Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Курапаты - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Курапаты

Электронная книга - «Курапаты». Краткое содержание книги:

Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні, не саромеліся сваёй беларускасці, але не мелі часу, каб споўніць свае намеры і жаданні. Ім адабралі магчымасць жыць, тварыць, адабралі планы і мары. Курапаты – дарога смерці. Гэтая кніга распавядае пра падзеі 30-50 гадоў, якія выйшлі на святло дзякуючы даследаваням і раскопкам. Дзякуючы ўпартасці навукоўцаў і неабыякавых людзей свет даведаўся пра злачынства, якое адбылося на беларускім народзе. У кнізе змешчаны справаздачы з даследаванняў, з раскопак, якія вяліся ва ўрочышчы, пра тое, якім рэхам справа Курапатаў адбілася ў беларускім грамадстве. Тут таксама змешчаны творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя Курапатам і ахвярам злачынства.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 28
Перейти на страницу:

У паўднёвай частцы пахаваньня прасочваецца цэлы касьцяк, які ляжаў уздоўж сьценкі на левым баку; чэрап таксама на баку. Адтуліна ад кулі - справа, выхад насупраць - зьлева.

Абутак пераважна аднатыповы: добра пашыты, халявы высокія, звужаныя, насок абшыты, падэшвы вузкія. Знойдзены высокія боты з адваротамі. На халявах некаторых ботаў дзіркі з мэталёвай акантоўкай пад матузкі. Радзей трапляліся галёшы. На ўсіх галёшах клеймы з лацінскімі літарамі. Выяўленыя 8 экзэмпляраў жаночага абутку. Гэта туфлі на высокім абцасе з клеймамі, дзе праглядаюцца лацінскія літары. Трапілася пара скуранога абутку накшталт шкарпэтак, якія ляжалі складзенымі і ў нешта загортваліся (відаць, бралі з сабой). Грабеньчыкі плястмасавыя, пераважна мужчынскія (адзін жаночы). Клеймы зь літарамі лацінскага альфабэту ("KING HALI FAX GARANTIE", "DURABIT - GARANTIE", "PATRIA"). Некалькі грабеньчыкаў у плястмасавых футаралах. Знойдзена параўнаўча вялікая колькасьць зубных шчотак, некаторыя зь іх у футаралах, на дзьвюх - савецкае кляймо, на астатніх - надпісы літарамі лацінскага альфабэту. Трапляліся мыльніцы, круглая плястмасавая каробка для зубнога парашку (?), кубкі. На адным эмаляваным кубку чытаецца кляймо "Made in Poland". Пры засыпцы пахаваньня знойдзена лязовая частка брытвы.

Часта трапляліся рэшткі скураной вопраткі. Сярод кавалкаў скуранога паліта (?) адшуканыя зубная шчотка й акуляры. Вельмі шмат знаходак можна клясыфікаваць як рэшткі штучных тканін, што не сустракаліся ў іншых магілах.

Вельмі часта знаходзілі акуляры. Некаторыя зь іх разьмяшчаліся ў раскопе непасрэдна на чарапох ці каля чарапоў (фота 10). Пэўная частка такой катэгорыі знаходак была ў футаралах. Разам знойдзены акуляры і манокль (у футарале?). Вылучаецца адно пэнснэ, акуляры зь цёмнымі шкельцамі.

Асноўная частка кашалькоў, партманэтаў знойдзена пустымі (астатнія не раскрываліся). У адным партманэце відаць рэшткі папяровых грошай, у другім - папярос. Акрамя таго, заўважаецца адно кляймо з надпісам лацінскімі літарамі ("...MAN").

Знойдзены пластмасавыя муштукі, шкляная ўпакоўка (ампула) з рэшткамі лекаў (?), закаркаваная закруткай, карабкі з рэшткамі запалак, гузікі. Сярод апошніх шмат фігурных, з рэльефнымі выявамі, надпісамі. Знойдзены 2 пары скураных пальчатак. Яны хутчэй за ўсё ляжалі ў кішэні, бо складзены і парныя.

Вялікую цікавасьць уяўляюць мэдальёны. Адзін мэдальён з ланцужком. На двух праглядаецца выява Маці Боскай (?), на трэцім - фігура сьвятога ў промнях, манаграма зь літарай "M" і крыжам, надпісам лацінскімі літарамі.

Адшуканыя рэшткі двух караценькіх завостраных алоўкаў, 3 шлюбныя пярсьцёнкі з жоўтага мэталу. Адзін зь іх, магчыма, жаночы (малых памераў, знойдзены ў паўночна-заходнім куце, дзе часьцей сустракаліся рэшткі жаночага абутку). На адным такім пярсьцёнку кляймо "7?? M" і гравіроўка "R. O. 1935" (дата ўзяцьця шлюбу?).

Паводле папярэдняга заключэньня мэдыкаў, у межах пахаваньня знойдзеныя рэшткі сьцегнавых касьцей ад 107 чалавечых асобін. Акрамя таго, знойдзена 87 чарапоў (несупадзеньне гэтых лічбаў - сьведчаньне праведзенай раней эксгумацыі, фота 14). На цэлых чарапох відаць скразныя кулявыя адтуліны (збоку й на патыліцы, фота 11-13). Вызначана некалькі жаночых чарапоў. Параўнальна вялікая колькасьць чарапоў знойдзена з мэталёвымі каронкамі (жоўты й белы мэтал). Пападаліся зубныя пратэзы. Прасочваецца паслойнае заляганне рэшткаў людзей, дзе ад верхняга ўзроўню зачысткі да 1,80 м сабраныя косьці ад 37-39 асобін, на глыбіні 1,80-2,00 м - ад 50-52 асобін і ў межах ніжняга пласта 2,00-2,30 м - ад 16 чалавек (падлікі па сьцегнавых касьцях). У прыдоннай частцы магілы назіраецца моцная спрасаванасьць рэшткаў.

Маючы на ўвазе вышэйпрыведзеныя назіраньні, а таксама ўлічваючы дадзеныя магіл № 2,3,6,8*, можна меркаваць, што на пласт у 0,20 м прыходзілася прыблізна каля 30 пахаваных. Адсюль вынікае, што ў межах магілы № 5 было пахавана каля 250-260 чалавек.

IV. Высновы

На падставе праведзеных раскопак пахаваньня № 5 можна зрабіць наступныя высновы:

- пахаваныя расстраляны ў галаву;

- сярод пахаваных былі жанчыны;

- згодна з назіраньнямі за стратыграфіяй раскопу, характарам, формай і заляганьнем верхняга зачышчанага пласта пахаваных, несупадзеньнем колькасьці сьцегнавых касьцей і чарапоў, у межах магілы рабілася раней эксгумацыя; эксгумацыя была праведзена неахайна і не да канца;

- пахаваныя, безумоўна, - выхадцы з заходніх раёнаў СССР. Магчыма, гэта прадстаўнікі інтэлігенцыі з Заходняй Беларусі ці Прыбалтыкі. Пра гэта сьведчыць наступнае: замежныя клеймы на абутку ды іншых рэчах (у тым ліку польскія), вялікая колькасьць акуляраў (у тым ліку пэнснэ, манокль, акуляры зь цёмнымі шкельцамі), алоўкі, каталіцкія мэдальёны з выявай Маці Боскай, высакаякасны фабрычны абутак, параўнаўча вялікая колькасьць мэталёвых каронак, зубныя пратэзы, скураное адзеньне, адзеньне са штучных тканін, вялікая колькасьць туалетных прыналежнасьцяў, муштукоў і г.д.;

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 28
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)