Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Адзiнота на стадыёне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адзiнота на стадыёне

Электронная книга - «Адзiнота на стадыёне». Краткое содержание книги:

Творчасьць Адама Глёбуса (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзіме́р Вячасла́вавіч) даволі спэцыфічная, радыкальна адрозьніваецца ад колішняй літаратуры савецкага часу. «Адзінота на стадыёне» - другая кніга аўтара, беларускага пісьменьніка, мастака, выдаўца, удзельніка таварыства «Тутэйшыя». Кніга сладаецца з чаіырнаццаці апавяданьняў, кожнае зь якіх – завершаны твор. Тэма – жыцьцёвыя гісторыі, назіранні за штодзённасьцю, перажываньні і пошукі сэнсу жыцьця. Адам Глёбус здольны вылускаць з паўсядзённасьці і звычайнасьці нешта цікавае і неардынарнае. Здольнасьць увайсьці ў душу героя і паказаць сьвет ягонымі вачыма робіць творчасьць Глёбуса даступнай і займальнай. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. (Н.Г.)
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 37
Перейти на страницу:

— Можа, i так, але гэты хабёл знайшоў, як пяцiкапеечныя паштоўкi прадаваць за рубель.

— Гэта знайшоў не ён.

— А хто?

— Не ведаю. Спытай лепш у мора. I давай не будзем пра папугая, пра папугаяў. Усе яны папугаi.

— Добра, не будзем. Зрэшты, мы пра iх i не гаворым. Мы гаворым пра каханне, якога няма.

— Нашто ты купляў у яго паштоўку?

— Каб зразумець, як працуе сiстэма.

— Зразумеў?

— Зразумеў.

— I цябе больш не цiкавяць паштоўкi?

— Не цiкавяць.

— Шкада. Я страцiла клiента. Не крыўдуй. Калi цэлы дзень прастаiш за прылаўкам, усе людзi ператвараюцца ў клiентаў. Непрыемна, але гэта так. Не будзем больш гаварыць пра паштоўкi.

— Згода, — сказаў мужчына. Ён устаў i падышоў да буфетнай стойкi. Буфетчыца сварылася з дзябёлай эстонкай. Буфетчыца не дала рэшты i пераконвала эстонку, што, маўляў, налiла больш соку. Эстонка патрабавала вярнуць грошы i даць кнiгу скаргаў. Буфетчыца вярнула рэшту. Інцыдэнт скончыўся. Мужчына заказаў дзве кавы i вярнуўся за стол.

— У мяне заўтра вольны дзень, можна куды-небудзь паехаць, — сказала жанчына.

— Я тут нiчога не ведаю.

— Ёсць неблагi пляж, толькi туды трэба плыць на катэры.

— Можна i на катэры.

— А калi будзе дождж?

— Дажджу не будзе.

— А калi ён усё ж такi будзе?

— Паплывём на падводнай лодцы, — сказаў мужчына.

* * *

Дажджу не было. "Ракета" на падводных крылах, абагнуўшы пiрс з маяком, выйшла ў мора. Мужчына курыў на верхняй палубе. Жанчына стаяла побач. Па дарозе яны сустрэлi такую ж самую "ракету" на падводных крылах, што iшла ў процiлеглым кiрунку. Жанчына памахала рукою, i нейкi чалавек у белай кашулi памахаў у адказ. "Ракета" прышвартавалася да драўлянага прычала. Акрамя мужчыны i жанчыны, на гэтай станцыi нiхто не сышоў.

— Звычайна на гэтай станцыi "ракета" не спыняецца, але яна ёсць па маршруту, i я папрасiла, каб прычалiлi, — сказала жанчына. Мужчына прачытаў на дашчанай блакiтнай будцы, што стаяла на беразе каля прычала, шыльду: "Станцыя Востраў".

— Гэта сапраўды востраў? — спытаў ён.

— Гэта не востраў, гэта гара. Рэчка разыходзiцца на два рукавы, i атрымлiваецца, што вакол гары вада. У горад мы вернемся на электрычцы.

— Цудоўная станцыя Востраў, — сказаў мужчына.

— I мне падабаецца, мы сюды ездзiлi з аднакурснiкамi. Была поўня, i мы купалiся. Ведаеш, якi цуд плаваць ноччу, калi над морам поўня! Шкада, што зараз ранiца i няма поўнi...

— Учора быў толькi маладзiк. I добра, што зараз ранiца i няма тваiх аднакурснiкаў.

— Можа, i так, — пагадзiлася жанчына.

Яны iшлi каля самай вады па вiльготным жвiры. Потым паднялiся на гару i пайшлi праз платанавы лес. Сонца вялiкiмi дрогкiмi плямiнамi ляжала на зямлi. Ствалы i галiны ў платанаў былi плямiстыя, што маскхалаты. Мужчына падумаў, што, нават калi iдзе дождж, платаны выдаюць асветленымi сонцам. Пляж, на якi прыйшлi мужчына i жанчына, быў невялiкi. Яго нiхто не прыбiраў. На светлым пяску ляжалi карчы i бярвеннi побач з сухiмi водарасцямi, выкiнутымi хваляй i высушанымi жорсткiмi касымi промнямi.

— У гэтага пляжа ёсць адна загана, — жанчына сказала хутчэй сабе, чым мужчыну.

— Якая?

— Часам у гэтую бухту мора прыносiць нафту. Яе амаль не вiдаць.

Жанчына зайшла ў ваду. Зiхоткая, што срэбра, вада пасыпалася з яе далоняў.

— Здаецца, нафты няма.

Мужчына не распранаючыся лёг на гарачы пясок. Ён любiў глядзець на сонца, заплюшчыўшы вочы. Жанчына падышла i села побач.

— Як ты ставiшся да нудысцкiх пляжаў? — спытаў мужчына.

— Нармальна. А ты?

— Калi малюеш аголеную, гэта здаецца нармальным, але распрануцца самому — iншая рэч. Цяжка пераадолець сорам.

— Яго трэба пераадолець адзiн раз.

— Жанчынам лягчэй.

— Аднолькава.

— Жанчынам лягчэй. Ведаю па натуршчыках. Нават калi ў майстэрнi адны мужчыны, не кожны пагодзiцца пазiраваць аголеным.

— А чаму?

— Не ведаю. Ёсць такi факт. Высновы не мая спецыяльнасць.

— Ты саромеешся мяне? — спытала жанчына.

— Не, — адказаў ён, не расплюшчваючы вачэй. Жанчына распранулася i зайшла ў белую хвалю. Мужчына, не адкрываючы вачэй, ляжаў на пяску. Ён любiў глядзець на сонца, заплюшчыўшы вочы, калi прыемная чырвань ператвараецца ў зялёныя зоры, што плывуць i плывуць прад вачыма. Яго супакойвала кiнетыка прыроды, падпарадкаваная рытму сэрца. Жанчына выйшла з мора. Яе смуглае прыгожае цела, аблiтае сонечнасцю, свяцiлася.

— Тут дзiўны пясок, — сказала яна.

— На iм можна бясконца маляваць, — сказаў мужчына i адкрыў вочы, — а хвалi будуць змываць малюнкi. Ты будзеш пазiраваць, а я — маляваць, а хвалi будуць змываць малюнкi. Гэта цудоўна, калi малюнкi не застаюцца. Ты разумееш, гэта тое, што трэба — працаваць, ведаючы, што твае творы нiхто не пабачыць, толькi ты адзiн. А мора будзе выносiць прысуд тваiм малюнкам...

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)