Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дом - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дом

Электронная книга - «Дом». Краткое содержание книги:

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго дому, сваёй сям’і. (Н.Г.)
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 41
Перейти на страницу:

Скацiна

Бiць скацiну — вялiкае майстэрства. Далёка не кожны зможа закалоць кабана цi хоць бы папрысутнiчаць пры гэтай падзеi. Брат б’е скацiну па-майстэрску. Навучыўся ён гэтаму мужчынскаму рамяству на бульбе. Студэнтаў ганялi выбiраць калгасную гароднiну. Гатаваць яны мусiлi сабе самi. На сотню дзевак на фiлалагiчным факультэце, дзе вучыўся брат, было менш за дзесяць хлопцаў, адпаведна на мужчынскую работу — упраўляцца з коньмi i бiць скацiну — выбар быў небагаты. Каб накармiць сто ратоў, штодня трэба было або цяля забiць, або падсвiнка зарэзаць. І не толькi забiць, а i скуру злупiць, i разабраць. Бiццё скацiны — работа цяжкая, жывое-маладое памiраць не хоча, супрацiўляецца, рвецца, трапечацца... Яшчэ Эзоп заўважыў вiнаватасць жывёлы ў тым, што нам хочацца есцi, асаблiва пасля цяжкай працы на полi, якая зноў жа мусiць кармiць iншых... Бясконцае харчаванне, бясконцы канвеер прыроды... За месяц брат так прапах жывёльнай смерцю, што вясковыя сабакi, толькi ўчуўшы яго, змаўкалi, падцiскалi хвасты i хавалiся ў будкi.

Размовы

Ёсць шмат рэчаў, пра якiя магу пагаварыць толькi з братам. Пра падарожжы... Мы разам ездзiлi ў Афрыку. Тата яшчэ папрасiў: раскажыце пра пустэльню... Я спрабаваў апiсаць словамi той жах, якi выклiкае бясконцая хвалiстасць пяска пад цалкам пустым небам. Аповеды не ўражвалi. А ў размове з братам мне дастаткова сказаць: «Памятаеш Сахару?», каб ён зразумеў. Мешанiну iклатых i кiпцюрастых рэптылiяў на кракадзiлавай ферме, дзе смурод гнiення ўвабраў у сябе ўсе найсмуродлiвейшыя водары планеты, таксама можа ўспомнiць толькi брат. Як толькi я магу зразумець, чаму ён вырашыў аб’ехаць Калiзей на канi. Падарожжы — гэта лiрыка, грошы — вось кроў эканомiкi нашай вялiкай сям’i. Сур’ёзна пра капiтал толькi з братам i гавару. Грошы — рэчыва цякучае, патрабуе штодзённага догляду i новых формаў. Таму адной размовы ў дзень пра фiнансы нам замала. А ёсць такiя днi, калi мы зачыняемся i дзень навылёт гаворым толькi пра грошы. Сям’я, як i грошы, таксама аб’ект зменлiвы i непрадказальны. Тут у нас погляды розняцца, але разуменне захоўваецца; у сям’i галоўнае — разуменне i дараванне недаравальных учынкаў. Таму нам лёгка, адносна лёгка, гаварыць пра нашыя недахопы i памылкi, ведаючы, што можна не толькi сказаць, а паверыць, што цябе пачуе хоць бы адзiн чалавек. А яшчэ з братам магу пагаварыць пра мару. Не саромеючыся, сказаць пра самае патаемнае, якiм бы прымiтыўным i плыткiм яно нi выглядала звонку, як тое скаканне на канi па Рыму, вакол вечнага Калiзею.

Чорная рука

Больш гавораць пра расейскае п’янства i меней — пра зладзейства, хоць варта гэтыя заганы суседняга народу памяняць месцамi i паверыць Салтыкову-Шчадрыну, якi на просьбу iмператара ахарактарызаваць адным словам ягоны народ сказаў: «крадуць», а не сказаў: «п’юць». У брата ўкралi п’есы. Прыехаў у Менск вiхлясты круцель з часопiса «Пiянер», выпрасiў п’есы, ажно чатыры — «Чорная рука», «Белая прасцiна», «Чырвоная пляма» i «Пацук-людажэр», i з’ехаў... Не, ён не прапаў, ён даслаў лiст, у якiм прапаноўваў перарабiць п’есы ў аповесць. У круцяля было вельмi лiтаратурнае прозвiшча — Шаўчэнка. Не менш лiтаратурнае прозвiшча было i ў таго аўтара, якi ўсё ж зрабiў з п’есаў аповесць, — Успенскi. Толькi гэта не бацька расейскай педагогiкi Успенскi, а той Успенскi, якi прыдумаў Чабурашку i розную падобную дрэнь. Не скажу, што Мiрык прыдумаў Чорную руку, нават пiсаць лiтаратурныя творы на матыў дзiцячых фолк-гiсторый пра гарадскiя жахi ён пачаў з Клiмковiчам — зразумела, не з аўтарам ажно двух гiмнаў Беларусi, а Максiмам Клiмковiчам, якi стварыў першы новабеларускi дэтэктыў «Сцэнарый смерцi». Карацей, п’есы скралi i перарабiлi ў аповесць. Што-небудзь давесцi ў судзе немагчыма, ды што гэта за пiсьменнiк, калi ён у судзе адстойвае аўтарскiя правы... Лiтаратар даводзiць сваю праўду творамi. Напiсаныя ў нашым выдавецтве аповесцi пра чарапашак-нiндзя проста замачылi чабурашак на рынку. І калi пакрыўджаны Успенскi абураўся на тэлеэкране i заклiкаў рускiх дзяцей не чытаць кнiгi пра амерыканскiх чарапашак-нiндзя, брат толькi пасмiхаўся, бо якiя яны амерыканскiя, калi яны — нiндзя, калi клiчуць iх Леанарда, Мiкеланджэла, Данатэла i Рафаэль, а напiсалi пра iх у нашым менскiм выдавецтве «Лiтаратура».

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 41
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)