ўбачыў сваё распластанае цела, на якім сядзелі тры пачвары. Я кружыў над верхавінамі дрэваў, як начная птушка, ці, магчыма, наадварот, сваімі думкамі я раскручваў паляну. Вось у віраж паляцела вогнішча, за ім Раншай са сваёй усьмешкай, якую можна было разгледзець асобна, вось шчэрацца падгнілыя зомбі, лятуць чарадою дрэвы.

Гульня ў вобразы-круцёлкі забаўляла мяне.

«Тваё цела здранцвела і чакае цябе, — прамовіў стары вяшчун, — не захапляйся свабодаю безважакасьці, ты мусіш вярнуцца…»

* * *

Я раскрыў вочы, убачыў над сабой заклапочаны твар Раншая, ён нешта мармытаў, відаць старажытную замову, бесталкова мяў мне плечы, пляскаў далоньмі па шчаках. Я ледзьве стрымліваўся, каб ня даць яму ў адказ. Хаця, па «вяртаньні» у сваё цела, я адчуваў вялікую слабасьць у руках і нагах.

Непадалёк, як застылыя статуі, стаялі зомбі.

Раншай распрануў мяне, дастаў з торбы слоік з падобнай да мёду цягучай вадкасьцю, і доўга, рупліва шмараваў ёю мае цела. Я выцярпеў усю пакутліваю працэдуру бальзамаваньня. Добра, што мае ўнутранасьці ён намерваўся выразаць толькі ў сьвяшчэнны дзень поўні.

Раншай зноў мяне апрануў, прамармытаў незразумелыя мне замовы, пры гэтыя торгаў за ногі, рукі, галяву.

— Паднімайся і ідзі да сваіх сваякоў, — нарэшце сьвяточна прагнусавіў ён.

Я сьцяміў, што мне пара ўставаць, — затарможанымі рухамі падняўся і стаў побач з трымя мерцвякамі.

— Нядрэнны экзэмпляр, — пахваліў мяне Раншай.

Зомбі патрэбныя Раншаю, каб выконваць самую цяжкую працу, якая была ў Садзе. Мы акопвалі пладовыя дрэвы (гэта мяне выратавала ад голаду — я здолеў непрыкметна з’есьці пару булак хлебнага дрэва), цягалі сухое вецьце, што ападалі ад дрэваў, сьсякалі і адносілі на сьметніцу старыя высохлыя галіны, палівалі, саджалі, палолі.

Галоўнае, калі Раншай правяраў працу, мне трэба было рабіць усё сынхронна зь іншымі зомбі, каб ня выклікаць падазрэньне. Ноччу я плянаваў уцекчы, папярэдне перарэзаўшы хадзячым мерцвякам жылы.

Але ж пад вечар, (ужо ў гэты вечар!) я заўважыў, што ў Раншая пасівелі скроні, падалося, што ў яго на твары паглыбіліся зморшчыны, ён увесь, раптам, пастарэў, згорбіўся. Мае сурокі відавочна перамагалі.

Гэта адчуў і Раншай, бо ня мог не заўважыць перамены, што адбыліся ў яго. Калі спачатку ён апраўдваў свае няважнае адчуваньне бясоннай ноччу, барацьбой са мной і стварэньнем зь мяне «зомбі», то цяпер ён западозрыў нядобрае.

— Ах, праклятыя шаманы-далакопы! — выкрыкнуў Раншай. — Забеце яго, — загадаў ён маім «сваякам».

Аднак я быў гатовы да бойкі. У маёй руцэ я сьціскаў месяцападобны цясак, якім удзень сёк сухастой. Хаця зомбі таксама былі ўзброеныя такімі ж нажамі, але іх рухі падаліся нязграбнымі. Я пабег, і калі цяжка тупаючы за мною, мерцвякі набягу выцягнуліся адно з адным у ланцужок, я зь імклівага развароту абязгаловіў спачатку аднаго, пасьля другога зомбі-мужчын. Шэйныя пазванкі, відавочна, былі збуцвелыя, бо шыі агідна хлюпалі і пырскалі чорным брудам, калі ў іх уваходзіла лязо нажа.

Давялося паваждацца з «жардзяйкай», яе трэнераваныя цягліцы памяталі двубоі, што калісьці яна праводзіла ў падзямельлі. Я злавіў яе на падманным выпадзе і адсёк кісьць правай рукі, у якой яна трымала зброю. З чорнай кульці не палілася крыві, толькі набухла бурая вялікая кропля, «жардзяйка» нават не пачула страты, упарта наступала. Раз за разам я пагружаў лязо цясака ў яе рыхлае цела. Яна ўпарта спрабавала наваліцца на мяне, здушыць. Усё было скончана, калі і яе галава пакацілася ў кустоўе. Безгаловае, у чорных шнарах цела, пахіснуўшыся, сьпінай упала на траву.

Я паглядзеў на Раншая, у яго на абліччы я ўбачыў страх сьмерці.

— Я праклінаю цябе! — хрыпеў ён.

Раншай пражыў яшчэ тры дні. Ён ляжаў на паляне, ня могучы ўзьняцца. Я спрабаваў яго карміць, але стары адмаўляўся браць ежу з маіх рук. Ён безупынку шапатаў закляцьці і малітвы да Саду — раптам той «перадумае» і пераабярэ зноў яго.

Калі я падыходзіў да Раншая, ён траціў свае апошнія сілы, на тое, каб сквапна агледзець мяне — ці не зьявілася ў мяне прыкметаў хворасьці. Аднойчы ўсьміхнуўся, калі пачуў, як я кашлянуў…

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 35
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)