Сыны зямлі беларускай
- Автор: Багадзяж Мікола
- Год: 2002
- Язык: белорусский
- Год: Народная асвета
- ISBN: 985-03-0995-4
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Сыны зямлі беларускай». Краткое содержание книги:
Януша ж перадвыбарныя падзеі ўжо мала хвалявалі. У яго галаве спеў новы план — аб'яднацца з Багданам Хмяльнідкім i сумесна разарваць путы, якія звязваюць ix землі з Польшчай. Ен пасылае ва Украіну надзейных людзей. Але адказаў няма. Радзівіл цудоўна ведаў, што ў палітыцы паважаюць толькі моцнага. Ён вырашае паказаць сваю сілу i кідае войска на паўстанцаў, якія фактычна авалодалі ўсім поўднем Беларусі. Яго армія на пачатку 1649 года адбівае Пінск, Мазыр, Бабруйск i шэраг іншых гарадоў. Януш вырашыў запалохаць ворагаў. Для гэтага загадаў пасадзіць захопленых у палон кіраўнікоў паўстання на кол, а яшчэ 270 казакам загадаў адсекчы правую руку i адпусціць на волю.
У той жа час ён мог з лёгкасцю ачысціць ад паўстанцаў усю тэрыторыю княства. Але не пажадаў. Адвёў войска. Сам пасяліўся ў маёнтку пад Вільняй i зноў пачаў перапісвацца з Хмяльніцкім i блізкімі да яго людзьмі. Піша ён i да трансільванскага князя, i ў Малдавію да цесця. Прапанова ў яго ўсё тая ж — аб'яднаць намаганні i ўдарыць на Польшчу. Але адказаў няма.
Тады Радзівіл вырашае яшчэ раз паказаць сваю моц. Ён ca шматтысячным войскам выступае на Кіеў. Багдан Хмяльніцкі пасылае супраць яго аднаго з лепшых сваіх паплечнікаў — Міхала Крычаўскага з пятнаццацітысячным войскам. У дарозе яно абрастала паўстаўшымі сялянамі. У момант сустрэчы з Радзівілам Крычаўскі меў пад сваім кіраўнідтвам трыццацітысячнае войска. Але ў бітве, якая адбылася 31 ліпеня 1649 года пад Лоевам, паўстанцы былі разбіты. Паранены Крычаўскі трапіў у палон i скончыў жыццё самагубствам. Дарога на Кіеў зноў адкрыта. Але Януш усё яшчэ спадзяецца дамовіцца з Хмяльніцкім, Да таго ж ён не жадае «рабіць усю справу за палякаў». Таму заяўляе, што войску не хапае пораху i куль, i адводзіць яго ў Рэчыцу.
Зноў маёнтак пад Вільняй. Зноў перапіска, перамовы. Зноў узаемныя амбіцыі не даюць прыйсці да згоды. А тым часам польскі ўрад заключыў перамір'е з Хмяльніцкім. Яно неабходна ваюючым бакам.
У Варшаве пачаўся сойм. 16 снежня 1650 года на ім з'явіўся Януш. Ён злажыў перад каралём захопленыя пад Лоевам сцягі i бунчукі. казацкіх атрадаў. Сенат вымушаны быў узнагародзіць героя. Ba ўласнасць Радзівіла пераходзяць гарады Себеж i Невель. Кароль жа, ca свайго боку, дае яму пасаду старасты Барысава. Аднак пры ўсім гэтым манарх вельмі насцярожана ставіцца да «ліцвіна». Яго шпіёны даўно ўжо данеслі аб тым, што Радзівіл перапісваецца з гетманам Багданам Хмяльніцкім. Не даспадобы яму былі i незалежныя, самаўпэўненыя паводзіны нашага земляка. Аднак палітыка ёсць палітыка. I Ян Казімір стараецца палепшыць узаемаадносіны з найбольш уплывовым «літоўскім» магнатам. Але дасягнуць гэтага яму ўдалося толькі пасля таго, як войскі Багдана Хмяльніцкага напалі на Малдавію. Радзівіл прапаноўвае каралю ўтварыць антыказацкую кааліцыю. Па яго меркаваннях, у гэту кааліцыю можна ўключыць Рэч Паспалітую, Малдавію, Трансільванію, нават крымскіх татар. Яна Казіміра ўзрадавалі такія перспектывы. Ён не здагадваўся, што галоўнае прызначэнне гэтай кааліцыі (на думку Радзівіла) — не барацьба з казакамі, a сіла, з дапамогай якой можна прымусіць Польшчу скасаваць унію з Вялікім княствам Літоўскім.
Януш зноў ідзе на Кіеў. I зноў — бітва пад Лоевам. 16 ліпеня 1651 года яго войска сутыкнулася з казацкімі загонамі, якімі кіраваў атаман Нябаба. Апошні перахапіў i амаль цалкам знішчыў пры пераправе два палкі. Потым добра «разжыўся» ў абозе. Усё гэта дало яму магчымасць у сваёй рэляцыі Б. Хмяльніцкаму распісаць бітву як сваю перамогу. Але на самай справе перамагло войска Радзівіла. Сведчаннем таму з'яўляецца тое, што праз некалькі дзён пасля гэтай бітвы войска Радзівіла захапіла Чарнігаў, затым i Кіеў. Праўда, хутка Кіеў давялося пакінуць. Выклікана гэта было тым, што жыхары падпалілі яго. Аднак перад тым як выйсці з палаючага горада, Януш даручыў свайму мастаку перамаляваць фрэскі на сценах Сафійскага сабора.