Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 217
Перейти на страницу:

I во — дайшлі сюды цэлымі і здаровымі.

Крыху падрамалі, а днём з-за каменнага таго вугла Лаўрэн пачаў вартаваць сваіх. З-над рэчкі далятаў вясёлы лёскат — нейкія мала-дзіцы ўжо заядла лупілі пранікамі, паласкаючы бялізну. З-за гарызонту выглянула сонца, і залацістыя яго прамяні адразу зайгралі вясёлкамі на сетачках павуцінак.

Якое ўсё было мілае і даўно-даўно знаёмае!

Неўзабаве Нінка са старэйшым хлопчыкам выгнала на пашу ка-роў і давай кагосьці выглядаць. Выглядвала пільна, насцярожана. По-тым кабета прызналася: у тую ноч прысніўся ёй сон, і пасля яна цвёр-да ведала — сам гаспадар і бацька яе дзяцей сёння абавязкова з'явіцца.

Ад Нінкі і даведаўся, што чырвонаармейцаў баяцца няма чаго — Саветы польскімі салдатамі амаль не цікавяцца, абы ішлі без вінто-вак. Абодва ўцекачы адразу ўздыхнулі на поўныя грудзі ды ўзняліся на ногі. Васіль перакінуў цераз руку зялёны шынель з дабротнага сук-на і прысеў унь туды на жэрдку перад капустай, а ён хапіў на рукі Паўліка.

Тату-у, а хто цябе гэтак адзе-еў?— насцярожыўся адразу малы.

У войску, хлопец! Вырасцеш, возьмуць туды калісь цябе — таксамо так адзенуць! Пачакай, але ж і ногі ў цябе чорныя! Хібо бусел рэпу на іх пасеяў?!

Не змагла ўчора вечарам загнаць да капанькі, каб памыў. Лётае па бадылістым іржышчы, начысто скалоў, і ад вады яму баліць, таму і не даецца.

Цяжарная Мікалаем Нінка ад радасці ўся аж ззяла, але на шыю мужыку не кідалася. Не ляцела да яго не толькі з-за чужога чалавека — людзі тады ўмелі сябе стрымліваць.

З любоўю адчуваючы пад рукой крамяністае цела хлопчыка, Лаўрэн спытаўся:

Ну, расказвай, сын, як вы тут жылі!

Шчаслівая Нінка — крыху бы чужая ад перажытых падзей — пасыпала навіны:

Ужэ ледзь не ўсе нашыя мужчыны з вайны папрыбягалі. Хопіць, усе наваяваліса!.. I Марысін Вацак прыбег. I — Зміцер Крапак з Кавальцовым Міронам. Тэкля зараз пахваліласа, што яе Мірон паляцеў з мужыкамі да маёнтка землю пана Вішпінга дзяліць — усім малазямельным наразаюць. А байцы, шчэ раз вам кажу, надто харошыя і якіясьці свае — даўно-даўно знаёмыя бытто!

Якія яны — хоць бы пабачыць,— азваўся Васіль.

Наглядзішса шчэ. З такімі во піпкамі на шапках... Дзецям нават цукар раздаюць сінімі кавалкамі, а дарослым — газеты розныя. Шчэ ніколі ў нашай вёсцы не было столькі газет, як зараз. I савецкія афіцэры не фанабэрлівыя, бы польскія. А ўчора адзін у мяне кабана байцам сваім купіў і заплаціў новенькімі рублямі! Таго, лютаежліваго паршука, што пры табе падсвінкам надворным бегаў. Потым так у корм і не ўпаў. За два месяцы — не тое што іншыя! — вагі набраў шчэ зусім мало! Ныдзгаў мне і ныдзгаў пакарм, таму і прадала — на халеру было з ім цацкацца, калі такі ўдаўса. Грошы нам і пры новай уласці будуць патрэбныя, каб у магазіны хадзіць. Да і пры Саветах, мусіць, падаткі таксамо будуць. А рублі — новенькія, хрусцяць, на кожным шахцёр з малатком і работніца ў касынцы — потым пакажу!.. Добро я зрабіла, Лаўрэн? Напэўно, ведала, з гэтым згадзіўса б, таму і збыла яго!

Лаўрэн спахапіўся — апошнія тыдні і ён заўсёды адчуваў яе побач. I не толькі адчуваў. У думках як бы яшчэ і раіўся з ёю ды мер-каваў — адобрыла б тое Нінка, што ён намерыўся рабіць, ці — была б супраць.

Прадала — то і добро, хай яго байцы з'ядзяць.

Сын тузануў бацьку за вуха:

Та-ату, а сто ты мне прынёс з вайны-ы?

Трэ падумаць...

Пасука-ай сто!..

Павел, Павел, адстань — ты ж ужэ не маленькі! Добро, твой бацько цэлым-здаровым вярнуўса — ён табе не з бераставіцкаго млына прыехаў на гэты раз!

Страляючы прамяністымі ад шчасця вачыма, бліскаючы моцнымі белымі зубамі, Нінка раптам зарагатала:

О-ой, хло-опчыкі, якія ж вы абодва страшныя і смешныя ў гэтых сваіх мундзірчыках, пілотачках ды абмотках! Абраслі-і я-ак! А заму-урзаліса, бы чэрці! Бо-ожа-бо-ожа, што з вамі стало за гэтых два месяцы, што з вамі там рабілі,— егдзілі на вас, ці што?!

Не з гулянкі, Нінка, валачэмса! — кінуў Васіль.

Сама ведаю! Толькі ж чаго вы Саветаў так ужэ баяліса! Байцы — свае і файныя ўсе хлопцы, я ўжэ вам казала! Егдзяць на машынах па гасцінцы, «Кацюшу» і «По долинам и по взгорьям» спяваюць. А выводзяць так складно, што каб вы толькі чулі! Учора кіно каля школы круцілі.

«Тры танкісты»! — удакладніў сын.

Нават і ты ведаеш?

З мамкай хадзілі!

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)