Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Абсяг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Абсяг

Электронная книга - «Абсяг». Краткое содержание книги:

Кнігу лірыкі «Абсяг» Рыгору Барадуліну дыктавалі хвалі Балтыкі і пяскі Каракумаў, скразнякі Апшэрона і белакаменныя муры Ноўгарада, вальнадумец Енісей і ўшацкая рачулка Задобрыца. Ганчарны круг планеты трымаў паэта ў віратоку падзей і спраў сучаснасці, надзяляў яго імгненнямі радасці сустрэч, займаўся лірычным ветахам смутку i роздуму.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
Перейти на страницу:

* * *

Ты чула словы ўсе, І пошапты, і ўздыхі, І гэты шал міне — Цвяроза верыш ты.
Чаму ж цябе нясе У зман затокі ціхі
І крыгалом мяне Шпурляе ў вір круты?

* * *

Я стану, як стэп, салёны, Нібы Ледавіты, Шквальны, Каб толькі пачуць: — Шалёны! Каб толькі пачуць: — Ненармальны..
Растаю боязі льдзіны, Садзьму Недаверу барханы — Каб толькі пачуць: — Адзіны! Каб толькі адчуць: — Каханы...
Гатоў на любыя згубы, Каб моўклі губы адчаю — Абы не адчуць: — Нялюбы... Абы не пачуць: — Звычайны...

* * *

Зялёная імга Адлегай лес хістае. Зялёная туга, Што не са мною тая,
Якая не са мной Сасной Вясне шумела, Травою сакаўной Хмяліла I хмялела —
Не ад маіх вачэй, Не ад майго адчаю. Самота, Не ваўчэй! Надзея выручае.
Нядзеліцца душа — Абнашчыцца лістамі... Трывогай ледзяша Адлега Лес хістае.

* * *

Нібы раўчук, Праз тры хады, Нястрыманы ў журбе, Праб'юся я Праз тры гады, Праз трыснягі, Праз тры снягі — Абы шумець табе...

* * *

Боль расстайных дарог Студзіць снег вінаваты. Маладзік бы запрог, Маладзёнам — у сваты!
Хоць на ласку жадзён, Пазнавата У сваты. Мала дзён, Маладзён, Маладзён сіваваты.
Да цябе — ўсім назло! — Хоць бы грукам у дзверы. Снегам бы замяло, Заняло недаверы.
Да цябе — ўсім назло! — Хоць як крок ля парога. Да цябе не было Анікога, Нічога!
Што там будзе пасля, Будзе — i перабудзе. Здрыганецца зямля У веснавым перапудзе...

Нагаданая ідылія

Счахла сціхлае золата грубкі, Занялося ласкавым попелам. Абраніла пяро галубкі Пахаплівая ноч над поплавам.
Гасне прывідны захад грубкі. Згода вокам стуманеным глянула. Цішу хоць разлівай у кубкі, Сырадойную i ціхманую.
Перасмягла спякота грубкі. Змрок спагадліва цені выпроствае. Сарамяжнымі іскрамі грудкі Мне балюча прабіліся ў ростані, Твае...

* * *

Вясновымі б ружамі ружыць Твае маладыя сляды. Табе б Каралеўствы рушыць, Наноў называць гарады.
Твой профіль высмуглы Чаканіць На поўні, Як ты, маладой. Чаўнамі, Нібы чаўнакамі, Высноўваць імя Над бядой.
Нагам тваім Слаць бы кілімы З зязюльчынага імху, Прасіць памяркоўныя зімы Захутаць цябе ў імгу.
Каб зоры — Не заміналі! Як панна, Ідзеш па лядку. Вядзеш У палац камунальны З дзіцячага сада дачку...

* * *

Ты адпрэчыла крыўды сабою. Адплыла Зла Сляпая імгла. Сарамліва-трывожным саборам Ува мне ты світальна ўзышла.
І адразу Вясновыя фразы Прамаўляць пачалі маразы. Мне не страшны знявагі, Абразы — Відняць змрок Тваіх воч абразы.
Радасць шчодраю меркаю меру, Ды зацепляцца свечкі віны, Ледзь дыхне суравей недаверу, I заныюць адчаю званы.
Рад я зорам. Гаям белакорым. Без твайго я начэю святла. Сарамліва-трывожным саборам Ува мне ты світальна ўзышла...

* * *

Упершыню зірне Мілосць, замілаванне. І зерне па вясне Рахманай рунню стане,
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)