Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пяты этап - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пяты этап

Электронная книга - «Пяты этап». Краткое содержание книги:

Раман Пяты этап – першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення Каханка…. Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах зялёнадубаўцаў.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 59
Перейти на страницу:

Пані Ядвіга, трохі збянтэжаная, з лёгкай чырванню на шчоках так хораша выглядала, што Забава з непрыхаваным захапленнем глядзеў ёй у вочы. Заўважыла гэта і змоўкла.

Забава моцна сціснуў яе далонь.

— Шчырае дзякуй, пані, — адказаў. — Для пані без розніцы, хто я. Можаце толькі быць упэўнены, што аніякай непрыемнасці вам ад мяне не будзе. А што да спрыяння мне, пакуль што нічога не патрабую, а калі ўзнікне неабходнасць, так і скажу.

— Добра. Забылася пра галоўнае: тата купіў для пана вайсковы шынель, амаль новы, шапку, мужчынскі гарнітур і значок. Усё, пра што прасілі.

— Хапіла грошай?

— Яшчэ засталіся. Зараз пакажу адзежу.

Выняла з куфра рэчы. Забава быў задаволены. У гэтай форме, са значком на шапцы мог паўсюль выдаваць сябе, маючы добрыя дакументы, за тэлеграфіста. Меў у гэтай галіне пэўныя веды, бо скончыў калісьці скарочаны курс наглядчыкаў тэлеграфа і тэлефона, адзін час працаваў, і такім чынам арыентаваўся добра ў ролі, якую пакуль што абраў для сябе.

— Дзякуй, пані, за ўсё, — сказаў усцешаны.

— Калі ласка, я хацела б для вас зрабіць больш. Гэта было б для мяне вельмі прыемна. Няхай пан верыць, што я мужная.

Забава засмяяўся, а потым спытаў сур’ёзна:

— Няўжо пані ведае, што гэта так ужо небяспечна? Вы не арыентуецеся ў справе, а я не жадаю мець маральнай адказнасці.

— Але, калі ласка, пан, я была б шчаслівая, калі б магла нашкодзіць тым «мухаморам». Жах, як не люблю іх, можа нават больш за тату не люблю іх.

— Няўжо пані мае каго знаёмага з асяроддзя чырвонай арыстакратыі?

— Ведаю асабіста каменданта места.

— Крывашэіна?. Адкуль яго пані ведае?

— Заляцаўся да мяне на балі. У тэатры была з ім. Заўсёды магу абнавіць знаёмства.

— Каго пані яшчэ ведае?

— Ведаю некалькіх чырвоных афіцэраў з 4-й дывізіі.

— Гэта не тое, што трэба. А ці ведае пані каго ў Чрэзвычайцы?

Ядвіга задумалася. Праз момант радасна адказала:

— Ёсць, ёсць, і гэта нават наш далёкі сваяк.

— Як ён глядзіць на сваю службу?

— Працуе добра і на добрым уліку ў іх, але не фанатык. Наадварот. незадаволены і лічыць сябе пакрыўджаным. Жадаў бы быць кімсьці большым, бо мае талент, але з’яўляецца звычайным агентам.

— Ці пані ў ім упэўненая?

— Абсалютнай упэўненасці няма, але можна яго павывучаць. Калісьці размаўляла з ім. Казаў, што ахвотна кінуў бы, як сказаў, сабачую службу і выехаў бы за мяжу. Быў узлаваны. Зазначу між іншым, што ён какаініст.

— Какаініст? Гэта добра — сказаў Забава. — Няхай пані пры нагодзе пагаворыць з ім. Можа, мне спатрэбіцца.

Доўга яшчэ яны сардэчна і весела гутарылі, як двое добрых сяброў. Пані Ядвізе прыйшлася да густу роля змоўшчыцы, а Забаве — новы паплечнік. «Якая розніца паміж ёй і Каролем, — думаў Забава. — Трапілася ж цюхцяюныціку такая малайцаватая жанчына».

Гаспадар Юзаф вярнуўся з рынка позна. Убачыўшы Забаву, вельмі ўзрадаваўся.

— Ушанаванне. Як здароўечка? Што новага? — голасна вітаў ён Забаву.

— У мяне ўсё добра. Што ў вас?

— О, у нас вялікая навіна. Паставілі помнік Карліку Марліку.

— Не разумею. камісар нейкі?

— Які тамака камісар! — засмяяўся спадар Юзаф. — Гэта мая Марыся (жонка Юзафа) так Карла Маркса назвала. Кажа: «Кудлаты такі. Карлік Марлік. як сабака». Бачыў і я помнічак: трох рублёў не варты. Нізенькі пастаменцік, як пад гаршчок для кветак, а на ім бюст — у музеях экспанаты злачынцаў уздоўж сцен лепшыя стаяць. А што крыку нарабілі! Цэлая ўрачыстасць. Аркестры, шэсці, прамовы. Гэта як бы дзецюкі вясковыя: удзесяцёх бутэльку гарэлкі вып’юць і крычаць, равуць, усю вёску будзяць. Або курыца: яйка знясе, а накудахчыцца, быццам слана выседзела.

* * *

Калі Забава ляжаў над «другой лініяй», слухаючы песні савецкіх пагранічнікаў, у Менску, у першым сутарэнні ЧК, капітан Антасевіч ляжаў збіты, сплываючы крывёй, на бруднай падлозе. Збілі яго жаўнеры і чэкісты, якія выкрылі зроблены ім падкоп. Ад гэтага часу ўсе ў Чрэзвычайцы звалі яго «Кратом».

Ляжаў, а ў галаве снавалі сумныя думкі; ляжаў галодны, спанявераны, змучаны, але гатовы да ўцёкаў зноў, калі б на тое заставаўся хоць бы самы мізэрны шанец на поспех. За дзвярамі чуліся крокі жаўнераў і да ягоных вушэй далятала песенька:

Цар з царыцай у карты гулялі, а германцы выйгравалі...
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)