Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Руны Перуновы
Руны Перуновы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руны Перуновы

Электронная книга - «Руны Перуновы». Краткое содержание книги:

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар. Як-ніяк стагоддзе прамінула. Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай культуры, з чаго і вынік феномен Рыгора Барадуліна. I не самоціцца б нам, жалячыся, што ўсё нашае прахне, а шчаслівіцца тым, што красуе. (У. Някляеў, Нават вецер гнёзды ўе, фрагмэнт)
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 57
Перейти на страницу:
* * *
І неўміручы памірае, Каб уваскрэснуць. Жыццядар Яму пялегваць давярае Ў далонях Зорнай жарсці жар.
І покуль жар незадзіманы Сузорыцца, Жывы жыве. Гараць вякам Хрыстовы раны. Студзіць іх Сум здалёк плыве…
* * *
Крыж і якар На сцяне ўсыпальні. Прыляцелі душы на спачын. Клопатаў зямных Чаўны прысталі. Толькі жалю жураўліны клін
У нябёсах змораных курлыча. А ў настылай цішыні дарма Немата забыты голас кліча, Бо не чуе ўжо сябе сама. А пад сонцам З мудрымі вякамі Ані нагаворацца вятры. І крыжы пасталі ветракамі. Развінаюць крылы якары.
І крыжы, і якары на волі Па сваіх памкненнях сваякі.
І згінаюцца рукою долі Ў дрэва росту ломкія сукі…
* * *

Канец такі ж небяспечны,

як і пачатак.

Ян Павел ІІ
Пачатак нецярплівы, трапяткі, Яму хутчэй адбыцца нецярпіцца. Крыніца, каб знямозе даць напіцца, Спяшаецца прабіцца праз пяскі. У дзюбах чорны сум нясуць крукі. Жывіць сасну не томіцца жывіца. Завязвае развага вузялкі. Дым думае, як пад аблокі ўзвіцца. Канец спакойны, хочацца яму Перахітрыць няўмольную куму І ля цяпельца кайнасці пагрэцца. Час пасвіць незлічоных дзён гурму. Няспыннасць, пэўна, ведае, чаму Канцу з пачаткам новым не сустрэцца.
* * *
Як ішоў малады Хрыстос, На зямлі ўсё жывое не спала. Не спяшаўся здзейсніцца лёс, Гамана цішэла падтала.
Як на Млечным Шляху, Сляды На знямелым пяску гарэлі. Адступаліся халады – І зямныя грахі старэлі.
Дзе ступаў – Там святло расло. Дзе стаяў – Смялела лагода. Усміхацца вучылася зло. Быць шчаслівай хацела нагода. На зямлю сышоў назаўжды, Каб наблізіць вечныя далі.
І святыя Хрыстовы сляды Душы верніцкія захавалі.
* * *
Адразу з Горада Вечнага ў горад спаконны, Дзе цягнуцца ў неба сумныя гмахі соснаў, Да цябе прыйшоў я з паклонам, Мама. Ва ўсіх урачыстых бажніцах Маліў Усявышняга, Каб душы тваёй паслаў супакой. …Ты несла мяне да ксяндза, Гнанага бязбожнай уладай. Касцёлам трывожным было Вушацкае наша неба. І пасланы лёсам святар Святлом Святога Крыжа Багаславіў мяне на дарогу ў Рым. … І вярнуўся я з пілігрымкі, Каб падзякаваць, Мама, табе І вушацкаму роднаму небу. Словы, якія пачуў я Ад Айца Свяцейшага ў Рыме, Перакажу табе Пры сустрэчы…
* * *
Можа, з Беларусі гусі шэрыя Рым уратавалі. І таму так На змярканні потайна вячэрае Лустай поўні Пілігрымскі смутак.
І нашчадкі тых гусей далёкія Ў вырай рупяцца Над нашым краем. Думкі звечарэлымі аблокамі Ўслед плывуць. Анёлы трызняць раем.
Тут спакоем сена сноў растрэсена. Кнігаўка Над кнігай лёсу плача. – Рым! – Рыпіць расчулена бярэзіна. Шэпча стрыманы чарот: – Ву – ша – ча…
Рым – Вушача
Ліпень – жнівень 2004 г.
ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ
БЕЛАРУСЬ – ТЫ МОЙ СОН ВЕЛІКОДНЫ
Беларусь – ты мой сон велікодны, Сон, што сніцца анёлам вясной. Зрок і слых мой табою галодны, Дух жыве мой табою адной.
Гэта ведае неба ды Мама – Без цябе не бывае мяне. І душа жыць не можа без храма, Цяжка ёй у чужой старане.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)