Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Шчарбаты талер
Шчарбаты талер - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шчарбаты талер

Электронная книга - «Шчарбаты талер». Краткое содержание книги:

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 86
Перейти на страницу:

Бацька падклаў у куродым кавалак кары, падзьмухаў, каб той разгарэўся і задыміў. Было ўжо цёмна, толькі вокны ў хатах свяціліся, нібы арыенціры, пазначалі вуліцу. Бацька зняў пінжак і накінуў на плечы Аксане.

— Далей, тата! — нецярпліва папрасіла дзяўчынка.

— Ну, а далей і раскруцілася карусель... Бяроста сваімі трэшчынкамі­лініямі нагадвала тапаграфічную карту, потым — магічнае слова «КЛАД», крыжык... Француз быў інжынер — значыць, разбіраўся ў тапаграфіі і мог пазначыць на бяросце нейкі геаграфічны маршрут. Разглядалі, вывучалі бяросту і так, і сяк — нічога не атрымліваецца. Для тапаграфічнай карты на бяросце не пазначаны арыенціры­прывязкі да пэўнай мясцовасці — якоясьці дрэва, рака, камень. Для звычайнай карты не пазначана, дзе поўнач, дзе поўдзень — словам, круці гэтую бяросту, як хочаш. Пачалі меркаваць, ці не ў манетах ключ да разгадкі гэтай «карты»? Сапраўды, рубцы манет былі скрамсаны нажом; несумненна, яны неяк звязаны з бяростаю. Пачалі ўжо круціць манеты, і тым і іншым бокам прыкладаць да бяросты... той жа вынік! Нічога не зразумела, нічога не выходзіць. Тады ўзяліся за гузікі, на якіх быў выгравіраваны нумар палка, і раптам супала, што гэта той самы полк, куды паступіў на службу беларускі шляхціц Трушка, і манеты — тыя самыя, з яго родавай калекцыі...

— Але ж манет было восем! — Аксана хуценька падлічыла:— Пяць знайшлі на месцы фальварка, дзве — у афіцэра, а дзе яшчэ адна?

— Акурат у цэль,— пахваліў бацька.— У тым і справа, што ў французскага афіцэра было не дзве, а ўсе тры манеты. Як яны да яго трапілі — невядома, але факт фактам. І шыфраваў ён сваю «карту» — бяросту таксама пры дапамозе ўсіх трох талераў. Адпаведна, такім жа чынам гэтая «карта» і павінна разгадвацца. Гэта як гульня ў кубікі: аднаго не хапае — і слова ніяк не складзеш.

— І... не знайшлі? — Чэсь праглынуў сліну.— Трэцюю манету?

— Не. Хоць шукалі яе не адзін год, перакапалі тут усё наваколле, апытвалі тутэйшы люд... Неаднойчы раскопвалі і саму магілу — патаемна, уночы. А француз, нібы помсцячы за свае пакуты на гэтым свеце, з таго свету пацвельваўся з жывых: «Шукайце, шукайце! Во загадаў вам загадку!» Яшчэ да рэвалюцыі аб'явілі немалую ўзнагароду таму, хто знойдзе і перадасць уладам гэты трэці талер. Тады ж і з'явіліся манеты­падробкі. Праўда, іх лёгка было «раскусіць»: фальшываманетчыкі не маглі ведаць, што на сапраўдных талерах — зробленыя нажом насечкі на рубцах. Дарэчы, Аксанін талер, хутчэй за ўсё, акурат і ёсць адна з тых дарэвалюцыйных падробак.

— Не можа быць! — пакрыўдзілася за сяброўку Аксана.— Кацін тата не стаў бы трымаць у сябе несапраўдную манету.

— Магчыма. Ну, вось такая гісторыя,— нечакана закончыў бацька.— Сцямнела зусім, і мошкі нас загрызлі, і куродым наш патух.

— Гэта ўсё?! — у адзін голас усклікнулі Чэсь з Міхалам.

— Вось так заўсёды! — Аксана ад крыўды аж пасунулася ад бацькі на край лавачкі.— Трэці раз бярэшся расказваць, і ўсё нешта перашкаджае!

Бацька здзівіўся:

— Гэта, праўда, усё, што я ведаю.

— Не ўсё, мы і таго не ведаем! — запярэчыла Аксана.

— Дык пытайцеся, я паспрабую адказаць.

Чэсь з Міхалам пачалі перашэптвацца.

— Скажыце, а дзе цяпер тыя дзве манеты і бяроста? — раптам спытаў Змітрок.

Бацька засмяяўся:

— А, вунь яно што! Самі, значыць, вырашылі паспрабаваць? Што ж, паспрабуйце... Толькі ведайце — будзе вам няпроста, таму напярод рыхтуйце сябе да магчымых горычы і расчараванняў...

— Лепш навучы, парай, што нам найперш рабіць? — сказала Аксана.

— Найперш, калі прыедзеш у Мінск, даведайся ў Кацінага таты, адкуль у яго гэты талер, ці не фальшывы ён. Потым: у вас, у Паплавах, у школьным краязнаўчым кутку, наколькі мне вядома, павінна быць копія бяросты...

— У нас? Тут? — аж не паверыў Міхал.

— У вас або ў гарадскім краязнаўчым музеі. Там усе супрацоўнікі ведаюць пра гэтую гісторыю.

— А манеты?

— Павінны быць і копіі манет. Справа ў тым, што перад вайною з Ленінграда ў наш Мінскі архіўны музей былі перададзены гэтыя два талеры і дакладная копія бяросты — ад самой бяросты, вядома, ужо нічога не засталося. А з Мінску копіі рассылаліся ва ўсе краязнаўчыя музеі, якія рабілі запытанні.

— Няўжо так проста ўсё? — уразіўся Чэсь.

— Калі было б проста, гэтую тайну даўно раскрылі б,— заўважыў бацька,— а так з кожным годам, з кожным дзесяцігоддзем усё круціцца, нібы кола: не хапае самага галоўнага — трэцяй манеты. Дзе згубіў ці схаваў яе паранены француз — хто ведае...

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 86
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)