Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Наскрозь
Наскрозь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Наскрозь

Электронная книга - «Наскрозь». Краткое содержание книги:

Уладзімір Някляеў – паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце Знамя юности, рэдагаваў бюлетэнь Тэатральны Мінск, быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса Крыніца, штотыднёвіка Літаратура і мастацтва. З 1998 па 2001 - старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. (Біяграфія, фрагмэнт)
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23
Перейти на страницу:
Пара суняць паэтаў раць, Што рвуцца ў бойку: Усіх іх пранумараваць, Па рангах іх рассартаваць I па абоймах.
Хто геній — геній. Не — дык не. Не геній, значыць. (Я сартавальнікам Мяне Прашу назначыць.)
Навошта рваць у бойках поўсць? Ёсць для дзяльбы парадак, ёсць Законы неба. Закон дзяльбы: чым болей ёсць, Тым болей трэба.
А хто не хоча паспытаць 3 дзяльбы навару, Тым прывілею даць: Пісаць Без ганарару.
Няхай пакажуць свой імпэт! Няхай крычаць пасля: Паэт Не прадаецца!.. А хто паэт? А той паэт, Хто выдаецца.
Ці раз, ці два разы на год... Бяда якая, Чытае там яго народ Ці не чытае!
Звіняць хай словы пустатой — I той паэт, і той, і той... Усе — паэты. ...Ускоч на пастамент — I стой Да скону свету.
Ч а с т к а ч а ц в ё р т а я Імя
Не так і наеты паэты, Не так і напіты, але ж Пасады, Аклады, Партрэты... Хоць музу зарэж.
Я сам не святы перад словам. Напісана досыць лухты. Таварыш мой — мех праваты. 3 высокіх пазіцый, сурова Ён судзіць... А позірк —пусты.
На зайздрасць здаровыя нервы Ні боль не грызе, ні віна. Я грэшны, а ён прававерны. I глуха. Сцяна.
Ад шчырасці —ножкі ды рожкі. Нібыта ў паэзіі ўсёй Мы з ім падзялілі дарожкі I кожны бяжыць па сваёй.
Таварыш мой, што гэта з намі? Што ў нас адбываецца, брат? Страшней за цунамі Развал і разлад.
Душа па душы лямантуе, Прабітая плачам да дна, I ад самагубства ратуе Святая надзея адна.
Хоць што там надзея... Радзее Кагорта паэтаў, ірдзее У небе іх шлях праз вякі...
Учора ўскладалі надзеі — А сёння ўскладаюць вянкі.
Як жыць, калі не спадзявацца? Не страшна з жыццём развітацца, Сканаць на крыжы за яго, Адно толькі страшна: баяцца... Таварыш! Каго і чаго?
Засцелем сталы абрусамі, Успомнім у горасны час, Якія імёны за намі Стаяць і ўзіраюцца ў нас!..
Таварыш! Калі называюць паэтам ! пішуць у кнігах П а э т — Няёмка, нібыта ўвайшоў без білета Туды, дзе спытаюць білет.
Я ведаю: я вінаваты, Віна мая — не навіна, 1 ўзнята дзясніца расплаты... Пакайся! I ты вінаваты, Таварыш мой, толькі віна Хаваецца ў норы, у спраты.,, Якія балючыя страты! Якая глухая сцяна!
Мы ўсе вінаваты! Павальна! За чыстым сталом памінальным Давай спавядацца ў віне... Ты —не. Ну, вядома, ты не.
Выносіш чарговыя труны. На сходах з высокай трыбуны Шпурляеш маланкі і гром. Ты зблытаў з трыбунай Трыбуна, Паэта — з гаваруном,
3 якой недаступнай парыльні Ты гэтакі выйшаў стэрыльны — Хоць рві на бінты? Не кожны там мыўся, дзе ты.
Чакай, не хавайся ў кусты. 3 брыдоты крычу, з бруднаты: Паэзія — не гаварыльня Малой ці вялікай лухты.
Паэзія — не апяванне Айчынных дубоў і балот, Паэзія — адчуванне Адказкасці за народ.
Народ— не трыбунная помпа. Не шырма для ўласных выгод. Народ — гэта кожны, хто помніць, Што ён, а не хтосьці,— народ.
Народ — не агульнае Нешта, Не схованка для гультая... Паэт — гэта кожны, хто ўрэшце Дакажа: народ — гэта я.
Народам не стаў, хто папала. Машэраву, як і Купалу, Народ курганы насыпаў За слова, што з лёсам супала, За лёс, што са словам супаў.
Якія імёны за намі! Укленчым прад іх курганамі — I ўстанем... Якраз самы час Спытацца: якія мы самі? Якія імёны у нас?
Ч а с т к а п я т а я Агонь
Прамыем горла боскаю слязой, Таварыш мой... Прысядзем ля цяпельца. Нацэлімся павелічальным шкельцам На тое, што лічылі драбязой.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)