Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паляванне ў райскай даліне
Паляванне ў райскай даліне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паляванне ў райскай даліне

Электронная книга - «Паляванне ў райскай даліне». Краткое содержание книги:

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на «вастрыі» шляху, развіваючы і пашыраючы магчымасці самой паэзіі.
Кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру — версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятлянійа» Вяліміра Хлебнікава.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 45
Перейти на страницу:
* І чорны рак на місцы белай Злавіў блакіту каласы. І ў падрабязнасцях збуцвелых Адно застуда і хлусы. Ды вось знянацканы званок: «Мы пагібоша, акі обры!» Як Цэзар некалі, да ног Заслонай атуліся! Добра! Памры, мой родны. А акрэсліць Цябе розгляды паспрабуюць — Ты скажаш, песцячыся ў крэсле: «Я той, якога не турбуюць».
Мае паходы
Людзьмі напранутыя коні, Спаткаўшы мора, ў тупат дольні Назад шыбуюць, страх прадоння Дзіцячай водры неадольней. Ды Вера, поўная абіраў, Спазнае зноўку Ермака — Край, дзе замёр журлівы вырай, І здасца даўні замак А. Нябыту ўсплёск за гранню Веры Адкінуў люстранню мяне, Памор'я скрушныя прамеры. Кісцень разбойлівы прамне.
* Кратае сінія дрэвы кіпцюр Ціхай, зіркастай вады. Вецер кідае цур і няцур, Ціха стаяць невады.
Дыхае мглістасцю ява, Дзесьці без гора-прычыны Выраслі ўпору хлопец смуглявы, Поруч дзяўчына.
Дрыготка шорсткая асокаў, Ракі патайныя размовы, А хтосьці бледны і высокі Стаіць, аднолькавы з дубровай.
Месяцавае святло
Сін, сын сінечы, сей спрадвечныя сны і сілы на сёлы і сад. Цураючыся дня, царуй, чарай блакітнага віна ча руй землежыхара, што, быццам хваля, падае адной нагою услед другой. Мае крокі, крокі смяротнага, — чароды хваляў. Я купаю смяротныя мае валасы у блакітнай вільзе тваёй злівы і раптам усклікваю, руй нуючы чары: плошча, апісаная простай лініяй, што лучыць Зямлю і сонца, у 317 дзён, раўняецца плошчы прастакутніка, адзін бок якога — папярочнік Зямлі, а другі — шлях, што праходзіць святло за год. І вось у маім розуме ўзыходзіш ты, святаісная лічба 317, сярод аблокаў няверачых у яе. Струна la робіць 435 ваганняў у секунду. Удар сэрца — 70 разоў у хвіліну, у 317 разоў буйней. Пятрарка напісаў 317 санетаў у гонар каханай. Па германскім законе 1914 года у флоце павінна быць 317 суднаў. Паход Раждзественскага (Цусіма) быў праз 317 гадоў пасля марскога паходу Медыны Сідоніі ў 1588 годзе. Ангельцы ў 1588 і японцы ў 1905 годзе. Германская імперыя ў 1871 годзе заснавана праз 317X6 пасля рымскай імперыі у 31 годзе да Н. Хрыстова. Жаніцьба Пушкіна была праз 317 дзён пасля заручын.
* Вясновага Карана Вясёлы багаслоў, Мой ясакар зледзьрана Чакаў святла паслоў. Як сонца рыбалоў, У засветную сінюю тоню Закінуўшы мярэжы, Ён ловіць рык валоў, І хмару ловіць соню, І навальніцы водар свежы. О ясакар зялёны, Рыбак, бадай, паставай, Ты стойма ўраспасцёр Зялёныя абоймы. І вось вясновы бог (Здзіўлены асяцёр) Ляжыць на кожнай лодцы Вільготнага ліста. І вусны просьба: «Неба дай» Зялёна растуліла. У моцы ловаў бога Вялікі Ясакар Ударам рога Ударыць аб абшар Спіртэчай сіняй сілы.
Голад
Чаму зайцы і лосі па лесе скачуць, Прочкі ўцякаючы? Людзі з'елі кару асіны, Ялінаў зялёныя парасці... Жанчыны і дзеці блукаюць па лесе, Збіраюць лісты бярозы Для варыва, шніткі, баршчу, Яловыя макаўкі і срэбраны мох, — Ежа лясная. Дзеці, разведчыкі лесу, Шастаюць па гаях, Смажаць у вогнішчы вусеняў тлустых, Капусту заечую, чарвякоў белуноў Альбо павукоў вялізных — яны саладзей за арэхі. Ловяць кратоў, яшчарак шэрых, Гадаў шыплівых страляюць з лука, Хлябцы пякуць з лебяды. За матылькамі ад голаду бегаюць: Цэлую торбу набралі, Будзе ў іх сёння матыльковая страва — Матулька зварыць. На зайца, што скача па лесе ласкавым скокам, Дзеці, быццам у сне, Як на светлага свету мрою, Захопленыя, глядзяць вачамі вялізнымі, Святымі ад голаду, Праўдзе не вераць. Але ён уцякае мрояю жвавай, Кончыкам вуха чарнеючы. Наўздагон яму страла паляцела, Ды позна — уежны абед паскакаў. А дзеці, зачараваныя, стаяць... «Матылёк, вунь, глядзі, паляцеў...» Лаві і бяжы! А там вунь блакітны!.. Пахмура ў лесе. Воўк прыцёгся здалёк На тое месца, дзе летась Ён з'еў ягня. Доўга круціўся, нібы дзіцячы ваўчок, Усё абнюхваў месца: Нічога не засталося — Парупіліся мурашы, — апроч капытка сухога. Змаркочаны, камлюкаватыя рэбры падцяў І ўцёк за лясы. Там цецерукоў чырванабровых, сівых глушцоў, Што паснулі пад снегам, будзе лапай Цяжкай душыць, абсыпаны пырскамі снегу... Лісічка, агнёўка пушыстая, На пень камячком умасцілася І разважала пра будучыню... Хіба сабакам стаць? Людзям на службу пайсці? Сетак напята многа — Кладзіся ў любую... Не, небяспечная справа. З'ядзяць рыжую ліску, Як з'елі сабак! Сабакі ў вёсцы не брэшуць... І стала лісіца пуховымі лапкамі мыцца. Узвеяўшы ўгору вогненны ветразь хваста, Вавёрка сказала, вуркочучы: «Дзе ж мае жалуды і арэхі? — З'елі людзі!» Ціха, празрыста, ужо вечарэла, Шалёстаннем ціхім з асінай Сасна цалавалася. Можа, назаўтра ссякуць людзі іх на сняданак.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)