Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 102
Перейти на страницу:

Я аклікаю старога. Напэўна, у маім сэрцы зараз, як шмат гадоў таму ў Лідзіным (там, ля касцёла ў Вільні), спрачаюцца два супярэчлівыя пачуцці: прайсці раўнадушна ці паспрабаваць дапамагчы хоць неяк гэтаму чалавеку? Як выяўляецца, сумленне патрабуе дакладнасці і шчырасці.

Стары спыняецца і разгублена пазірае на мяне. Ад яго вее нейкай невылечнай хваробай. На твары з’яўляецца скупая ўсмешка.

— Добры дзень! — вітаюся я, хаваючы вочы.

«Чым дапамагчы табе? Парадай? Добрым словам? Гэта ж смешна… Мела рацыю Лідка, сцвярджаючы, што такіх бяздомных, як гэты старац, тысячы і ўсім не дапаможаш. Гэтым павінна займацца дзяржава…»

Стары на маё прывітанне абыякава ківае галавой і падыходзіць бліжэй. Цяпер я шкадую, што паклікаў яго. Ад старога вее смуродам нямытага цела і вантробным тленам. Такое ўражанне, што ў суседніх дамах прарвала сантэхнічную трубу і смурод ад яе змяшаўся з паветрам. Зялёныя мухі клубкуюцца на ўдыхах і выдыхах. І мне нічога не застаецца, як таксама ўдыхаць на поўныя грудзі гэтую задушлівую атруту нямытага чалавечага цела.

— Вам кепска? — выціскаю я праз сілу і папярхаюся ўласнымі словамі, кашляю.

— Дэпрэсія заела, — сумна кажа стары. Наколькі жудасная ў гэтага чалавека дэпрэсія, можна прачытаць у яго безжыццёвых напаўсляпых зрэнках. Я зазіраю ў гэтую разгорнутую кніжку чужога Жыцця — там слёзы… Мора, акіян людскіх слёз. А яшчэ соль… Тоны солі. Залежы солі ў акіяне людскіх слёз…

— Нелады, браце, у мяне з самім сабою… Душа баліць, — скардзіцца стары. — Дзе толькі не быў я: і ў доме састарэлых, і нават у самога д’ябла пад хвастом. Няма паратунку...

— Дарма вы не засталіся ў доме састарэлых, — разважаю я. — Там вас хоць кармілі б бясплатна…

— Кінь плявузгаць… Каму я трэба там? Да сястры вось прыехаў... Кажуць, у горадзе гэтым манах нейкі аб’явіўся. Дапамагае такім, як я. Можа, яна мяне да яго завядзе!

На гэтым мае добрыя намеры канчаюцца. Развітваюся і накіроўваюся да помніка Скарыны. Насустрач мне спяшаецца мужчына ў доўгім чорным паліто. Мужчына праходзіць побач і спыняецца ў нерашучасці. Я таксама спыняюся.

— Дольчык, ты?

— Слава! Буднік! — кідаюся я да мужчыны. Чалавек у чорным доўгім паліто лісліва шчурыцца. — Каго не чакаў сустрэць у гэтым горадзе, дык гэта цябе…

— Доля!!! Ну, ты даеш…

Далонь у Будніка вільготная і слізкая, нібыта тое дрэўка ад рыдлёўкі, якою зараз непадалёку ад помніка дворнік перакопвае кветнік. Лязо манатонна соўгае пясок, і аднастайны шоргат палавініць цішыню панурага наваколля. Мне здаецца, што недзе, на дне Сусвету, нязграбны майстра вострыць свае кухонныя нажы.

— Жжы-ых, жжы-ых, жжы-ых…— мільгаціць у паветры адпаліраванае лязо.

— Жжы-ых, жжы-ых, жжы-ых… — адгукаецца рэхам панурае наваколле.

Моўчкі пераглядваемся. Мой позірк затрымліваецца на глыбокім рубцы, ружовым, праз увесь твар. Буднік старанна затуляе яго далонню і крывіцца.

— Верталёт зачапіў лопасцямі? — недарэчна жартую я, каб зняць узніклую паміж намі напружанасць.

— Узнагарода за сумленнасць, — адказвае Буднік, маўчыць хвілінку і цікавіцца: — Што, Дольчык, вырашыў пабадзяцца па сцежках свайго мінулага?

— Цягне… — прызнаюся я. — На экскурсіі ў Полацку. А ты?

— Справы, — суха адказвае Буднік. — Дарэчы, спыніўся я ў Лупоніка. Памятаеш такога?

— Як жа не памятаць. Вядома, памятаю. Хіба ён у Полацку застаўся працаваць?

— Спытаеш сам пра гэта. Скажу толькі адно: быў ён чунем, ім і памрэ...

Размова не атрымліваецца.

— Ты дзе працуеш?.. — спрабую я знайсці нейкую агульную тэму для размовы.

— Нідзе, — абрывае мяне на паўслове Буднік. — Няўдачнік я.

Зноў завісае працяглае маўчанне. Кветнік ля помніка нарэшце даводзяць да ладу. І недзе на дне Сусвету нязграбны майстра перастае вастрыць свае кухонныя нажы. Дворнік выцірае змакрэлы твар насоўкай і ўбівае рыдлёўку ў дзірван. Усталёўваецца цішыня. Пасля нядаўняга скрыгату жалеза аб пясок цішыня гэтая падаецца мне яшчэ больш жудаснай і нязноснай. Каб не ўслухоўвацца ў яе тужлівую няўцямнасць, парушаю маўчанне:

— Што так? Наколькі ведаю, ты працаваў дырэктарам лясгаса.

— Пазбавілі мяне дырэктарскай пасады. Не да двара новым гаспадарам.

— А я ў тэхнікуме нашым быў сёння, — спяшаюся я памяняць тэму. — З выкладчыкаў нікога знаёмага… Хто памёр, хто на пенсіі… Шкада…

— І жонка мая памерла. Рак з’еў нябогу, — устаўляе Буднік.

— З лёсам, Слава, не падужаешся. Напэўна, жыццё нас для таго і выпрабоўвае, каб не зазнаваліся. Напэўна, некаму тое патрэбна… Свет развіваецца па сваіх законах, выпрацаваных Прыродаю, а не па тых, што мы сабе напрыдумвалі, — расплывіста тлумачу я Будніку.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)