Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Рэчаіснасць
Рэчаіснасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэчаіснасць

Электронная книга - «Рэчаіснасць». Краткое содержание книги:

У гэты зборнік уключаны паэтычныя творы (версэты, вершаказы, паэмы) вядомага беларускага паэта Алеся Разанава. Ён будзе цікавы ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 29
Перейти на страницу:
66
Яшчэ не ўсё перажыў? Яшчэ не ўсё зведаў?
Увязнены ў сваім часе, Замкнёны ў сваіх, Такіх зменлівых, Днях i начах, Умееш выходзіць За межы часу:
Дзе безвыходнасць — Знаходзіш удачу, Дзе безнадзейнасць— Вынік, I дзе небяспека — Шлях.
67
Каб нават водсвету Не дайшло!.. Каб нават водгуку Не даляцела!..
Нібыта ў гарy, Што верхам Перакулілася і вядзе Да мэты, Якая сябе хавае, З паверхні Ўваходзіш углыбіню:
I спраты — Яны ўжо сцежкі, I ціша — Яна ўжо розум, I змрок — Ужо зрок.
68
Роўнай дарогай, Якою яшчэ не хадзіў, Ідзеш I прыходзіш раптам Да загарадкі — Да заставы.
I гэтак жа раптам бачыш: Стаіць на дарозе Роўна перад табою Труна і, чагосьці Чакаючы, каля яе Натоўпяцца моўчкі людзі.
«Кладзіся — яна для цябе» Пачуеш i ўсёю Сваёю істотаю дужай Пачутаму запярэчыш.
Збочыш, Нахілішся, Упадзеш I вымкнеш на той бок
Заставы.
69
Учынкі твае Адлучаюцца ад цябе І, адлучыўшыся, Пачынаюць Табе пярэчыць.
Аднойчы зірнеш У рачную плынь — I ўбачыш сябе Насупраць сябе, І міжволі Здзівішся:
Дзе падзеўся Князь малады I адкуль узяўся Стары?..
70
Недасканалае, не!..
Бы нанова Знаёмішся сам з сабою, Абмацваеш сваё цела. Ведаеш: Ім жывеш, Ведаеш: Ім паміраеш, I ведаеш яшчэ нешта Звыш гэтага...
І неўпрыкмет Toe, што клікала смутак I ўводзіла ў роспач, Зараз уводзіць у спадзяванне i радасць, Што не тлумачыцца, Кліча.
71
Вяртае прастора Людзям, Як рэха, Іхнія ўчынкі.
Няхай Вучыцца чалавек Адрозніваць, Што яму можна, А чаго — не...
I летапісы не тлумачаць Прычыны, Чаму так здараецца з чалавекам, A толькі сведчаць Аб смерці раптоўнай, Аб страце горкай Ды аб пакуце лютай.
72
Пойдзеш лясною, Пазначанай ледзьве, сцежкай I дойдзеш Да той хаціны, Што некалі ўбачыў у сне.
Увойдзеш — Нікога няма, Але ў печы Дыхае чырванню жар, На абрусе Ляжыць накроены скібамі хлеб I пахне Мёдам i зёлкамі збан:
Пачастунак госцю.
Адведаеш — i спаўешся Дрымотаю, i пакладзешся На лаву, аўчынай засланую, I тады Нехта падыдзе i ў галавах Спыніцца, i спытае: «Што ты жадаеш Сабе сама больш?» I ты, Нібы прызнаешся ў нечым, Дагэтуль утоеным, скажаш — I калі скажаш, Прахопішся i азірнешся, I не заўважыш нікога:
«Не мець сябе».
73
Hi думаць, ні гаварыць...
Падаўся, Сваёю воляю ўладны, Сваёю моцаю дужы, Насупраць якойсьці сілы, Што гэтага не хацела, Спыняла цябе I сама Ад цябе адступалася,— I апынуўся У полі, імглою спавітым.
Няма тут Hi ворагаў, ні сяброў, I нават Сябе самога Распазнаеш ледзьве-ледзь.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 29
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)