Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Курапаты - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Курапаты

Электронная книга - «Курапаты». Краткое содержание книги:

Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні, не саромеліся сваёй беларускасці, але не мелі часу, каб споўніць свае намеры і жаданні. Ім адабралі магчымасць жыць, тварыць, адабралі планы і мары. Курапаты – дарога смерці. Гэтая кніга распавядае пра падзеі 30-50 гадоў, якія выйшлі на святло дзякуючы даследаваням і раскопкам. Дзякуючы ўпартасці навукоўцаў і неабыякавых людзей свет даведаўся пра злачынства, якое адбылося на беларускім народзе. У кнізе змешчаны справаздачы з даследаванняў, з раскопак, якія вяліся ва ўрочышчы, пра тое, якім рэхам справа Курапатаў адбілася ў беларускім грамадстве. Тут таксама змешчаны творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя Курапатам і ахвярам злачынства.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Перейти на страницу:

Косьці ў рэштках гэтага пахаваньня перамяшаныя, пласт нябожчыкаў шчыльны (фота 15). Чарапы разьмешчаныя, як і ў іншых раскопах, пераважна па краёх пласта магільнай ямы і на больш высокім узроўні. Такая сытуацыя з разьмяшчэньнем чарапоў склалася ў выніку неахайнай выбаркі касьцей пры першай эксгумацыі. У сківіцах некаторых чарапоў выяўленыя каронкі з жоўтага мэталу і адзін зубны пратэз. Пасьля падлікаў у рэштках пахавальнага пласта выяўленыя 52 нябожчыкі па сьцегнавых касьцях і 50 чарапоў (фота 23). Несупадзеньне касьцей - вынік даўняй эксгумацыі. Аналіз цэлых, найлепш захаваных чарапоў дазволіў мэдыкам зрабіць папярэдняе заключэньне аб прыналежнасьці 7 зь іх да жаночага полу (фота 24). Большасьць чарапоў захавалася кепска, некаторыя здэфармаваныя пад ціскам пласта. У чарапох скразныя адтуліны ад куляў пераважна ў патылічнай частцы.

IV. Высновы

Археалягічны аналіз раскопак пахаваньня № 8, стратыграфіі, пласта пахаваных, характару, разьмяшчэньня і намэнклятуры знаходак дазваляе зрабіць наступныя высновы:

- пахаваныя памерлі гвалтоўнай сьмерцю ад стрэлаў у галаву;

- наяўнасьць, як і ў іншых раскапаных магілах, вялікай колькасьці наганных гільзаў, супадзеньне дыямэтру гільзаў з адтулінамі на чарапох дазваляе меркаваць, што пахаваныя былі застрэлены з савецкага рэвальвэра сістэмы "Наган";

- пахаваньне ўзьнікла не раней за 1939 год (дата на галёшы);

- мяркуючы па рэштках адзеньня, па абутку й прадметах індывідуальнага карыстаньня, пахаваныя - выхадцы зь вернутых абшараў Заходняй Беларусі;

- сацыяльны ўзровень большасьці пахаваных быў невысокі (адсутнасьць сярод знаходак прадметаў туалету, сьціплы посуд, адсутнасьць акуляраў, даволі просты абутак, сярод якога пасталы й галёшы);

- сярод забітых былі жанчыны;

- пахаваньне раней раскопвалася, косьці нябожчыкаў выбраныя да глыбіні 2,10 м у цэнтры магілы;

- эксгумацыя была праведзена неахайна. Тыя, хто непасрэдна рабіў даўнюю эксгумацыю (раскопкі й выбарку касьцей), ня быў асабіста зацікаўлены ў рабоце.

Археалягічнае дасьледаваньне пахаваньня № 8 праведзена археолягам З.Пазьняком.

Пошукі неэксгумаваных пахаваньняў

Пошукі некранутых магілаў зыходзілі з адвольнага дапушчэньня пра іх існаваньне. Была сумнеўная верагоднасьць, што пры ранейшай эксгумацыі некаторыя пахаваньні маглі застацца некранутыя. Расшуканьне такіх верагодных магілаў - занятак практычна беспэрспэктыўны, паколькі няма аніякіх прыкметаў, якія б пазначалі іх на паверхні. Тым ня менш была дасьледавана лагчына ў паўночна-ўсходняй зоне Курапатаў, разьмешчаная за 33 м ад дарогі Калодзішчы-Заслаўе. Пошукі ў гэтым месцы грунтаваліся на зьвестках жыхара вёскі Цна-Ёдкава Карповіча М.В. (69 гадоў), які паведаміў, што ў 1937 г. бачыў на гэтай тэрыторыі агульнае пахаваньне расстраляных (яшчэ не засыпаную, напоўненую трупамі магілу). Дакладнага знаходжаньня магілы М.В.Карповіч ня памятае.

Мясьціна, паказаная М.В.Карповічам, была перакапаная (фота 26) уручную перакрыжаванымі траншэямі 1 х 20 м і 1 х 15 м (мал. 1) на глыбіню ад 0,30 да 1,50 м. Характар грунту й стратыграфія верхняга пласта (суцэльны лясны чарназём, характэрны для паніжанай мясьціны), адсутнасьць нават мінімальных сьлядоў перакопаў - усё сьведчыць, што пахаваньне тут не рабілася. Тым ня менш ва ўсіх чатырох сэктарах перакрыжаванай траншэямі зоны (мал. 1) былі зробленыя дадатковыя пракопкі на глыбіню ад 1,80 м да 2,00 м і даўжынёй 3-4 м. На поўнач ад лясной сьцяжынкі, што агінае лагчыну з паўночнага боку, былі пракапаныя ручным спосабам яшчэ дзьве траншэі 1 х 4 м, глыбінёй ад 0,7 да 1,5 м. Аднак пахаваньня выявіць не ўдалося.

Верагодна, М.В.Карповіч праз 51 год пасьля падзеяў не зарыентаваўся ў новай сытуацыі на мясцовасьці. (На гэтым месцы ўжо вырас новы лес, падвышана і расшырана былая гравійная дарога Калодзішчы-Заслаўе ды інш.).

Заключэньне

Падсумоўка зьвестак, здабытых у час археалягічнага дасьледаваньня й эксгумацыі пахаваньняў ва ўрочышчы Курапаты, дазваляе высьветліць агульныя факты й заканамернасьці:

- пахаваньні ўзьніклі ў другой палове 1930-х гадоў. Канкрэтна - не раней за 1937 г. (магілы № 1-3), не раней за 1939 г. (магіла № 8). Мяркуючы па знаходках, не раней за 1939 г. зьявіліся таксама пахаваньні № 5-6;

- удалося прасачыць дынаміку й храналёгію зьяўленьня пахаваньняў. Тэрыторыя расстрэлаў запаўнялася магіламі з усходу на захад. Магіла № 3, якая ўзьнікла не раней за 1937 г., зьяўляецца крайнім пахаваньнем з усходняга боку Курапатаў. За 90 м ад яе на захад разьмешчаныя магілы № 1-2, а таксама пахаваньне, раскапанае археолягамі (З.Пазьняк) 5 траўня 1988 г. Усе гэтыя пахаваньні датуюцца тым самым часам, што і пахаваньне № 3, вылучаюцца той жа намэнклятурай і характарам знаходак (усе савецкай вытворчасьці; даты на галёшах "1937", "1938" - раскоп 5 траўня. Далей, за 75 м на паўночны захад, дасьледавана пахаваньне № 8 з рэчамі савецкай і польскай вытворчасьці, якое ўзьнікла не раней за 1939 г. (дата на галёшы), хутчэй за ўсё, пасьля вяртаньня Заходняй Беларусі. Яшчэ далей, прыблізна за 150-170 м на захад ад пахаваньняў № 1-2, у час пракопкі газавай траншэі (красавік 1988 г.) выяўленая магіла з датамі на абутку - "1939". Тут акрамя галёшаў з маркіроўкай савецкіх фабрык выяўленыя два экзэмпляры абутку з надпісамі па-латыску: "Riga" "1939" (гумовы галёш) і "KVADRATS" "Riga" "41" (скураны туфель). На паўднёвы захад ад гэтага месца прыблізна за 50 і 70 м ад газавай траншэі разьмешчаны дасьледаваныя намі пахаваньні № 5-6, дзе большасьць абутку з маркіроўкай, як у магіле № 8.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)