Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусізацыя пад №...
Беларусізацыя пад №... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусізацыя пад №...

Электронная книга - «Беларусізацыя пад №...». Краткое содержание книги:

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 59
Перейти на страницу:

— Каб ты, — кажа, — ня золата бачыў, а наадварот, то гэта было-б к прыбытку, а так — дрэнь.

Сымон, наадварот, даводзіць, што сон нешта значыць:

— Што, — кажа, — азначае — добрае ці дрэннае — ня ведаю, але нешта азначае.

Ці не схадзіць толькі да варажбіткі? Надта ўжо дзіўны сон. Раіўся пра гэта з тым прафэсарам, што падлічваў, колькі вайна каштуе. Але гэты дзівак сказаў, што хоць навука разьвязала ўжо ўсе пытаньні, але, што такое сон, яшчэ ня ведае, а таму ён і ня можа параіць, ісьці да варажбіткі ці не. Давядзецца, мабыць, схадзіць.

7 жніўня. Рыгор нечакана зрабіў выбрык. Не пайшоў ні па разьмеркаваньні, ні па жыльлёвых справах, а падаўся на нейкі склад. Там ён нешта прыймае й штосьці выдае. Праца, відаць, плённая, бо дом пачаў расьці, як грыб пасьля дажджу. Хутка будзем спраўляць улазіны. Сымон з гэтага поваду жартуе, што тэмпы ў Рыгоравым прыватным будаўніцтве лепшыя за бальшавіцкія стаханаўскія.

— Відаць, — кажа ён, — што Рыгор на гэтым складзе больш прыймае, чымся выдае, бо, відавочна, намнажаюцца нейкія рэшткі, што ня месьцяцца на складзе.

Рыгору гэтыя жарты не падабаюцца, а жонка Рыгорава, дык тая проста казала, што Сымон зайздросьціць. Так, відаць, Рыгору можна пазайздросьціць, калі чалавек ня будзе дурным ды не прасыпецца.

8 жніўня. Варажбітка наваражыла Апанасу, што сьвіньню ўкраў свой блізкі. Дзюрка цяпер ходзіць па ўсіх суседзях ды ўсё прынюхваецца, ці не пахне адкуль сьвежанінай. Дзівак! Ведама, што ўкраў свой, але хіба-ж ён дурны, каб табе сьвежанінным пахам у нос пушчаць? Ён, браток, на Пярэсьпе зварыць, а на Камароўцы зьесьць. Злаві тады пах, калі ты такі майстра. Але, што казаць? Дзюрка й ёсьць дзюрка.

9 жніўня. Маржі Іванаўне занёс паўкілі цукру й пляшку алею. Трохі паморшчылася, але ўзяла. Расказала пра тры ведамыя ёй выпадкі, што мужы пакінулі сваіх жонак і перабраліся з усім сваім скарбам да другіх.

Ці не пад мяне яна паджяжджае? Калі так, то гэта, даражэнькая, дарэмныя турботы. Мая Ніна Паўлаўна да гэткае катастрофы не дапусьціць, каб аддаць сваё дабро перавалачы ў чужую хатуь яна дабра з-пад сябе ня выпусьціць, хоць з гарматы страляй. Ды й мне такая камбінацыя не да густу. Я мяркую на два франты дзеяць, па ўсіх лініях…

10 жніўня. Байцоў прынёс швэйную машынку. Частаваліся. Ён хоць і хваліўся, што ўсякія мадэры мае, а тымчасам малясоўку смактаў ня горш за Яську. Выцадзілі два літры. Ён ужо ледзь пальцамі варушыў, а ўсё яшчэ ківаў на пляшку:

— Нацадзі яшчэ… па малой…

Добра, што жонка скеміла вады ў пляшку наліць, інакш, ня ведаю, чым бы гэта частаваньне скончылася.

11 жніўня. Здарылася канфузьлівая рэч. Учора пайшоў праводзіць Байцова (у яго ўжо ногі не цыркулявалі) ды па дарозе назад трапіў нейкім парадкам не да хаты, а да Маржі Іванаўны. Прачнуўся сёньня не ў сваёй хаце ды лыпаю вачыма, як дурны: дзе-ж гэта я? Чую, за пераборкай голас Маржі Іванаўны — із прыяцелькай сакочуць. Відаць, знарок паклікала — на сьведку. Ну й бабы! Да чаго-ж шкоднае стварэньне! Хацеў гэта я, затоіўшыся, ляжаць хоць да вечараь можа, пашэнціць, думаю, цішком высьлізнуць праз вакно, аж не — не дала, сьцерва.

- Іван Іванавіч, — крычыць, — чай гарачы. Хуценька піць!

Каб ты смалы гарачай напілася. Прыяцелька сёньня-ж усім раззвоніць, а там і да жонкі дойдзе. Галоўнае, нічога ня памятаю: было што ці не. Каб было, то яшчэ не такая крыўда. А калі на халастую праспаў? Сорам! Канфузія!

Але нічога ня зробіш, мусіў выйсьці. Як прывітаўся, як піў чай, — лепш не ўспамінаць. Да хаты йшоў, як мыла зьеўшы. Жонцы сказаў, што начаваў у Байцова, бо ўжо позна было.

Трэба Байцова папярэдзіць. А ўсё-ж гарэлка — паганая рэч. Мабыць, трэба кінуць.

12 жніўня. У прафэсара Вадзянецкага пазнаёміўся з беларусамі. Хлопцы як хлопцы — нічога страшнага. І гарэлку куляюць нядрэнна. Але адзін зь іх, зь нейкім дзіўным прозьвішчам, Янка Шчыры, надта ўжо заўзяты. Як выпілі па чарцы, то й пачаў крычэць:

— Мы зробім, мы возьмем! Мы ад Пскова да Чарнігава, мы ад Беластоку да Мажайску.

Крычыць і рукамі махае. Як дайшла справа да Мажайску, я ня сьцярпеў:

— Дазвольце, найшаноўны, спытаць, а хто гэта вам дасьць так шырака размахнуцца?

— Як, хто? Самі! Уласнымі рукамі!

— А калі дадуць па руках?

— Хто пасьмее? За наша крэўнае!

— Ага, так. Ну, то… (у гэтым месцы дзёньніка, паводле нейкіх меркаваньняў, Чужанінаў выкрасьліў пяць радкоў — Л. К.).

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)