Рэчаіснасць
- Автор: Разанаў Алесь
- Год: 1998
- Язык: белорусский
- Год: Эўрофорум
- ISBN: 985-6012-38-4
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Рэчаіснасць». Краткое содержание книги:
У гэты зборнік уключаны паэтычныя творы (версэты, вершаказы, паэмы) вядомага беларускага паэта Алеся Разанава. Ён будзе цікавы ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі.
Перейти на страницу:
Гэты.
75
Спрабуеш,
Але не можаш
Ужо ўмясціцца ў паўторы
I ўтое,
Што некалі ўмеў як ніхто,
Не можаш
Укласціся зноў:
У прысак
Знікае агонь,
I туды,
Адкуль быў табою ўзяты,
Вяртаецца крыж, з табою
Развітваючыся,
I адпускаюць
Новыя пераможцы цябе дамоў —
У наступнасць.
76
Народжаны ў свеце,
Але не супаўшы ca светам,
Не растлумачыш — адкуль
Прыходзіш,
Куды
Адыходзіш.
Недзе далёка,
За сінім лесам
I за блакітным
Полем,
Дагэтуль
Стаяць вешчуны-мудрацы
Ля тваёй калыскі
I моўчкі ўзіраюцца
У твой дзіўны,
У твой таямнічы,
У твой чалавечы,
Таю не падобны на іншыя,
Лёс.
77
Што спраўдзілася —
Аціхла,
Што адбылося —
Знікла,
Што выявілася —
Растала
І стала нічым.
Чалавек —
Гэта шлях,
Які трэба прайсці,
Магчымасць,
Якую трэба ўвасобіць?!.
Імгла,
У якой
Нікога няма,
Але ў ёй
Згусцілася i пульсуе,
I адгукаецца думцы
Рэха,
Што мае
Тваё імя.
78
Так шмат чаго змесціцца
У тваім
Вірлівым жыцці,
Што жыццё
Некалі стане цяжкім.
Просіш у смерці
Ласкавай:
Сатры
Усё, што было,
Каб зноў
Позірк стаў ясным,
А памяць
Чыстай.
79
Жывыя — памруць,
A мёртвыя —
Уваскрэснуць...
Нібы расстаешся
З сабою самім —
Адыходзіш
Адтуль,
Дзе было ўсё тваім,
Туды -
Дзе ты сам...
Будзеш бачыць:
Наблізіўся да канца,
А ведаць:
Вяртаешся да пачатку.
80
Дакладна,
Быццам зацьменне сонца
Ці нараджэнне зоркі,
Ці катастрофу,
Якая прыцягне
I затрымае ўвагу
Усіх,
Занатуюць
Колішнія летапісцы:
«1101 год.
Месяца красавіка
На дзень чатырнаццаты
А дзевятай гадзіне
У сераду
Навекі спачыў Усяслаў,
Полацкі князь».
Усё?
Цяпер насампраўдзе
Усё?..
81
З прадоння
Мінулых гадоў
Узнікаюць падзеі,
З падзеяў —
Людзі.
I, думкай адпушчаныя,
Знікаюць.
З'яднаны са зместам,
Заўсёды ўвасобленым
I не належным
Hi постаці,
Hi найменню,
Ты — ўжо не ты,
А сама
Непарушная глыбіня,
Сама
Недасяжная вышыня,
Сама
Туманамі спавітая
Далечыня.
Перейти на страницу: