Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Quo Vadis [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Quo Vadis [be]

Электронная книга - «Quo Vadis [be]». Краткое содержание книги:

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1905) Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч (1896–1978).
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 48
Перейти на страницу:

— Мая віна, — кажа. — Ты добры, чэсны, і дзякую табе з усяго сэрца й душы. Дазволь толькі яшчэ запытацца: чаму не загадаў адаслаць Лігію проста ў мой дом?

— Бо цэзар баіцца языкоў. Аб тым людзі будуць гаварыць у Рыме. А як Лігію забіраем як закладніцу, якая прабывае ў палацы цэзара, то языкі не страшныя. Пасля адашлюць табе яе паціхеньку й канец. Рудабароды баязлівы, як сабака. Ведае, што ўлада ягоная безгранічная, аднак стараецца абформіць кажны праступак. Ці супакоіўся ты ўжо і можаш крыху пафілязафаваць? Мне самому прыходзіла ў голаў: дзеля чаго злачынства, хоць бы было магутнае, як цэзар, ды не чула кары над сабою, як ён, стараецца заўсёды прыкрывацца правам, справядлівасцяй і цнотай?.. Нашто яму гэта турбота? Мне здаецца, замардаваць матку й жонку прыстоіла толькі якомунебудзь азіяцкаму князьку, не рымскаму цэзару; але, калі б мне гэта прыдарылася, не пісаў бы апраўдальных лістоў у сенат… А Нэрон піша — Нэрон шукае прыкрыўкі, бо Нэрон трус. Але такі Тыбэрый не быў трусом, аднак апраўдваўся з кажнага свайто праступку. Чаму гэта так? Што гэта за дзіўная, мімавольная пашана, аддаваная праз зло цноце? І ведаеш, што мне здаецца? Дзеецца так таму, што праступак ёсць брыдотны, а цнота прыгожая.

Ergo[21], сапраўдны эстэт ёсць тым часам і цнатлівым чалавекам. Ergo, я цнатлівы чалавек. Мушу сяння выліць крыху віна Пратагору, Продыку і Горгію.

Аказваецца, што й сафісты могуць на невашта прыдацца. Слухай, гавару далей. Забраў я Лігію ў Аўлаў, каб аддаць яе табе. Добра. Але Лізып вырэзьбіў бы чароўную групу. Абое вы прыстойныя, дык і мой учынак ёсць прыгожы, не можа быць злым. Глянь, Марк, во перад табою сядзіць учалавечаная ў Пятронія цнота! Каб жыў Арыстыд, павінен бы прыйсці да мяне й ахвяраваць мне сто мінаў за кароткую лекцыю аб цноце.

Але Вініць, якому рэчаіснасць больш ляжала на сэрцы, чым лекцыя аб цноце, сказаў: — Узаўтра ўбачу Лігію, а пасля мецьму яе ў сваім доме штодзень, заўсёды і да смерці.

— Ты будзеш мець Лігію, а я буду мець на галаве Аўла. Сцягацьме на мяне помсту ўсіх падзямельных багоў. І хоць бы ж прынамсі навучыўся, бестыя, перш добрай дэкламацыі… А то ён будзе наракаць, як мой даўнейшы прыдзверны, якога прыйшлося выслаць на сяло да эргастулюма.

— Аўл быў у мяне. Я абяцаў яму паведаміць аб Лігіі.

— Напішы яму, што воля боская цэзара ёсць найбольшым правам, і што першы сын будзе называцца Аўл. Трэба ж старога чым-небудзь пацешыць.

Я гатоў прасіць Рудабародага, каб яго ўзаўтра паклікаў на банкет. Хай бы цябе паглядзеў у трыклініюме вобак Лігіі.

— Не рабі гэтага, — кажа Вініць. — Мне іх, аднак, шкада, злашча Пампоніі.

І сеў пісаць той ліст, які старому ваяводзе адабраў астанкі надзеі.

VII

Перад Актэ, даўнейшай каханкаю Нэрона, схіляліся калісь найвышэйшыя галовы Рыму. Але яна й тады нат не хацела мяшацца ў публічныя справы, а як і карыстала калі-небудзь з свайго ўплыву на маладога ўладара, то хіба толькі для выпрасін каму літасці. Ціхая й пакорная, здабыла сабе ўдзячнасць многіх, а нікога не зрабіла сваім ворагам.

Не патрапіла яе ненавідзець нат Актавія. Зайздросным выдавалася замала небяспечнай. Ведалі аб ёй, што кахае Нэрона сумным і балючым каханнем, якое жыве ўжо не надзеяй, а толькі ўспамінамі хвілін, калі гэны Нэрон быў не толькі маладзейшым, але й лепшым. Было ведама, што ад гэных успамінаў не можа адарваць душы й думкі, але не спадзявалася ўжо нічога; глядзелі на яе як на асобу безабаронную, пакінутую цэзарам, дык усе яе пакінулі. Папея ўважала яе толькі за ціхую слугу, да таго няшкодную, што нат не дамагалася выдалення яе з палацу.

Дзеля таго, аднак, што цэзар яе калісь кахаў і пакінуў яе бязгнеўна, у спакойны, а нат сказаў бы прыемны спосаб, усе мелі для яе паважанне. Нэрон, вызваліўшы яе, даў у палацы памешканне, а ў ім асобны кубікулюм ды жменьку службы. А калі Палас і Нарцыс, хоць вызвольнікі Клаўдыя, не толькі садзіліся за стол пры банкетах, але й, як магутныя міністры, займалі пачэснае мейсца, то ж і яе запрашалі часам да стала цэзара. Рабілі гэта мо дзеля таго, што ейная прыгожая постаць была сапраўднай аздобай банкету. Дый цэзар даўно ўжо перастаў пры даборы таварыства кіравацца якімі-небудзь рацыямі. За стол ягоны садзілася мяшанка найусялякшых людзей усіх станаў і становішч. Былі між імі сенатары, але пераважна такія, якія гатовы былі адначасна быць і блазнамі. Былі патрыцыі старыя й маладыя, жадныя роскашы, збыткоўнасці й папаскі. Бывалі жанчыны з паважанымі імёнамі, але гатовыя ў вячэрніх поцьмах бялявымі парыкамі шукаць балаўства на вуліцы.

Бывалі й высокія ўрадаўцы, і святары, якія пры поўных чарках самі ахвотна падкпівалі з сваіх багоў, а вобак галайстра ўсякага роду, складзеная з спевакоў, мімаў, музыкаў, танцораў і танцорак, паэтаў, што дэкламавалі за грошы, якіх спадзяваліся за ўсхваленні вершаў імператара, складзеная з галадамораў-філёзафаў, пажыраючых вачыма смачныя стравы, урэшце, з слаўных спартоўцаў-яздуноў, штукароў, цудадзеяў, бай-басняроў ды з розных свежаспечаных модаю ці дурнатою «мастацкіх славаў», галадранцаў, між якімі былі й такія, што даўгім валоссем пакрывалі папраколваныя на знак нявольніцтва вушы.

вернуться

21

У выніку (лац.).

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)