Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Морские приключения » 80000 кіламетраў пад вадой
80000 кіламетраў пад вадой - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

80000 кіламетраў пад вадой

Электронная книга - «80000 кіламетраў пад вадой». Краткое содержание книги:

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбіняхдаследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 171
Перейти на страницу:

— Пазнаю вас і ў гэтым, Кансель! — сказаў нецярпліва канадзец.

— Вы шкадуеце свае нервы, як заўсёды! Вось дык спакой! Вы здольны хутчэй памерці ад голаду, чым паскардзіцца!

— Чаго скардзіцца? Гэта ўсёроўна не дапаможа!

— Як не дапаможа? Ды калі скардзішся, то нават ад аднаго гэтага ўжо робіцца неяк лягчэй! І калі гэтыя піраты — я заву іх піратамі толькі з павагі да спадара прафесара, які забараняе называць іх людаедамі, — калі, кажу, гэтыя піраты думаюць, што я моўчкі дазволю трымаць сябе ў гэтай каморцы, дзе я задыхаюся, і не пазнаёмлю іх нават са сваім рэпертуарам лаянкі, то яны вельмі памыляюцца! Паслухайце, спадар прафесар, скажыце шчыра, як па-вашаму, — ці доўга яны нас патрымаюць у гэтай клетцы?

— Праўду кажучы, Нэд, я ведаю пра гэта столькі сама, колькі і вы.

— Але што вы пра гэта думаеце?

— Я думаю, што мы выпадкова даведаліся пра важную тайну. Калі каманда падводнага карабля зацікаўлена ў захаванні гэтай тайны і гэтая зацікаўленасць важней, як жыццё трох чалавек, тады — нам пагражае сур’ёзная небяспека. А калі не, дык пры першым зручным выпадку праглынуўшая нас «страшыдла», зверне нас у свет, заселены падобнымі нам людзьмі.

— Або залічыць нас у судовую каманду, — дадаў Кансель, — і пакіне тут…

— Да таго часу, — дакончыў гэты сказ Нэд Лэнд, — пакуль другі фрэгат, больш быстраходны і больш шчасліва, да «Аўраама Лінкальна», не захопіць гэтае пірацкае гняздо і не павесіць усю яго каманду, і нас у тым ліку, на самым канцы сваёй грот-мачты!

— Слушная заўвага, Нэд, — сказаў я. — Але, колькі мне вядома, покуль яшчэ ніхто не рабіў нам падобных прапаноў. Таму няварта абмяркоўваць, як нам трымацца ў такім выпадку. Паўтараю, запасемся цярпеннем, будзем чакаць, будзем трымацца адпаведна з абставінамі, а покуль нічога не будзем рабіць, бо рабіць усёроўна няма чаго!

— Наадварот, — супярэчыў упарты гарпуншчык, не жадаючы здавацца, — неабходна нешта зрабіць!

— Але што, Нэд?

— Выратавацца.

— Уцячы з зямной турмы надзвычайна цяжка, выратавацца-ж з падводнай — зусім немагчыма, — сказаў я.

— Ну што-ж, дружа Нэд, — спытаў Кансель, — што адкажаце вы на заўвагу гаспадара? Я ведаю, што амерыканцы па словы не лазяць у кішэню.

Гарпуншчык збянтэжана маўчаў. Уцякаць пры такіх умовах, у якіх мы знаходзіліся, было сапраўды немагчыма. Але канадзец напалову-ж француз. І Нэд Лэнд давёў гэта сваім адказам.

— Спадар прафесар, — сказаў ён пасля некалькіх хвілін раздум’я, — вы не ведаеце, што павінны рабіць людзі, якія не могуць уцячы з сваёй турмы?

— Не, дружа мой.

— Але-ж гэта вельмі проста. Яны абсталёўваюцца ў сваёй турме так, каб у ёй было прыемна заставацца…

— Але, — сказаў Кансель. — Лепш ужо быць унутры падводнай турмы, чым пад ёю, або над ёю заставацца.

— Толькі раней выкідаюць адтуль гаспадароў і вартаўнікоў,— дадаў Нэд Лэнд.

— Ды што вы, Нэд! Няўжо вы сур’ёзна думаеце заўладаць гэтым суднам?

— Зусім сур’ёзна, — адказаў канадзец.

— Гэта немагчыма.

— Чаму немагчыма, прафесар? Вельмі можа здарыцца, што будзем мець зручны выпадак. І я не бачу прычыны, чаму-б не скарыстаць яго. На борце гэтага карабля, я думаю, не больш за дваццаць чалавек. Такая жменька людзей не можа прымусіць адступіць двух французаў і аднаго канадца!

Лепш было абыйсці моўчкі прапанову гарпуншчыка, як завязваць з ім спрэчкі. Таму я абмежаваўся тым, што сказаў:

— Пачакаем такога выпадку, Нэд, і тады пабачым. Але да таго часу папрашу вас стрымліваць сваю нецярплівасць. Тут можна дзейнічаць толькі хітрасцю, а ваш запал менш за ўсё дапамагае стварэнню зручнага выпадку. Абяцайце мне цярпліва і без гневу чакаць яго.

— Я абяцаю вам гэта, спадар прафесар, — адказаў Нэд Лэнд не зусім упэўненым голасам. — Вы не пачуеце ад мяне ніводнага грубага слова, не ўбачыце ніводнага рэзкага руху, нават калі яда не будзе падавацца нам з усёю жаданаю акуратнасцю.

— Памятайце-ж ваша абяцанне, Нэд, — адказаў я канадцу.

Гутарка спынілася, і кожны з нас пачаў разважаць сам з сабою. Што датычыцца мяне, дык павінен прызнацца, што, не гледзячы на ўсе пераконанні гарпуншчыка, я не суцяшаў сябе ніякімі надзеямі. Я не дапускаў ніякіх шчаслівых вьпадковасцей, пра якія гаварыў Нэд Лэнд. Бясспрэчна, што падводнае судна мела шматлікую каманду, а таму на выпадак барацьбы нам давялося-б сустрэцца з дужа моцным супраціўнікам. Перш за ўсё, для таго каб думаць сур’ёзна пра ажыццяўленне плана Нэда Лэнда, нам трэба было быць вольнымі, а мы былі палоннікамі. Я не бачыў ніякай магчымасці вызваліцца з гэтай жалезнай, герметычна зачыненай клеткі.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)