Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]
- Автор: Барадулін Рыгор
- Год: 1983
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]». Краткое содержание книги:
У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.
Перейти на страницу:
У нетаропкай Новай Весі
Загуў маўклівы рэстаран —
Забыты танец гонкі стан
Нясе ў замроеным акрэсе.
Па-добраму нязвыкла неяк
Глядзець на ўчэпісты загар —
Абцалаваны сонцам твар
Ва ўсіх танцорак, як у жнеек.
Усмешка параўнае зубы
Ці з жомчугам, ці з часныком?
Гавораць рукі з праснаком,
I збану з півам скокі любы.
А следам за таўстушкаю
У скоках смех з частушкаю.
Ад смеху ледзь трымаецца
Частуха-ўсётрываліца:
— Няма чаго маліцца,
Калі з запазухі валіцца.
Пяюць частушкі не такія,
А мне пачулася з Ушач
Свая.
Яе, прабач, чытач,
Заглушаць ногі тупаткія.
Сабе не давяраюць рухі.
Смяецца танец, плача спеў.
Сусед прыцішыць не паспеў
Славянскі голас, вочы, рукі.
Пра тое, як перадыхнуць бы,
Запалу думаць не з рукі —
Ён паўтарае праз вякі:
Не замаўкай у сэрцы, гудзьба!
Перейти на страницу: