Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 247 248 249 250 251 252 253 254 255 ... 264
Перейти на страницу:

Пачуўшы родную мову юнак аж расквітнеў.

— Вы палякі? — радасна ўсклікнуў ён.

Багуслаў і Ян пераглянуліся.

— Літвіны, — з усмешкай паправіў князь.

— Я — Габрыэль Любянецкі, — радасна паведаміў шляхціц. — Да вашых паслуг, панове!

— Ян Невяроўскі, — у адказ прадставіўся Ян і паціснуў працягнутую руку.

Любянецкі, вядома, чуў гэтае прозвішча, таму што заззяў усмешкай і чакальна глядзеў на Багуслава.

— Багуслаў Радзівіл, — весела прадставіўся той, бо прадстаўнікі шматлікага і важкага роду Любянецкіх знаходзіліся на радзівілаўскай службе.

Габрыэль, вядома, не чакаў, што яго выратавальнікам акажацца сам Радзівіл, таму ад нечаканасці трохі разгубіўся.

— Міласцівы князь… — пачаў ён і, справіўшыся з хваляваннем, працягнуў: — Мой бацька і дзед верна служылі вашаму дому, і я ахвотна паслужу чым змагу, бо абавязаны вам сваім жыццём.

— Дзякуй, Габрыэль, — сказаў князь. — Жыццё доўгае, яшчэ паспееш доўг вярнуць.

х х х

З першай хвіліны знаёмства Багуслаў адчуў да Любянецкага сімпатыю, якая перарасла ў моцнае сяброўства, калі Габрыэль афіцыйна паступіў на княжацкую службу.

Знешнасць малады шляхціц, па праўдзе кажучы, меў несамавітую, затое быў адважным, як і сам Радзівіл, разумным, красамоўным, прыемным у зносінах і, галоўнае, меў шчаслівы талент схіляць да сябе людскія сэрцы. З моманту з’яўлення Любянецкага ў атачэнні Багуслава яго моладзі неяк незаўважна прыйшлося адысці на другарадныя пазіцыі. Нават Невяроўскі, які шмат гадоў быў радзівілаўскім канфідэнтам, хутка адчуў, што цяпер яго прывілеі перашлі да гэтага паслужлівага арыяніна. Але перш, чым пакрыўджаны Ян змог выказаць нахабнаму выскачку сваю незадаволенасць, той, адчуўшы настрой прыяцеля, вырашыў павініцца сам.

— Я разумею, што ты адчуваеш, Яне, — сказаў ён з мяккай усмешкай, якая пасавала да яго прыемнага аблічча. — На тваім месцы я б яшчэ не так лютаваў… Але павер, я не рабіў нічога асаблівага, каб заслужыць сяброўства нашага князя, і тым больш не спрабаваў неяк ачарніць цябе ў яго вачах.

На Любянецкага немагчыма было крыўдзіцца, і Ян таксама не стаў гэтага рабіць, бо разумеў: Габрыэль кажа праўду.

— Я што, я нічога, — паціснуў ён плячыма і шчыра параіў. — Ты Саковіча сцеражыся, бо саперніка пры сабе не пацерпіць.

Любянецкі, вядома ж, ужо паспеў наслухацца размоў пра грознага ашмянскага падкаморага, якія хадзілі ў радзівілаўскім асяроддзі, і трохі сумеўся.

— Няўжо такі звер, як пра яго кажуць? — заклапочана спытаў ён.

Ян толькі цяжка і перарывіста ўздыхнуў.

Раздзел 19

ВЯНЕЦ І КАНЕЦ БАРОНА ГРОТА

Дэлфт — Клевэ

(май 1647 года — май 1648 года)

Дзясятага мая 1647 года Злучаныя Правінцыі развітваліся са сваім штатгальтарам — прынцам Фрыдрыхам Генрыхам Аранскім. Цела нябожчыка павінна было знайсці супакой у Дэлфце — бурлівым гандлёвым горадзе недалёка ад Гаагі, бо менавіта тут, у сямейным склепе Аранскіх, у Новай царкве, былі пахаваныя ўсе яго продкі.

Велічная пахавальная працэсія мусіла прыбыць у Дэлфт толькі пасля абеду, але разявакі пачалі займаць месцы на дахах і ў вокнах дамоў на яе шляху яшчэ задоўга да світання. Каб усё добра разгледзець, калі настане час, і потым яшчэ доўга абмяркоўваць убачанае з суседзямі.

Відовішча сапраўды было непаўторнае. Нягледзячы на строгія правілы рэфармацкай царквы, якая забараняла пышныя ўрачыстасці па памерлых, нябожчыка вырашана было хаваць з усімі магчымымі цырымоніямі, каб падкрэсліць бляск і веліч Аранскага дома і ўславіць яго перамогі. Гэтага ж вымагала і прысутнасць сярод гасцей зяця памерлага, брадэнбургскага курфюрста Фрыдрыха Вільгельма.

Наперадзе пахавальнага поезда крочылі гвардзейцы ў парадных строях, апусціўшы ўніз вастрыі сваіх алебард. Іх да бляску начышчаныя шлемы, чырвоныя штаны і перахопленыя ярка-жоўтымі перавязямі сінія мушкецёрскія плашчы з адкіднымі чырвонымі рукавамі кантраставалі з жалобнымі мантыямі астатніх удзельнікаў працэсіі.

За гвардзейцамі ішлі праслаўленыя ў баях афіцэры і генералы галандскага войска — усе ў жалобе, без аніякіх упрыгожванняў і рэгалій. За вайскоўцамі крочылі барабаншчыкі і трубачы ў чырвоных святочных ліўрэях, але з жалобнымі стужкамі на чорных капелюшах. За трубачамі маршыравалі сцяганосцы, несучы вышытыя шоўкам і золатам сцягі, кожны з якіх у свой час стварылі ў гонар пэўнай ваеннай перамогі нябожчыка штатгальтара. Найбольшае палотнішча было сцягам Галандыі. За імі ў суправаджэнні святочна ўбраных герольдаў ішлі дэлегацыі правінцый і буйных гарадоў — кожная пад сваім сцягам і гербам. Наперадзе катафалка, на якім стаяла накрытая чорным аксамітным покрывам труна, найбліжэйшыя сябры нябожчыка неслі яго баявыя даспехі, зброю і карону, і вялі яго любімых коней.

1 ... 247 248 249 250 251 252 253 254 255 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)