Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Сад Замкнёных Гор
Сад Замкнёных Гор - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сад Замкнёных Гор

Электронная книга - «Сад Замкнёных Гор». Краткое содержание книги:

Раман «Сад Замкнёных Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях, у другой частцы — дыяментральна супрацьлеглае — асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. «Сад Замкнёных Гор» — твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульне з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 35
Перейти на страницу:

– І так да смага далягляду?

— Так па ўсёй плянэце. Сад — аазіс на дне вялікага кратэра. Вакол непраходныя горы… Гэта Сад Замкнёных Гор…

— Чаму тут Сад ёсьць, а там нічога няма? — даймаў я «садавіка».

— Табе не зразумець…

— Я шмат чаго ведаю пра Сусьвет! — ганарліва прамовіў я.

Мужчына паблажліва зірнуў на мяне:

— Даўно, у дагістарычную эпоху гіганцкае касьмічнае цела прабіла жалеза-каменную кару плянэт. Яго рэчыва перамяшалася з больш мяккімі ніжнімі слаямі, што і дазволіла нашым продкам пасадзіць тут Сад.

— А самі яны спусьціліся пад зямлю?

— Правільна.

— А адкуль вы гэта ведаеце?

— Нашыя старэйшыны апавядалі.

— А магу я зь імі пагаварыць.

— Можаш… Толькі заўтра. Сонца сядае. Будзе ноч.

Насамрэч наступала Ноч — а ня штучнае зацямненьне! — якім кіруе Аўтаматычная Станцыя Часу.

— А вашы старэйшыны не казалі адкуль прыйшлі нашыя продкі?

— Яны прыйшлі з зораў?

Хутка цямнела. На целе неба, паўсюль-паўсюль, высыпалі срэбныя радзімкі.

Я заварожана сачыў за ніколі небачаным чарадзействам.

На чорным тле нябеснага купала паступова праявіўся Белы Шлях. Цяпер я выразна разумеў, што той запаветны Шлях, па якім я павінен ісьці — гэта і ёсьць Зорны Белы Шлях. «Дзіўнае, няўрымсьлівае жыцьцё чалавека. За адным пройдзеным Шляхам заўсёды паўстае наступны,» — падумаў я.

Раншай заўважыў, як я гляджу на неба.

— Нашыя продкі называлі яго «Млечны Шлях».

Мяне ўразіла і ўзрушыла такая паэтычная і трапная назва. Як мы п’ем малако сваёй маці, каб узмацнець, падняцца з падлогі, так і нашая душа мусіць піць малако зор, каб падняцца зь зямлі да іх.

Я прагна ўглядаўся ў зоры, я наталяў сваю адвечную смагу душы. І як мне было шкада свайго народа і ўвесь чалавечы род, якому наканавана жыць у цесных змрочных сутарэньнях.

— Калі нашыя продкі прыйшлі з зораў, значыцца там павінны быць іншыя сады ці землі, дзе можна тыя сады пасадзіць! — усклікнуў я. — Скажэце, а як нашыя продкі хадзілі па зорах?

— У іх былі спэцыяльныя вялікія караблі. Адзін такі карабель калісьці прыляцеў сюды.

— Значыць можа прыляцець яшчэ карабель!

— Нашыя старэйшыны кажуць, што можа.

— Мне трэба абавязкова паразмаўляць зь імі.

Раншай пагасіў вогнішча, дастаў з торбы покрыва, раскінуў на траве і лёг на яго.

— Тут лета і зіма амаль аднолькавыя. Так што можна спаць на зямлі — ня зьмерзьнеш.

Ён перад тым як заснуць распытаў пра жыцьцё ўнізе, пра мяне, хаця як, мне падалося, гэта ня вельмі цікавіла яго. Калі жывеш у такой прыгажосьці, хіба захочацца думаць пра падзямельле?

Неўзабаве Раншай мірна пасопваў.

А я ня мог доўга заснуць. Назіраў за зорамі. І нават зразумеў, што трэба яшчэ навучыцца добра выбіраць зоркі, каб знайсьці для майго народу самую трывалую, бо некаторыя зь іх не трымаліся на небе і падалі на зямлю.

ХХІІІ

Прачнуўся ад таго, што ў мяне зацяклі рукі і ногі — яны былі туга зьвязаныя моцнай вяроўкай.

— Добрай раніцы, далакопе, — усьміхнуўся Раншай усё той жа сумнаватай усьмешкаю, — ты хацеў паразмаўляць з маімі старэйшынамі. Што ж, я табе даю трошкі часу на гэта.

Я прыпадняўся, наколькі дазвалялі путы, але нікога каля «лесавіка-садавіка» не заўважыў.

— Дзе ж яны? — спытаў я.

— Тут, — адказаў Раншай і паказаў вялікім пальцам на сябе. — Я і ёсьць увесь мой народ. Значыць і старэйшыны мае ўва мне, — ён засьмяўся. — Ты хацеў вывесьці сюды сваіх плюгавых далакопаў, каб яны перакапалі тут усю глебу. Дык ім было б нецікава, глеба тут мяккая, як пух. Бачыш якая трава расьце сакавітая, якія дрэвы сытыя, плодныя. Патрасеш — вось табе і сьняданак, і абед, і вячэра. Твае людзі такога ня бачылі… І, як ні шкада, ніколі ня ўбачаць. Далакопы павінны капаць сабе долы, — ён зайшоўся такім гучным сьмехам, што распалохаў райскіх птушак, якія ціўкалі ў лістоце дрэваў.

— Што тут сьмешнага, — злосна сказаў я, — калі я змог сюды прыйсьці, то і яны могуць зрабіць тое самае. Я пакажу ім куды ісьці.

Ад сьмеху ў Раншая на вачах выступілі сьлёзы.

— Ты ня зможаш ім нічога паказаць, бо ты ўжо сёньня ня будзеш жыць на нашай плянэце.

— Я і мой народ можам жыць на іншых плянэтах, як нашыя продкі.

— Продкі? Што ты ведаеш пра продкаў, хлопча? Хаця, даведацца ўжо не пасьпееш. Ты сёньня проста ня будзеш жыць. Ты станеш мёртвы.

— За мной ідуць мае людзі, — напаўсхлусіў я, і сам падумаў, што калі сінявокая дзяўчынка дабралася да краіны вемасутаў, то мой народ абавязкова пашле за мной кагосьці.

Але мае словы зноў расьсьмяшылі Раншая.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 35
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)