Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Морские приключения » 80000 кіламетраў пад вадой
80000 кіламетраў пад вадой - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

80000 кіламетраў пад вадой

Электронная книга - «80000 кіламетраў пад вадой». Краткое содержание книги:

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбіняхдаследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 171
Перейти на страницу:

— Мы прымаем, — адказаў я. — Толькі… дазвольце мне, капітан, задаць вам адно пытанне?

— Калі ласка.

— Вы сказалі, што мы, будзем вольнымі ў вас на борце?

— Так, зусім.

— Я прашу вас растлумачыць, як трэба разумець гэтую волю?

— Вольна хадзіць па ўсяму судну, глядзець, назіраць усё, што тут адбываецца, — за рэдкімі выключэннямі,—адным словам, такая-ж воля, якою карыстаюся я сам і мае спадарожнікі.

Я ўбачыў, што мы адзін аднаго не зразумелі.

— Выбачайце, капітан, — сказаў я, — але-ж гэтая воля — воля вязня, якому дазволена хадзіць па яго турме. Мы не можам задаволіцца ёю.

— І тым не менш вам прыдзецца задаволіцца ёю.

— Як, мы назаўсёды павінны адмовіцца ад звароту на радзіму, да сем’яў, да сяброў?

— Так. Але адмовіцца ад цяжару агіднага прыгнёту, які завецца законамі грамадства і які людзі ў сваім асляпленні лічаць за волю, — гэта ўжо не так цяжка, як вы думаеце.

— Што да мяне, — ускрыкнуў Нэд Лэнд, — дык я ніколі не дам абяцання не спрабаваць уцячы адгэтуль!

— Я і не патрабую ад вас гэтага, містэр Лэнд! — халодна адказаў капітан.

— Капітан! — закрычаў я, не стрымаўшыся. — Вы злоўжываеце сваёй уладай над намі. Гэта лютасць!

— Не, спадарства, гэта міласэрнасць! Вы трапілі да мяне ў палон пасля бою. Я дарую вам жыццё, хоць мог-бы выкінуць вас у акіян. Вы напалі на мяне! Вы даведаліся пра тайну, якую не павінен быў ведаць ніводзін чалавек — пра тайну майго існавання! І вы думаеце, што я дазволю вам бесперашкодна вярнуцца на гэтую зямлю, дзе ніхто не павінен нават здагадвацца аб маім існаванні? Ніколі! Затрымліваючы вас на барту, я думаю не пра вашы інтарэсы, а пра свае ўласныя!

У голасе і словах капітана гучэлі такія ноткі, якія паказалі, што спрачацца больш няма сэнсу.

— Такім чынам, капітан, вы проста прапануеце нам выбар між жыццём і смерцю?

— Зусім так.

— Сябры мае, — звярнуўся я да Канселя і Нэда Лэнда. — Пры такой пастаноўцы пытання нам няма чаго спрачацца. Але памятайце, што ніякае абяцанне не звязвае нас з гаспадаром гэтага судна.

— Ніякае, — пацвердзіў капітан

І больш мяккім тонам ён сказаў.

— Цяпер выслухайце, калі ласка, тое, што я яшчэ хачу сказаць вам. Я ведаю вас, спадар Аранакс. Не ведаю, як вашы таварышы, але вы асабіста не павінны скардзіцца на выпадак, які звёў вас са мною. Сярод кніг, якімі я звычайна карыстаюся, вы знойдзеце і сваю працу пра тайны марскога дна. Я часта перачытваю яе. Вы ў сваёй кнізе дасягнулі таго, што толькі было даступна для зямной навукі. Але вы не ўсё ведаеце, бо вы мала бачылі. Дазвольце мне запэўніць вас, што вы не будзеце шкадаваць часу, праведзенага на маім барту. Вы зробіце падарожжа ў краіну цудаў. Здзіўленне і захапленне не пакіне вас на ўвесь гэты час.

Вы не хутка нацешыцеся відовішчамі, якія бесперапынна будуць разгортвацца перад вашымі вачыма. Я рашыў распачаць новае кругасветнае падарожжа, магчыма апошняе — хто ведае? — каб падвесці вынікі ўсім назіранням, зробленым у час ранейшых бясконцых падарожжаў. Вы будзеце дапамагаць мне ў гэтай рабоце. З сёнешняга дня вы трапіце ў зусім новы свет. Вы ўбачыце тое, чаго не бачыў ніводзін чалавек — я і мае таварышы не лічымся, — і нашая планета, дзякуючы мне, раскрые вам свае апошнія таямніцы!

Не магу не прызнацца, што словы капітана зрабілі на мяне вялікае ўражанне. Ён крануў самую чулую маю струнку, і я забыўся сам на міг, што назіранне гэтых цудаў не можа замяніць страчанай волі. Але я меркаваў у будучым яшчэ вярнуцца да гэтага важнага пытання. Таму я абмежаваўся такім адказам:

— Капітан, я спадзяюся, што страціўшы сувязь з чалавецтвам, вы не адмовіліся ад чалавечых пачуццяў. Мы — пацярпеўшыя крушэнне, якіх вы міласэрна прытулілі на сваім караблі. Мы не забудзем пра гэта. Прызнаюся, што асабіста мяне магчымасць служыць інтарэсам навукі да некаторай ступені ўзнагароджае за страчаную волю.

Я думаў, што капітан працягне мне руку, каб замацаваць нашу ўмову. Але ён не зрабіў гэтага. І я шчыра пашкадаваў яго ў душы.

— Яшчэ адно пытанне, — сказаў я ў той момант, калі гэты дзіўны чалавек хацеў ісці.

— Слухаю, спадар прафесар.

— Якім імем мы павінны вас зваць?

— Для вас я толькі капітан Нэма, а вы самі і вашы спадарожнікі для мяне толькі пасажыры «Наўтылуса».

Капітан Нэма штосьці крыкнуў. У каюту ўвайшоў сцюард. Капітан яму нешта загадаў на той-жа незразумелай мне мове. Потым, павярнуўшыся да канадца і Канселя, ён сказаў:

— Снеданне чакае вас у вашай каюце. Прашу вас пайсці за гэтым чалавекам.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)