Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Золак, убачаны здалёк
Золак, убачаны здалёк - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золак, убачаны здалёк

Электронная книга - «Золак, убачаны здалёк». Краткое содержание книги:

Самае жудаснае наступства вайны – тое, што гвалт робіцца нормай, пачынае ўспрымацца досыць спакойна. Варажнеча паміж людзьмі здаецца іншы раз проста вясёлай гульнёй, як у фінальнай сцэне аповесці. Лірычны герой тут літаральна пакутуе ад “болю, адчування вялікай крыўды, вялікай несправядлівасці, калі дарос-лыя – дзеля дурнога, дзікага смеху – страўлівалі на бойку нашых сяброў – Валодзю Казака і Толю Немца.
Гэты боль, гэты сум ідзе ўсё жыццё, то аціхае і далёка адыходзіцца, то зноў возьме і вернецца, зусім нечакана. Нават праз паўстагоддзя апавядальнік не можа выбавіцца ад дакораў сумлення за тое, што не спыніў той бесчалавечны здзек. Хоць што ён – дзіця – мог зрабіць тады?
Пройдзе час. І гэтым самым хлапчукам давядзецца ўзяць у рукі сапраўдную зброю, стаць салдатамі новай сусветнай вайны...
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 39
Перейти на страницу:

Страх… Я ўжо тады, дарэчы, ведаў яго і з кніжак, чытаў «Вія», пасля чаго баяўся хадзіць на змярканні ў гумно. Аднак жа з Салаўём і ў тых расказах пра нядаўнюю вайну, якіх я — і дома, і ў Богушавых, і на вуліцы — чуў так многа, страх быў іншы.

Ды, можа, і зусім не страх гэта, а штосьці іншае?..

— Пакінь, Алесь, супраць ночы! А то дзіця ізноў не засне…

Так гаварыла мама майму дзядзьку, свайму малодшаму брату, які часта прыходзіў да нас з іхняй Руты. І пра што б калі ні гаварыў, зноў сыходзіў на сваё, пра вайну. Там ён, дзядзька Алесь, быў старшым унцерам кулямётнай каманды, амаль зусім непісьменны, а даслужыўся за храбрасць, бо было ў яго аж чатыры георгіеўскія крыжы. Раман расказваў, што ў горадзе Казлове, калі мы там у бежанстве былі і тата наш яшчэ жыў, працаваў на заводзе, дзядзька Алесь прыязджаў да нас на пабыўку, і ўтрох яны, тата, дзядзька Алесь і Раман, ішлі па вуліцы, дык афіцэры ім казыралі. Не ім, вядома, а дзядзьку, але і тату з Раманам прыемна было. У нас і здымак вісеў на сцяне, пад шклом, у вялікай раме, разам з іншымі здымкамі, — дзядзька Алесь з усімі чатырма крыжамі, у шапцы з цэшкай, з нашыўкамі на пагонах. Не такі ўжо стары, якім ён бачыцца цяпер, а бязвусы, і вочы быстрыя. Цяпер у яго не было дзвюх рабрынаў, многа зубоў няма пад вусамі, часта бухукае. Жывуць яны бедна, дзядзька з цёткай Аленай і трое іхніх дзяцей, у будзень дзядзька прыходзіць да нас зімою ў такім кажушку, што ён нібы чарапіцай пакрыты — латка на латцы.

І ўсё расказвае пра вайну… Як яны перлі з Усходняй Прусіі і ў яго за адну ноч конь раскаваўся на ўсе чатыры нагі. Як за Каўказам туркі ў чырвоных шапках ішлі на яго кулямёт, а дзядзька падпусціў іх так блізенька, што аж чуваць было, як дыхаюць, а тады ўжо ўсіх пакасіў… Як у Галіцыі… Як каля возера Нарач…

А потым аднойчы ён уздыхнуў, памаўчаў і як выстагнаў:

— Божа мой!.. Божа мой!.. Рукі, ногі, галовы — навалам!.. І кішкі на дроце… Людзі — людзей, чалавек — чалавека!..

…Мы едзем з мамай да цёткі Аксені, у Яры.

Мама дала мне лейцы, трохі патрымаць, а потым забрала. Бо вось насустрач нам едзе доўгі абоз. Вазы — нібы з якой канюшынай або з сухім картаплянікам — высока нашантыраны вялізнымі кубамі густа зматанага дроту, чорна-карычнева-іржавага, змацаванага процьмай калючак. Таго самага дроту, які тры гады таму назад здаваўся мне копамі, несамавіта чорнымі копамі на чыстай пакошы і ў збожжы. Таго дроту, пра які Раман тады сказаў: «Мо і крыві было на ім», а мама перапыніла яго, што пры дзіцяці не трэба…

Я ўжо намнога старэйшы, пры мне ўжо столькі гаворана… Я ўспамінаю дзядзькава — з горкай тугою пасля азарту — пра рукі-ногі-галовы і кішкі на дроце… Я гляджу на вазы, якія хмарна сунуцца насустрач нам, і мне здаецца, што бачу іх — тыя кішкі, расцягнута пасохлыя ў калючай, іржавай гушчыні — у кожнай хмары, ад воза да воза… Коні, такія розныя, стараюцца ісці, цягнуць усе аднолькава. Дзядзькі-гаспадары, усе аднолькава незнаёмыя, ідуць побач з вазамі і не прытрымліваюць іх, як вазы сена ці канюшыны, за валок убітых грабель, а толькі лейцы трымаюць. Спакойна ідуць, задаволена — такі заработак цяперашнім светам не часта здараецца.

Я ўжо вялікі, хоць мама і забрала ў мяне лейцы, — я яшчэ летась сыходзіў з Людай у самы найглыбейшы іхні яр, і мы там заходзілі ў бліндажы, дзе калісьці сядзелі немцы. Як у склепе халодным — такая там цымантовая сцішната. З высокай гары за першым ярам, калі глядзець на ўсход з колішняга нямецкага боку, відаць лугі, справа — круты зялёны ўзгорак, тая «георгіеўская сопка», з якое немцы ніяк не маглі выбіць расейцаў снарадамі; насупраць — вёска і безгаловая царква; злева — далёка і ледзь прыкметна — шэры кручок вагі, мае «венгерскае пушты».

Чорныя копы дроту, нарэшце, вывозяць.

Вага застаецца адна.

Я ўжо туды, да яе, пераношу многае з пачутага пра вайну. І выбухі снарадаў, і густы, насмерць пякучы звон куляў, і крык «ура», і глуха-хрыпатую, як душачыся, лаянку, апошнюю для многіх… І балючую, цудоўную песню пра тое, як гэта там, пад зялёнай ракітай

кровь лилась из свежей раны на истоптанный песок…
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)