Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 216 217 218 219 220 221 222 223 224 ... 264
Перейти на страницу:

— Пагавару, як трэба будзе, хоць, спадзяюся, што і без лішніх размоў абыдзецца, — сказаў Саковіч. — Паехалі спаць, пане Глябовіч. Пераначуем — болей пачуем!

х х х

На наступную раніцу Саковіч, як і абяцаў, прыбыў да Багуслава. Князя ён застаў за сталом — узброіўшыся пяром, той перачытваў нейкія паперы.

— Што гэта? — пацікавіўся Адам, зазіраючы праз плячо, і спалохана адхіснуўся, убачыўшы тастамент. — Ты ж, мон прэнс, не збіраешся працягнуць тое, што вы ўчора з князем Янушам пачалі?

— Вядома, не, — супакоіў яго князь. — Усю ноч з-за гэтай сваркі не спаў… таму папрасіў пана Пуцяту прынесці тастамент… думаў перапісаць…

Саковіч з палёгкай уздыхнуў.

— Я б таксама перапісаў, — адкрыта прызнаўся ён.

Багуслаў сумна ўсміхнуўся і адклаў паперы.

— А я вось не буду, — з націскам сказаў ён. — Нягледзячы на тое, што дарагі кузэн учора ледзь мяне на той свет не адправіў… Але як бы там ні было, я Радзівіл і інтарэсы свайго дому стаўлю вышэй за асабістыя крыўды… Як тваё плячо? — заклапочана спытаў ён, успомніўшы, што ўчора нарабіў.

— Драпіна, — махнуў рукой Адам. — Не хвалюйся за гэта, мансеньёр.

х х х

Шалёная ганарыстасць старэйшага Радзівіла ўжо стала пагалоскай пры каралеўскім двары. Прайшло некалькі дзён, пакуль ён авалодаў сабой і прыехаў мірыцца, прыхапіўшы з сабой Глябовіча.

Саковіч, убачыўшы гасцей у акно, выйшаў ім насустрач. Павіталіся, і ўсё ж неяк напружана.

— Як Багуслаў? — пацікавіўся Януш. — Яшчэ злуецца на мяне?

— А ты, міласцівы княжа, сам у яго спытай, — прапанаваў Адам.

Ён правёў гасцей ва ўнутраны двор, дзе Багуслаў якраз займаўся фехтавальнымі практыкаваннямі. Біўся адразу з Ферхам і Янкоўскім, арудуючы адначасова і рапірай, і затупленым кінжалам настолькі па-майстэрску, што яго праціўнікі, зусім не пачаткоўцы ў фехтаванні, амаль бягом адступалі назад.

— Найсвяцейшая Дзева! — выдыхнуў Глябовіч. — У жыцці такога не бачыў!

Януш таксама спыніўся, уражаны.

— Здаецца, князь у сваіх падарожжах усё ж таму-сяму навучыўся…

Адам толькі ўсміхнуўся.

У гэты час Багуслаў страшным ударам выбіў зброю з рук Янкоўскага і, двума крокамі пераадолеўшы адлегласць да Ферха, дакрануўся затупленым лязом кінжала да яго грудзей.

— А… станаццаць д’яблаў! — крыкнуў ён. — Не бой, а смех адзін. Нават жанчына лепш бы зброю ў руках трымала, чым ты, Янкоўскі! А табе, Рыхард, рапірай толькі дровы секчы… Дзе Адам? Ён і з параненым плячом лепш бы справіўся, чым вы двое.

— І не спадзявайся! — весела крыкнуў Саковіч. — У наступны раз будзеш глядзець, куды шпагай пароць.

Багуслаў павярнуўся.

— Мне тваё плячо абыходзіцца занадта дорага, — агрызнуўся ён. — Гэта ты, напэўна, спецыяльна мне яго падставіў, каб я тут здох ад нуды. Нават руку размяць няма з кім… О, то ў нас госці!

Ён павольна падышоў, не зводзячы позірку з Януша. Павітаўся з Глябовічам за руку.

— Ну, князь, не хацеў бы я бачыць цябе сапернікам, — захоплена сказаў той.

— А што, мне ўжо і рукі не падасі? — спытаў Януш.

— Падам, калі з мірам прыехаў, — адказаў стрыечны брат. — Бо ты ў гэтай руцэ не так даўно шаблю трымаў.

— Прабач! — ад хвалявання на твары Януша праступіла рабацінне. — Гэта хмель на мяне так падзейнічаў. Лекар мне нават піць забараняе, сцвярджаючы, што разам з віном у мяне нячысцік усяляецца.

— Ты б, кузэн, часам усё ж слухаў разумных людзей, — параіў яму Багуслаў. — Хоць, калі казаць па праўдзе, мы адзін аднаго вартыя.

— Хвала Госпаду, што хоць у дачкі розуму больш, чым у нас абодвух, — уздыхнуў Януш. — Ты прабач мяне, княжа. Хай у мяне ў баі шабля да ножнаў прырасце, калі я яшчэ калі ўздыму яе супраць цябе.

— І ты на мяне, кузэн, зла не трымай.

Януш моўчкі працягнуў яму руку. Багуслаў з сілай сціснуў яе і моцна абняў брата.

Раздзел 14

ПОМСТА

Варшава

(красавік — ліпень 1645 года)

Пасля сваркі Радзівілаў, якая прымусіла слуг панервавацца, наступіў мір. Януш з маладой жонкай з’ехаў у Кейданы, а Багуслаў, які павінен быў суправаджаць у Польшчу новую каралеву, загадаў пачаць падрыхтоўку да ад’езду. Сам жа збіраўся ненадоўга наведаць Слуцк, каб нарэшце зверыць з аканомам фінансавыя рахункі. Пан Сасноўскі, якому той візіт не абяцаў нічога добрага, хадзіў чорны як ноч, затое пан Саковіч, які па прыездзе ў Варшаву адразу ж адаслаў жонку ў Літву і разам з князем цалкам аддаўся забавам, ззяў як сонца.

1 ... 216 217 218 219 220 221 222 223 224 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)