Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 228 229 230 231 232 233 234 235 236 ... 245
Перейти на страницу:

— А затым… гэта здарылася. Рэчаіснасць вярнулася ў выглядзе майго грубіянскага, неадукаванага, і бясконца выдатнага брата. Я не жадаў чуць праўду, якую ён крычаў мне. Я не жадаў чуць, што я не магу сядзець і шукаць Рэліквіі з хворай сястрой на буксіры.

— Аргумент стаў дужаннем. Грындэльвальд страціў кантроль. Тое, што я заўважыў у ім, але прыкідваўся, што не бачу, цяпер паўстала перад мной. І Арыяна… пасля ўсяго майго матчынага клопату і асцярогі… легла і памерла на палу.

Дамблдор узяў трохі паветра і закрычаў сур’ёзна. Гары падышоў і крануў яго: ён сціснуў яго руку і Дамблдор паступова супакоіўся.

— Добра, Грындэльвальд збег. Як і любы на яго месцы, але я мог гэта прадбачыць. Ён знік разам са сваімі планамі аб захопе ўлады, схемамі для катавання маглаў, і марамі аб Рэліквіях Смерці, марамі, якія я заахвочваў і з якімі я дапамагаў яму. Ён збег, а мне заставалася пахаваць сястру і вучыцца жыць далей з пачуццём віны і жудасным горам, коштам маёй ганьбы.

— Ішлі гады. Аб ім хадзілі розныя чуткі. Казалі, што ў яго ёсць палачка велізарнай сілы. Мне. Тым часам, прапаноўвалі пост Міністра магіі, і не адзін раз. Я адмаўляўся. Я ведаў, што мне нельга было давяраць уладу.

— Але вы былі лепш, куды лепш, чым Фадж або Скрымджар! — падарваўся Гары.

— Няўжо я павінен быў? — спытаў Дамблдор цяжка. — Я не ўпэўнены. У мяне ёсць доказы, што сіла была маёй слабасцю і маім выпрабаваннем. Гэта цікаўна, Гары, але магчыма тыя, хто лепш за ўсё падыходзіць да ўлады, у тых ніколі яе не будзе. Тыя хто, як ты, могуць быць лідэрамі, і робяць тое, што яны павінны — яны будуць добрымі кіраўнікамі.

— У Хогвартсе я быў у бяспецы. Я думаю, што я быў добрым настаўнікам.

— Вы былі лепшым!

— Ты вельмі добры, Гары. Але ў той час, пакуль я працаваў, навучаючы юных чараўнікоў, Грындэльвальд збіраў войска. Кажуць, ён баяўся мяне, і мусіць гэта так і было, але, я баяўся яго мацней.

— Не, не смерці, — сказаў Дамблдор, заўважыўшы пытанне ў вачах у Гары. — Не таго, што ён мог зрабіць не магічна. Я ведаў, што нашы магчымасці роўныя, магчыма, я лепш абараняўся. Я баяўся праўды. Разумееш, я не ведаў, хто з нас у той апошняй жудаснай бітве кінуў заклён, які забіў маю сястру. Ты можаш назваць мяне баязліўцам: ты маеш рацыю, Гары. Я баяўся таго, што я забіў яе не сваёй фанабэрыстацю і дурасцю, а сапрвўды вырабіў удар, які забіў яе.

— Я думаю, ён ведаў, чаго я баюся. Я адкладаў сустрэчу з ім датуль, пакуль гэта не стала ганебным — чакаць яшчэ даўжэй. Людзі паміралі і ён здаваўся непераможным і мне прыйшлося зрабіць, што я мог.

— Добра, ты ведаеш, што здарылася потым. Я выйграў двубой. Я выйграў палачку.

Яны ізноў замоўклі. Гары не спытаў, ці высвятліў Дамблдор, хто забіў Арыяну. Ён не жадаў ведаць, а яшчэ менш жадаў, каб Дамблдор сказаў яму гэта. У выніку, ён ведаў, што бачыў Дамблдор. Гледзячы ў люстэрка Еннадаж і чаму Дамблдор так добра разумеў яго зачараванне гэтым люстэркам.

Яны прасядзелі ў цішыні яшчэ некаторы час і кныханне незразумелай істоты ўжо больш не адцягвала Гары.

Нарэшце ён сказаў.

— Грындэльвальд спрабаваў не дапусціць Вальдэморта да палачкі. Ён ілгаў, вы ведаеце, ён вельмі добра ўмеў прыкідвацца.

Дамблдор кіўнуў, гледзячы ўніз, слёзы ўсё яшчэ біскацелі на яго кручкаватым носу.

— Кажуць, ён раскаяўся пазней, седзячы ў сваей камеры ў Нумергардзе. Я спадзяюся, што гэта праўда. Я жадаў бы меркаваць, што ён адчуваў жах і сорам за тое, што ён рабіў. Магчыма, тая хлусня Вальдэморту была яго спробай кампенсацыі… прадухіліць збор усіх Рэліквій Вальдэмортам..

— … або. магчыма, ад разлома вашай магілы? — выказаў здагадку Гары, і Дамблдор падняў на яго вочы.

Пасля яшчэ адной кароткай паўзы Гары сказаў, — Вы спрабавалі выкарыстаць Камень Уваскрашэння.

Дамблдор кіўнуў.

— Калі я выявіў яго, у канцы тых гадоў, пахаванага ў закінутай хаце Гаўнтаў — Рэліквію, якую я жадаў больш за ўсё, хоць у мяне былі зусім іншыя прычыны. Я страціў галаву, Гары. Я зусім забыўся, што пярсцёнак — Хоркуркс і яно абавязкова павінна было несці праклён. Я узяў яго і на секунду прадставіў Арыяну, маці, бацьку, і як кажу ім, што мне вельмі, вельмі шкада, я быў…

— Я быў такім дурнем, Гары. У канцы тых гадоў я нічога не ведаў. Я быў нягодны аб’яднаць Рэліквіі Смерці. Я давёў гэта неаднаразова, і гэта было апошнім доказам.

— Чаму? — сказаў Гары. — Гэта было натуральна! Вы жадалі зноў бачыць іх. Што тут няправільнага?

— Магчыма, толькі адзін з мільёна можа аб’яднаць Рэліквіі, Гары. Я быў годны валодаць сярэдняй Рэліквіяй, найменш незвычайнай. Я быў прыдатны, каб валодаць Старэйшай Палачкай, і не выхваляцца гэтым, і не забіваць ёй. Мне было дазволена карыстацца ёй, таму што я ўзяў яе не для выгоды, а захаваў іншых ад яе.

1 ... 228 229 230 231 232 233 234 235 236 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)