Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 171
Перейти на страницу:

Toe было, канешне, памылкай. А можа, i паратункам, як пасьля выявiлася.

А тут, упаўшы, бачу, што справы нашыя — швах. Папершае, з кукурузы iдуць танкi. Колькi iх там, не зразумець, можа, чатыры цi пяць. Цi яшчэ болей. Узраўлi рухавiкi, i яны рушылi, загрукацелi iх кулямёты. А мiж танкамi — аўтаматчыкi, i крычаць: рус, здавайся! Так яны заўсёды крычалi, калi заганялi нас у якую пастку. Ну, я пачаў бiць з аўтамата, здалося, задаў iм агню. Але во аўтамат змоўк, значыць, патроны ўсе. Азiрнуўся назад, а нашы далёка ўжо бягуць у полi. Тут засталiся толькi тыя, што ўжо не кратаюцца. I я лiхаманкава рашаю для сябе: ляжаць цi ўскокваць? Калi праляжу яшчэ хвiлiну, дык яны мяне возьмуць жывым. Калi ўскочу, дык буду расшкуматаны кулямётнай чаргой. Што лепей?

Але немцы ў той час перанесьлi агонь на тых, што адбеглiся далей, мусiць, блiзка ля сябе яны цэляў ня бачылi. Агняны напор нiбы павальнеў. Я ўскочыў i кiнуўся перабежкамi. Нават не перабежкамi, а рыўкамi. Ускокваю, а праз тры-пяць крокаў падаю. Затым зноў ускокваю i зноў падаю. I так трошкi адарваўся ад немцаў. Прытым я навучыўся пазнаваць, калi яны страляюць па мне. Як чэргi пачынаюць мiльгаць вакол, падаю. А як перамяшчаюцца па iншых, ускокваю. I ў такi момант, як бег, па лытцы моцна ўдарыла, бы палкай. I я ўпаў. У боце адразу стала горача, гэта палiлася кроў. Я думаю: вiдаць, перабiла нагу. Калi так, дык усё, скончыўся Быкаў… Але ўсё ж праз колькi сэкунд ускочыў, чакаю, падломiцца нага цi не? Не, быццам не падломваецца. Толькi балiць i ў боце ўжо хлюпае. Аўтамат без патронаў, але ў мяне i безь яго навешана: палявая сумка, дзьве гранаты, адна супрацьтанкавая, кумулятыўная, — даволi несуразная штуковiна. Па-першае, цяжкая, далёка ня кiнеш, па-другое, трэба, каб яна ўдарыла аб браню сваiм донцам, зь якога толькi i можа тую браню праламiць. А каб граната так ударыла, у яе рукаятцы зроблены стабiлiзатар — такая стужка з тканiны. Увогуле кiдаць яе вельмi нязручна. I тармозiць яна сама сябе, ды яшчэ гэты палёт… Кiдануў я гэтую гранату няўдала. Вiдаць, недакiнуў, i яна не ўзарвалася. Або я ня трапiў, i цяпер не разумею, што атрымалася.

А з танку мяне заўважылi, i той рашуча давярнуў у мой бок… Ну, тое расказваць доўга, а так гэта сэкунды… I вось я закруцiўся, бы вуж, на сьнезе, ледзьве пасьпеў выхапiць з-пад танка ногi, як ён гусенiцай — па полах майго шынялю i пайшоў далей. Здалося, я ўжо разьвiтаўся з жыцьцём. Але гляджу: там, дзе танк, хтось ускоквае i шырока размахваецца гранатай, аж адлятае ўбок палявая сумка. З палявойсумкай у нас быў толькi ротны, лейтэнант Мiргарад. Выбух, танк засмылеў i неўзабаве запалыхаў на сьнезе. Там усчалася стралянiна, але гэта ўжо нашы забахалi, мабыць, па танкiстах. А я з гэтага месца ўсяляк — то бокам, то на каленях пачаў пад дымам прабiрацца далей. I тут якраз побач надарыўся санiнструктар нашае роты, аказваецца, ён бачыў, як мяне паранiла. Санiнструктар i кажа: ня трэба туды, за ўсiмi, немцы якраз туды i цаляюць. Давай у гэты бок, дзе кукуруза, там быццам лагчынка. I праўда, мы павярнулi ўбок, дзе тырчэла нейкае будыльлё, i выйшлi з-пад удару, якi кiраваў на сьцiрту. Пасьля патрапiлi на нейкую дарожку. Там ён сьцягнуў мой бот, перавязаў нагу.

Рана была скразная, прабiла галёнку, як пасьля аказалася, адшчапiла частку касьцi. Нага ад таго не падламiлася, але боль быў страшэнны, я потым праваляўся ў шпiталi студзень, люты, сакавiк — амаль тры месяцы. Не зажывала… Яшчэ забыўся сказаць, што, як бег, яны абстрэльвалi нас i з танкавых гарматаў. I вось адзiн снарад разарваўся якраз наперадзе, мяне моцна выцяла ў жывот, — у гарачцы здалося, што я атрымаў яшчэ i асколак. Асколак у жывот — то вельмi кепска. Хаця сьпярша боль невялiкi, гэтыя параненыя доўга не жывуць. Я ўжо бачыў такiх. Цела ўсё мокрае — не зразумець, цi ад поту, цi ад крывi. Перавязаў мяне санiнструктар i пакiнуў на дарозе, яму трэба было ў роту. У нашай жа армii быў загад, што байцам забаранялася пакiдаць поле бою дзеля суправаджэньня параненых.

Ля сьцiртаў грымеў бой, туды пайшлi танкi, i мой санiнструктар быў там патрэбны. Дарэчы, ён там i загiнуў. Там жа загiнуў i камандзiр роты Мiргарад ды i шмат iншых. Сьцiрты гарэлi ярка ўначы, i адтуль на дарозе паявiлася фурманка з параненымi. Але то была фурманка ня нашай — суседняй часцi, i ў ёй сядзела дзяўчынасанiнструктарка.

Мяне пасадзiлi таксама. Празь нейкi час мы спусьцiлiся з пагорачку, наперадзе ляжала вялiкае сяло з царквой. Там дзяўчына ў кагось папытала, дзе санчастка, куды везьцi параненых? (Далей было тое, што апiсана ў аповесьцi «Мёртвым не балiць». З абсалютнай дакладнасьцю.)

У хаце, дзе сабралi параненых, я спаткаў аднакашнiка з вучылiшча. Таксама параненага. Мы дамовiлiся ранiцай выбiрацца разам. Была там i адна санiнструктарка, баявiтая дзеўка накшталт маёй Кацi. Уначы мы нават выпiлi трохi, — знайшлося ў некага. Потым хлопцы апаролi ў падпечку трусоў, давай трусоў гэтых рэзаць. Хоць i параненыя, а есьцi хочацца. Блiжэй да ночы разбалелася нага, i я прылёг на лаўцы. Апоўначы хтось мяне будзiць — расплюшчыў вочы, а гэта наш камандзiр батальёну капiтан Сьмiрноў, пытаецца: «Ты паранены? Хадзiць можаш?» Кажу: не. Крыху наступаць мог, але сказаў, што не. Ён кажа: «Во зьбiраю батальён…». Закурыў, пагрэўся i пайшоў. Я зноў задрамаў i прачнуўся ад таго, што ўсё хадуном ходзiць, страшэнны абстрэл. Па сяле б’юць мiнамёты, чутно, што i танкавыя гарматы таксама страляюць, — гук такi асаблiвы, кароткi.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)