Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пяты этап - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пяты этап

Электронная книга - «Пяты этап». Краткое содержание книги:

Раман Пяты этап – першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення Каханка…. Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах зялёнадубаўцаў.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 59
Перейти на страницу:

— Цьфу, д’ябал. А ці вадзяра ў іх ёсць?

— Афіцыйна — не. Толькі самагонка, выпадковая, або паскуднае віно «дзеля лекавых мэтаў». А яно прадаецца па завоблачных коштах.

— Пагінуць яны, як рудыя мышы. І краіна адбрыкнецца. Ні за што. Бо калі чалавек алкаголем не дэзінфікуецца, дык можа падхапіць якую хочаш заразу. Супраціўляльнасць знікае. Тэк-с.

Піў ён гарэлку маленькімі кілішкамі, але запар і часта. Я і Уладак пілі паўшклянкамі. Час праводзілі пераважна за выпіўкай. У Баранавічах не было дзе па-сур’ёзнаму развеяцца. Сумнае места, сумныя наваколлі, адзін кіназалік, тэатра зусім няма. Часам збіралася нас больш, тады выпіўка чаргавалася вясёлай гутаркай, у якой Палкоўнік вёў рэй. Ягоным анекдотам канца не было; з тых, што можна пераказаць, прывяду два:

— Схапілі жандары ў лесе трох габрэяў, дэзерціраў. Два прызыўнога веку, — апавядае Палкоўнік, — а трэцяму за шэсцьдзесят. Жандары яго пытаюць: «А ты чаго ад войска ўхіляешся? Ты ж стары». А габрэй кажа: «А хіба я ведаю. А можа мяне хочуць генералам зрабіць?» Другі: аднойчы ўвечары на паліцэйскі пост уляцеў спалоханы габрэй. Без капелюша, адзежа расхрыстаная. «Ай-вай, — крычыць, — пан начальнік, вялікае забойства». — «Што, дзе?» — «На шашы двое забітых». — «Хто такія?» — пытае дзяжурны. — «Адзін я, — кажа габрэй, — а другі зараз прыйдзе».

Калі Палкоўнік напампоўваўся, тады браў гітару і спяваў куплеты, з вялікім майстэрствам імітуючы жэсты і гаворку габрэяў. Так весяліў кампанію.

Дзіўлюся, адкуль Палкоўнік мае гэтулькі запалу і весялосці, бо жыццё яго і становішча вельмі сумныя. Пасля рэвалюцыі страціў у Расеі ўсю сям’ю і, колісь заможны, стаў валацугам. Жылося яму кепска. Для ілюстрацыі прывяду такі факт. Не быўшы набожным, уступіў у секту баптыстаў, каб атрымаць новую вопратку, паліто і чаравікі, бо свае знасіліся. Пра гэта распавёў мне Уладак. Не меў ён анічога наперадзе, а за плячыма — адна чорная горыч. Засталася яму адзіная суцяшальніца засмучаных — гарэліца. Галодны быў, а піў. Прапіваў кожны здабыты выпадковай працай грош.

Мне шчасціць на п’яніц — любяць мяне і я іх люблю. Няраз глыбока задумваўся, чаму сярод п’яніц гэтак шмат добрых людзей: таварыскіх, зычлівых, шчырых, чулых на чужую бяду. Кажу такое пра п’яніц у вялікім маштабе, пра гэткіх расейскіх горкіх п’яніц. Можа яно таму, што каб стаць такім п’яніцам, чалавек павінен мець нейкія цяжэзныя перажыванні і збалелую душу. Гэта робіць яго спачувальным і адкрытым для іншых. Пераканаўся, што чалавек, які сам не бываў галодны, не зразумее галоднага. Які не цярпеў цяжкіх пакут і няшчасця, не зразумее бяды іншага. Разуменне чужой нядолі ў людзей шчаслівых бывае зазвычай штуч­ным, хоць сам у гэта свята верыць. Найлепш зразумее злодзей злодзея, вулічная дзеўка — прастытутку, а чалавека няшчаснага — чалавек сам няшчасны.

Мы сядзелі ўтрох: Палкоўнік, Уладак і я. У мяне былі падрыхтаваны два камплекты фальшывых савецкіх дакументаў. Адзін цывільны і адзін вайсковы: пасведчанне асобы і адпускны білет. На адпаведных бланках. Калі мы выпілі, я выняў з партаманета дакументы. Уладак, які меў прыгожы почырк, запоўніў іх паводле маіх указанняў.

— Ну, Палкоўнік, — сказаў я, — падмахні, як камісар, чырвоным чартлам.

— Давай.

З вялікай сур’ёзнасцю падпісаў дакументы ўласным, добра вядомым у Саветах, прозвішчам контррэвалюцыянера. Пасля распісаўся, як сакратар, таксама сваім прозвішчам. Уладак падпісаў дакументы хімічным алоўкам (савецкая мода).

— Клёва — сказаў Палкоўнік, разглядаючы бланкі. — Як Расея вялікая і шырокая. вузкая, тонкая і глыбокая. худая, дурная і высокая, такіх «жалезных» дакументаў не знойдзецца. Абмыем на шчасце.

Мы пілі далей, на развітанне, бо сёння ўвечары я павінен быў выйсці ў дарогу. Спявалі «Інтэрнацыянал», перакручаны з адпаведнай расейцам злой вастрынёй:

Паўстань, пракляты люд зямлі! Саветы сёння правялі З адным катлом на ўсіх іспыт, А ў тым катлеадзін капыт...

Уладак дзеля жарту праспяваў іншую, ужо тутэйшую пераробку таго ж «Інтэрнацыянала», мякчэйшую, але не меней дасціпную:

Уставай, паедзем па салому, Валы галодныя стаяць. Снядання нам не дачакацца, Сырыя дровы не гараць.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)