Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 217
Перейти на страницу:

У нас ніхто пры пажылых не адважваўся вылаяцца ці закурыць і нават за вочы гаварылі — «яны — мама», «яны — тато», «яны — цётка, дзядзько, дзядзіна».

Напрыклад, бабка Сахарыха і дзед Клемус у маёй вёсцы (кіламет-раў з пяцьдзесят ад Зялёнай Даліны), колькі іх помню, служылі галоўнымі аўтарытэтамі дзецям і ўнукам, а для праўнукаў былі невычэрпнай крыніцай баек і жылі ў такой пашане, якую заўважаеш, бадай, толькі цяпер да старых горцаў каля Сухумі. Адчуванне сваёй патрэбнасці скрашвала ім горкія дні знямоглай старасці. З-за гэтага, мажліва, абое і дацягнулі амаль да ста гадоў (напэўна, у Абхазіі жывуць і значна даўжэй, але ж там для чалавека больш спрыяльны экалагічны фон).

Такія мае дылетанцкія разважанні. Аднак я і сам з прагнасцю паслухаў бы, што кажуць аб з'яве аўтарытэты. Покуль што даводзіцца губляцца ў здагадках.

Так ці іначай, з дзядзькам Лаўрэнам — малапісьменным селяні-нам з наднёманскай вёсачкі — неўзабаве таксама адбылася дзіўная метамарфоза, якую не вельмі падвядзеш пад агульнавядомыя высно-вы ды ўзоры.

У горадзе Лаўрэн Маркевіч, бы тая засохлая казурка ў шчыліне, што доўга пакоілася ў анабіёзе, але з-за раптоўнага цяпла і выгод заварушыла вусікамі, выпрастала ножкі ды пачала набіраць цела,— таксама паступова акрыяў.

На новым месцы Лаўрэн адразу стаў да ўсяго ўважліва прыгля-дацца і на вузенькіх вуліцах малавядомага ў свеце горада часам стаў бачыць тое, над чым, напэўна, біліся ў сваім бяссіллі салідныя ўстановы з цэлымі лабараторыямі грамадскіх навук,— у Мінску, Маскве, Вашынгтоне, Каіры ды Мадрыдзе. Вельмі шкада — не скончыў дзядзька Лаўрэн у свай час аніякіх акадэмій, таму часта трапляў у сітуацыю таго мудрага спаніэля, які надта добра ўсё разумее, але выказацца і не спрабуе, бо гаварыць — не гаворыць. і

У ЗАЛАТОЙ КЛЕТЦЫ

1

Жыў Лаўрэн у сярэдняга сына ўжо некалькі месяцаў.

Уладзік меў тры шыкоўныя пакоі ў кааператыўным доме. На іх фактычна, як і на кватэру дакладна такую самую Паўла, пайшлі ўсе Нінчыны прэміі за буракі ды яго заробкі. У адным пакоі сын з жонкай спалі. Цэнтральны — самы вялікі, для Уладзікавай сям'і служыў «велькай хатай».

У ім памяшчаўся каляровы тэлевізар, стаялі мяккія крэслы і канапа. Сценкі ў «велькай хаце» падпіралі шафа з кніжкамі ды сервант з крышталём. Усё новенькае. Усё блішчэла. Шкло на серванце — распісана залатымі ўзорамі і ўзорчыкамі. Усюды — плюшавыя сабачкі, касцяныя слонікі.

У трэцім пакоі спалі Лаўрэнава ўнучка з унукам; сюды сын павесіў дзедаў стары гадзіннік з зязюлькай — каб малыя прывыкалі да акуратнасці.

У першую ж ноч Уладзік паставіў у дзіцячы пакой пад акно рас-кладанку ды кінуў на яе матрац. Кіра матрац заслала прасцірадлам. Дала падушку, пакрывала, а зверху паклала ваўняную коўдру — новую і пушыстую, якой яшчэ Лаўрэну і карыстацца ніколі не даводзілася. Тады сын аб'явіў:

Будзеш, бацьку, спаць тут. А сюды кладзі сваё адзенне,— падсунуў да акна крэсла.— Брытву нясі ў ванную, да маёй. Кажушок і боты хай застаюцца ў прыхожай. I куртку там вешай, ля маёй — не паб'юцца.

Уладзік добрасумленна падумаў — каб чаго не забыць.

Ну, і болей, здаецца, з багацтва ў цябе нічога няма, бо ты ў нас усё жыццё — салдат, праўда? Напэўно,— я ж цябе з малого ведаю! Днём тут ніхто перашкаджаць табе не стане — унукі твае то ў садку, то на вуліцы. Хочаш — сядзі сабе ды глядзі тэлевізар, а не — гуляй на двары, сколькі душа жадае. Ці ідзі ў горад да кіна, а нават — да ціятра тупай, ці — у музей. А можаш і так сабе прайсціся над Нёманам, як калісьці рабілі адно паны ды буржуі, а вы ўсе ў Зялёнай Даліне ім зайздросцілі. Што сабе хочаш, бацьку, рабі! А — харча-вацца? Тое, што ямо мы, будзеш і ты есці, бо страўнік і вантробу маеш здаровую,— малайчына, не пасадзіў свой жывот лішняй ежай, бы іншыя!

З выглядам дабрадзея Уладзік прыглядзеўся — як бацька ўспры-мае яго словы.

Стары ўсё маўчаў, і сын прадоўжыў:

Нагараваўса ты за свой век, тату, і нарабіўса досыць! У-ух, як вам з мацерай дасталоса — па самыя дзюркі ў носе! Таму зараз жыві ды адпачывай, бацьку! Хібо не заслужыў такого адпачынку? На поўную катушку! Адно надто не накурувай малым тут — сам ведаеш, як гэто ім шкодзіць, з-за таго я дыміць дома высцерагаюсо. А пасля сну, бацьку, раскладанку сваю ўбірай за сабой ды на антрэсолі закідвай, бо мая жонка халерную жалязяку і не ўзніме — бачыш, якія бабы цяпер у горадзе вутленькія!

Кожны раз важдацца з алюмініевай канструкцыяй, абцягнутай брызентам, абрыдла, і больш тае раскладанкі з антрэсоляў Лаўрэн здымаць не стаў. Разгортваў матрац на паркеце — падлога цёплая і чыстая, коўдра панская; матрац хоць і тонкі, але ж да цвёрдага ён, бы той кітаец, прызвычаіўся яшчэ з малога — на мяккім, відаць, і не заснуў бы.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)