Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Адзiнота на стадыёне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адзiнота на стадыёне

Электронная книга - «Адзiнота на стадыёне». Краткое содержание книги:

Творчасьць Адама Глёбуса (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзіме́р Вячасла́вавіч) даволі спэцыфічная, радыкальна адрозьніваецца ад колішняй літаратуры савецкага часу. «Адзінота на стадыёне» - другая кніга аўтара, беларускага пісьменьніка, мастака, выдаўца, удзельніка таварыства «Тутэйшыя». Кніга сладаецца з чаіырнаццаці апавяданьняў, кожнае зь якіх – завершаны твор. Тэма – жыцьцёвыя гісторыі, назіранні за штодзённасьцю, перажываньні і пошукі сэнсу жыцьця. Адам Глёбус здольны вылускаць з паўсядзённасьці і звычайнасьці нешта цікавае і неардынарнае. Здольнасьць увайсьці ў душу героя і паказаць сьвет ягонымі вачыма робіць творчасьць Глёбуса даступнай і займальнай. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. (Н.Г.)
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 37
Перейти на страницу:

* * *

На кухнi многа белага. Белы стол, белая плiта, белы халадзiльнiк... Кафлю з празрыстым шэрым малюнкам таксама можна назваць белай. Чыста i светла на кухнi.

Жонка i муж сядзяць за сталом, перад iмi талеркi з рысам.

— Такое адчуванне, што жыву ў гумовым пакоi, а ўсе мае спробы вызвалiцца — толькi марныя ўдары ў тоўстую чорную гуму. Добра яшчэ, калi чую грукат за сцяной, а то глухата... Цi варта жыць? Цi трэба намагацца, калi не жыццё, а iснаванне ў гумовым пакоi? — пачынае гаворку муж.

— Сапраўды, гумовы смурод, якiм набрыняла рэчаiснасць. Скрозь гумовы смурод. Вар'яцтва i самагубства здаюцца ратункамi. Жыць не хочацца, — працягвае гаворку жонка.

— Можа, паспрабуем жыць наноў? Пераедзем у другi горад. Не спадабаецца — паедзем у мястэчка, куды-небудзь да мора, на поўдзень. Я ўладкуюся на пляж выратавальнiкам, цi на маяк, цi на лодачную станцыю вартаўнiком. Ты забудзеш сваю лабараторыю i радыяцыю. Я выкiну з галавы камандзiроўкi i краты. Будзем хадзiць да мора i сядзець на пяску i глядзець на прыбой. Цi пойдзем у парк, дзе можна ноччу пад лiхтаром стаяць каля белай скульптуры i чытаць. Недзе павiнна знайсцiся гармонiя, суладнасць памiж светам i намi. Можа, паспрабаваць?

— Знаёмая казала, што на ўзбярэжжы ноч пераначаваць можна толькi за тры рублi, i то калi папярэдне, за месяц цi за два, дамовiшся.

— Дамаўляйся i едзь. Табе трэба адпачыць, а то дацягнем, як мiнулым летам, да восенi, i нi ты, нi я не адпачнём.

— Так i зраблю. Паеду на Балтыку, там не так горача, як на поўднi. Не пераношу спёкi. Гэты пот, пот, пот...

На халадзiльнiку спiць малы чырвоны тэлевiзар. На шкафчыку маўчаць магнiтафон i транзiстар. Памiж iмi на стосе часопiсаў i газет свецiцца залатою тлустасцю бутэлька са сланечнiкавым алеем.

— Паедзеш адна?

— Ты ж не зможаш?!

— Знойдзеш знаёмую. Дый з грашыма туга. Нашто куплялi прыёмнiк з магнiтафонам i яшчэ тэлевiзар, калi не глядзiм i не слухаем?

— Давай прадамо, — прапаноўвае жонка.

— А можа, мне на ўсход з'ездзiць? Папрацаваць з год у лесанарыхтоўчай брыгадзе, зарабiць колькi тысяч, а потым вольным пабыць, работы пашукаць, каб без камандзiровак. Цi лепей на вялiкую будоўлю на поўнач, дзе перспектыва i маштаб. А пасля купiм дом i сад. Не. Сад я сам пасаджу. Нi градаў, нi кветнiкаў, нi кустоўя не будзе, толькi трава i яблынi з пабеленымi стваламi. Дом таксама белым пафарбуем, а дзверы i аконныя рамы — блакiтныя. Плот вакол сада зробiм кратаваным i сiнiм, а сцежкi i двор тоўчанай цэглай засыплем i бардзюр з цэглы выкладзем. Сярод яблынь абавязкова некалькi антонавак прышчэпiм. Якi водар у вераснёўскiх антонавак! Цуд, мёд, а не яблык — наш "антон". А ўзiмку сад прыгожы, графiчны, як мае краты ў светлым iнтэр'еры. За садам майстэрню паставiм. Невялiкiя заказы можна i дома рабiць. А вечарам будзем чытаць. Я, калi заходжу ў бiблiятэку, часам страх адчуваю, робiцца жахлiва, што не паспею прачытаць столькi кнiжак. А вось ад таго, што магнiтафонных стужак не праслухаю цi вiдэакасет не пагляжу, страху няма. Стэлажы пад кнiгi я зраблю сам i абавязкова са шклом, каб пыл не псаваў паперу. Можа, мне паехаць?

— Едзь. Толькi не дзеля заробку. З'ездзi, адпачнi...

— Адпачнi! Адпачнi!! Адпачнi!!!

Муж бярэ бутэльку з алеем i разбiвае аб газавую плiту.

Жаўтлявыя рагi паўзуць па слiзкiм пластыку шкафчыка i дзвярах халадзiльнiка. На столi, нiбыта зоры на небе, праяўляюцца крапкi алею, якi вокамгненна знiшчае чысцiню кухнi. Аскепкi шкла асыпаюцца на лiнолеум. Выбух узарванай бутэлькi застаецца на слыху.

Муж i жонка прыбiраюць на кухнi, шаруюць, выцiраюць, мыюць, падмятаюць, зграбаюць... Нарэшце муж перакульвае вядро над адкiдной шуфлядай смеццеправода, i вольнае шкло грукацiць у вертыкальным жалезным тунелi.

— Цяпер чыста. Мне лягчэй. Мне добра. Мне весела. Нервы! А цяпер мне спакойна, нiбыта я вырваўся з гумовага пакоя, — гаворыць муж, калi хавае парожняе вядро ў шкафчык пад адшараванай ракавiнай.

— Разумею, кажу глупства, але ты наступным разам як-небудзь папярэджвай мяне, а то я спалохалася. Можа, павячэраем? — мякка пытае жонка.

— Давай вячэраць, — муж садзiцца за стол.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)