Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Новы дамавікамерон - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новы дамавікамерон

Электронная книга - «Новы дамавікамерон». Краткое содержание книги:

Анёл з'яўляецца з-за паркана. Можа, хто з маіх суседзяў і бачыў, як Анёл выходзіць з пад'езда ці як вылятае са слухавога акенца майстэрні, што некалі належала савецкаму разьбяру, а цяпер — уласнасць нацыянальнага музея. Можа і так. Толькі сапраўдны Анёл уздымаецца з-за жалезабетоннага паркана, на якім напісана чырвонае слова НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, з-за таго самага плота, што адгароджвае стары двор ад новабудоўлі. Спачатку паказваецца анёльская галава: кудзеры доўгіх светлых валасоў вакол вузкага белага твару з тонкім доўгім носам ды круглымі сінімі вачыма. Потым з'яўляецца шыя з акуратным кадыком і выплываюць плечы, за якімі можна ўбачыць магутныя крылы. Можа, хто з маіх знаёмых і сустракаў Анёла ў залатым плашчы ці ў бліскавічным панцыры мадрыдскага тарэадора. Можа... Але Анёл, які ўздымаецца з будоўлі, носіць яскрава-чырвоны хітон. На Анёле доўгі, колеру артэрыяльнае крыві хітон і болып нічога. Нават зімою, у лютыя маразы, Анёл босы. Зрэшты, Анёл не ходзіць па грэшнай зямлі. Ён лунае, планіруе, лётае. Анёл уздымаецца, узносіцца, творыць урачыстасць. Анёл — лётчык ад Бога.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 61
Перейти на страницу:

— Ды сцiхнiце вы. Абрыдла дурная сварка. Мы п’ем, цi што? — Бацька выхукнуў паветра праз вусны, складзеныя ў акуратнае "о", i смачна засмактаў самагон.

Малодшы зноўку кульнуў стограмовiк стоячы.

Старэйшы падчапiў на вiдэлец важкае колца крывянкi, адкусiў, пражаваў, праглынуў i паведамiў:

— Гаўном патыхае. Смачна, а смярдзiць.

— Сынок, як так можна. Ты ж за сталом, што людзi падумаюць...

— Дзе вы бачыце людзей, мама? Тутака ўсе свае. — Старэйшы напароў на вiдэлец пругкi скрылiк агурка.

— А ты пастой, не садзiся. — Мацi зазiрнула малодшаму сыну ў асавелыя вочы, — я зараз шчотачку прынясу.

Малодшы хiтнуў галавою на знак згоды i пацягнуўся да гарэлкi.

— А ён зноў, не пытаючыся, налiвае самагон. — Нячысцiк уладкаваўся на матчыным крэсле i падмiргваў старэйшаму з братоў.

— Налье i вып’е, дарэчы. Можаш не сумнявацца. — Нячысцiк радасна дэманстраваў дасканалыя iклы.

— Ты гэта што, гад печаны, робiш? — засiпеў старэйшы на малодшага.

— Штрафную налiваю. Я з трэцяга паверха зляцеў. Мне мусiбыць дадатковая чарка.

— Хай п’е! Што ты ўз’еўся? — ў варэльню вярнулася мацi са шчотачкаю i тазiкам мыльнай вады.

— Ты ўжо роднаму брату шкадуеш нейкую там чарку самаробнага бiмберу. Кiнь дурное. — Бацька зырка пыхнуў траскучай папяросаю. — Хай п’е.

— Вып’е i не папярхнецца. — Нячысцiк зрабiў сур’ёзны твар.

Старэйшы брат прыўзняўся на непаслухмяных нагах:

— Хачу спытацца... Чаму адным усё, а другiм нiчога? Чаму на адну маю чарку прыпадае дзве ягоныя? Ён толькi грымнуўся з акна, i яму адразу — пi, колькi хочаш... А хiба я не магу скокнуць з трэцяга паверха? А ты, Нячысцiк iклаты, чаго лыбiшся? Пайшлi вы ўсе да д’ябла!

Нiхто з прысутных не паспеў сказаць нi паўслова. Ушчэнт ахмялелы мужчына прыкалываў да разнасцежанага акна i кульнуўся праз падваконне. Хрумсткi ўдар абвясцiў аб заканчэннi жыццёвага шляху.

Тры галавы адначасна вытыркнулiся з акна. Пляскатая кепка малодшага брата сарвалася i ўпала на мёртвае цела, якое ляжала дагары, шырока раскiнуўшы рукi на стаптаных нарцысах.

Вакол нябожчыка хутка сабралася колца цiкаўных пенсiянерак.

— Здох Алкаголiк! — канстатавала адна з iх.

З-пад праламанае патылiцы расцякалася па белай броўцы яркая кроў.

31.03.1995

22 — Лазовiк

Маладая жанчына заляцела ў хату. Дрыготкiмi рукамi прысунула засаўку, пазахiнала фiранкi i, цяжка ўздыхнуўшы, гупнулася на край канапы.

— Ты што робiш? — да канапы прыклыпала свякроў. — Ясны дзень на дварэ, а яна фiранкi ссоўвае дый на засаўку зачыняецца. Можа, ты розумам кранулася, галубка мая?

— Каб вы, мама, яго толькi пабачылi, дык не тое што засаўку прысунулi б, а залезлi б у кубелец, накрыўкай закрылiся б i спаднiцу на галаву нацягнулi.

— Дык хто ж гэта, дзiця маё, цябе напалохаў. Няўжо Юзiк мой на цябе руку падняў?

— Вот вы ўсё пра свайго дарагога сыночка Юзiка пагаварыць любiце. Ну хiба я мужыка свайго спужаюся да непрытомнасцi?

— А хто, калi не Юзiк, на цябе сполаху нагнаў? Можа, звер драпежны цi змяючы клубок гадавак балотных?

— I не звер i не гады гадзючыя, а нешта iншае, гiдкае, вычварэнскае i ў чалавечым аблiччы.

— Дык раскажы, i ўраз лягчэй стане, i да мяне спакой вернецца. — Свякроў прысела каля нявесткi.

— Ну то слухайце... Сягоння мы з Юзiкам вырашылi лазовых дубцоў нарэзаць, каб сад ад рэчкi абгарадзiць. Яно, канешне, i не вельмi трэба. Нашто плот, калi рэчка цячэ? Але Юзiк казаў, калi пачалi ставiць, дык варта ўсё чыста абгарадзiць. Ён гаспадар, ён галава, ён i вырашае. Лепей паслухацца, чым пасварыцца.

З самай ранiцы слупкi паўкопвалi. Бераг, пясок, слупкi лёгка паставiлiся. Да слупкоў Юзiк жэрдкi папрыбiваў. Я трымала, а ён цвiчком прыхоплiваў, а потым за два ўдары заганяў той цвiк па самую плешку. Да палудня слупкi стаялi.

А па абедзе Юзiк пайшоў дубцы рэзаць, а я па кастрыцу паляцела. Нагрэбла цэлую посцiлку, ледзь падняць. Прынесла. У гумне паклала.

Узяла каляску, каб дубцы лазовыя прывезцi, i качу сабе па асфальце. Вы ж ведаеце, мама, як лёгенька iсцi, калi клунак з кастрыцаю з плячэй скiнеш. Iду сабе i думаю пра зусiм iншае. Качу сабе каляску...

— А пра што думала? — свякроў ушчыльную прысунулася да нявесткi.

— А вам не ўсё роўна. Думала i думала. Не пра каляску, i не пра кастрыцу.

— А пра што? — старая жанчына глыбока зазiрнула ў вочы нявесткi.

— Пра дзiця думала. Трэба нам з Юзiкам дзiця завесцi. Зрабiць маленькую Юзэфку цi Юзiчка. Пра дзiцятка думалася. I пра тое, як мы яго будзем рабiць у лазовых кустах, у зялёным зараснiку.

— Вам толькi пра брыдкае ды маладое думаецца. — Свякроў адсунулася ад нявесткi.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)