Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Адкусі галаву вароне
Адкусі галаву вароне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адкусі галаву вароне

Электронная книга - «Адкусі галаву вароне». Краткое содержание книги:

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 38
Перейти на страницу:

Ты задуменна пазіраеш на прысутнага ў залі калегу Бартосіка, які ажно сьвеціцца, даведаўшыся з экспазыцыі, што ў Калінінградзкай вобласьці знаходзіцца 80 (цікава, чаму, да прыкладу, не 180) адсоткаў сусьветных запасаў бурштыну. Народжаны ў далёкім і таямнічым расейскім горадзе Рыбінску, калега відавочна перажывае нацыянальны гонар за гэткія няслабыя запасы.

Цябе раптам падхоплівае гарачая хваля братніх інтэграцыйных пачуцьцяў, і вось ужо Вера Б. і Сьвета Б. не самотныя, бо побач зь імі ў кнізе водгукаў зьяўляюцца Дзіма і Вова — таксама з аднолькавым прозьвішчам Б.

“Каралявец”

Так называецца калінінградзкае Таварыства беларускай культуры, якое даўно ўжо адышло б у гісторыю, каб не старшыня Ігар Шаховіч ды не ягоная жонка Натальля.

Ігаравы продкі паходзяць з старажытнай полацкай вёскі Кушлікі, паблізу якой у 1661 годзе беларускі аддзел Жыромскага разьбіў царскага ваяводу Хаванскага, узяўшы трафэямі 130 баявых варожых сьцягоў. За стагодзьдзе да таго, у час Інфлянцкае вайны, наш аддзел на чале зь Бірулем, продкам знакамітага мастака, разграміў у тых мясьцінах чатыры сотні маскоўскіх стральцоў і захапіў 120 цяжкіх стрэльбаў-гакаўніц. А яшчэ раней у Кушлікі прыяжджаў на вакацыях палавіць на смажаную жабу самоў ды папіць дабрэннай тамтэйшай самагонкі студэнт Скарына.

У сьвятле гэтых неабвержных фактаў цалкам лягічна выглядаюць і “Пагоня” на харугве “Караляўца”, і тое, што Ігар з Натальляй гандлююць не майткамі ці пракладкамі “Always”, а трымаюць у горадзе кнігарню.

Публіка на вечарыну “Караляўца” зьбіраецца стракатая, але збольшага прыемная, хоць і далекаватая ад клопату, якім жыве прэзэнтаваная табою і Дзімам Б. шматпакутная Бацькаўшчына.

Вы знаёміцеся зь дзяўчаткамі-цымбалісткамі, якія не гавораць па-беларуску, затое могуць урэзаць “Лявоніху”, а потым яшчэ й “Сем сорак”, што так любіў твой полацкі сусед дзядзя Грыша Цымэрман, а цяпер любіць ягоны сын, а твой сябар дзяцінства Вова. На Каляды ён, зрынуты нечалавечай тугою, на хвіліну пакінуў у спакоі палестынскіх тэрарыстаў, каб патэлефанаваць табе й распавесьці пра тое, што ў яго там рэзка пахаладала да +26, і ён падхапіў катар. З гэтым ты яго душэўна павіншаваў, бо ведаеш, што катар — ня самае горшае з таго, што можа падхапіць Вова пры тэмпэратуры +26.

Былы марскі капітан татарын Адам Якубоўскі родам з твайго Прыдзьвіньня на выдатнай беларускай мове апавядае, як аднойчы ў Кейптаўне сустрэўся зь мільянэрам на прозьвішча Шапіра і пасьля першага ж кілішку запытаўся ў суразмоўцы, ці ўмее той па-беларуску. Слугі-зулюсы зноў і зноў падавалі на тэрасу віскі зь лёдам, а белыя паны размаўлялі на незразумелай мове, у якой часта сустракалася дзіўнае слова “Шаркоўшчына”, і гаспадар чамусьці плакаў, аднак загаду атруціць або зарэзаць госьця так і ня даў.

Дачка казанскіх татараў Эльміра бязь лішніх цырымоніяў уручае табе свой рэклямны праспэкт, адкуль вынікае, што, апрача опэрных арыяў і мурынскіх сьпірычуэлс, шчодра адораная Алагам гадаванка Казанскае кансэрваторыі гатовая да плённага супрацоўніцтва па дваццаці іншых пунктах, сярод якіх і загадкавы: “развлекательная и популярная программа”.

Яшчэ адзін марак у адстаўцы пры канцы сустрэчы сардэчна дзякуе вам, выказваючы перакананьне, што такія маладыя й высокаадукаваныя маладзыя людзі, як ты і Дзіма Б., дапамогуць у сьціслыя тэрміны збудаваць “саюзную дзяржаву”.

Супрацоўнік абласной адміністрацыі, ледзь пасьпеўшы набыць тваю кнігу “Адкуль наш род”, ужо выказвае першую прэтэнзію: чаму эсэ пра “нехарошага” Язафата Кунцэвіча ёсьць, а вось аб праваслаўным Афанасію Філіповічу — ні слова? Ці не таму, што апошні супрацоўнічаў з маскавітамі і заклікаў цара распачаць вайну з Рэччу Паспалітай? Менавіта таму, адказваеш ты. Супрацоўнік, як выяўляецца, мае гістарычную адукацыю і лічыць недаравальным трымаць свае багатыя веды пры сабе.

Ты мусіш вытрымаць шквал сьвежых ідэяў і фактаў. У прыватнасьці, дазнаесься, што існуе агульнаруская прастора. Што яе ўтвараюць тры галіны адзінага рускага этнасу: велькаросы, маларосы і беларусы. Што ня ўсё так “чыста” з Тадэвушам Касьцюшкам. Што беларусы ня раз “устраивали массовую взаимную резню на религиозной почве”. Што зусім няблага, што ў Расеі, адрозна ад Беларусі, не было эпохі Рэнэсансу, якая запаліла тысячы страшных вогнішчаў. Што ў Расеі ўлада пакарала сьмерцю толькі чатырох царкоўных раскольнікаў, а безьліч іншых загінулі, даведзеныя да масавых самаспаленьняў заходнімі эмісарамі.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)