Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Руны Перуновы
Руны Перуновы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руны Перуновы

Электронная книга - «Руны Перуновы». Краткое содержание книги:

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар. Як-ніяк стагоддзе прамінула. Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай культуры, з чаго і вынік феномен Рыгора Барадуліна. I не самоціцца б нам, жалячыся, што ўсё нашае прахне, а шчаслівіцца тым, што красуе. (У. Някляеў, Нават вецер гнёзды ўе, фрагмэнт)
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 57
Перейти на страницу:
ФЕЛІЦЫЯ
Міклашэўская Феліцыя Антонаўна, Матка хросная мая (Па-ўшацку — Фэля), Чарку поўніла, каб злоснікі затонулі, І піла, каб і зайздроснікі ўхмялелі.
І ў гарод, нібы ў касцёл, Ішла святочная. Сын загінуў. Муж памёр. Не прышукаўся зяць.
Жартавала, Хоць канцы з канцамі сточвала: — Ёсць, было, і ведаю, Адкуль узяць!
Бражку гнала, Не давала ёй адстояцца, Субяседніца, Спагадніца, Застольніца: Не пі куба да Якуба Ані да Міхала. Ані ты, ані я — Кунпанія цала.
Быццам нітку баваўняную з ваўнянаю, Слова польскае з ушацкім Перасуквала. Модлы ціхія З паганскай песняй Янавай Перамешвала, Частушкай перагуквала. Выхадзіла пані Яня, Танцавала вальцы, Цалавала пані Яня Пану Яну ў пальцы.
І ражкі бялюткай хусткі ў смеху трэсліся, На вузельчыкі пад барадой завязанай. І гасцінца у хусцінцы несла хрэсніку. Не сварылася ні з крыўдай, ні з абразаю.
Урачыста-засмучоная, Як Радаўніца, Велікодна-захмялелая, Як раніца, Нагарбелася над лехамі, над кроснамі Кшчоная няхітрай песняй Матка хросная.
ЧЫШЧУ БУЛЬБУ
Памалу чышчу бульбу з той зямлі, Якую помню босымі нагамі, Навобмацак рукамі пад снягамі Зямлю пазнаю, Бо на ёй былі Усе мае, што сталі каранямі, Пясчынкамі, Лясных дарог краямі, Што з тлумнымі паводкамі сплылі.
Там бульбай адбывалі Святы ўсе: На клёцкі бульбу дралі на хаўтуры, З душамі клёцкі дзень віталі хмуры У кроплях пары, Нібыта ў расе. I на Дзяды таксама клёцкі елі, Напаміналі, што не вечна ў целе Душа святло дрыготкае нясе.
Вячэра будзе смачнай, як тады, Калі цалкі скакалі ў рот са спрытам, Калі з цяпер забытым апетытам Нішчымніца чакала лебяды. Я чышчу бульбу, Пахнуць ацяробкі Сцяжынкамі, што выбеглі на ўзлобкі. Як мама, Клічуць даўнія гады: «З печы, з полу Сабірайцеся к столу!..»
ЯЛІНА ЦВІЦЕ
Не ўзбегшы на аброўе, З ветру Адна нудзее ў глухаце. Нібы саромеецца свету, Яліна цёмная цвіце.
Тады З блакаднага балота Паспела кволая ўцячы. Яшчэ дагэтуль страх і цнота Свае сціскаюць абручы.
Яе маланка заручала З асколкам, што зацёк смалой. I асавітай кулі джала Не раз віталася з малой.
Зацеплілі бярозкі свечкі, У белых вэлюмах яны. Ім, маладзенькім, не засведчыць, Як дол аралі перуны.
Удзячная цяплу і лету, Іголкі сыпле з рукава, Яліна свеціцца ад свету, Як закаханая ўдава.
ВЁСКА ГВАЗДЫ
Да цябе яе багата хады, Толькі хто дабрыдзе-дападзе. Можна ехаць гады і гады І не ўбачыць цябе нідзе. Дзе ты, ўшацкая вёска Гвазды? Праплыла, як цень па вадзе, Чорнай хмарай у неба пайшла, Не вяртаешся на зямлю. Я зямлю тваю да чала Да гарачага прытулю. Не астыла зямля яшчэ, Прысак пад дзірваном не ачах. І дагэтуль твой боль пячэ І агонь у тваіх вачах. Называю імя твае, Ссівярэлая веска Гвазды, Нібы ў рукі бяру пугаўё І ганю гады: — Вы куды Адбіваецеся ад чарады? На свае вярніце сляды Хмарку лёгкую — Вёску Гвазды.
МАТЫЛЁК

Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі

Сінякрылы матылёк.

Максім Багдановіч
Лілею млявы плёс люляе, З-пад злежаных аблок здалёк Ляціць, віхлясты і бялявы, Пялёстак лёгкі — матылёк.
Ён кліча у блакіт лілею, Каб не любіла больш да слёз Бліскучы ад лускі і глею, Самлелы абмялелы плёс,
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)