Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Наскрозь
Наскрозь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Наскрозь

Электронная книга - «Наскрозь». Краткое содержание книги:

Уладзімір Някляеў – паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце Знамя юности, рэдагаваў бюлетэнь Тэатральны Мінск, быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса Крыніца, штотыднёвіка Літаратура і мастацтва. З 1998 па 2001 - старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. (Біяграфія, фрагмэнт)
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23
Перейти на страницу:
Вылаяўся. 3 лютасцю глухой Паглядзеў на кніжныя паліцы. "Кнігі, кнігі... Думак бліскавіцы. Для чаго яны ўсе? Каб пыліцца? На мышыным свяце стаць трухой?
Геніі сціралі пот з ілба. Думалі. Гібелі да гарба. Розуму вучылі, а хіба Стала разумнейшым чалавецтва? Войны скрозь, драпежніцтва, калецтва. Раб, як жыў,— жыве з душой раба. Зброя, як кавалася,— куецца. Кнігі ўсе — на камені сяўба.
Столькі напісалі — і дарма. Праўду вызвалялі з-пад ярма, Джала ў вусны ўкладвалі прароку. У-у-у, пасталі!.. Ні з якога боку Месца, каб уціснуцца, няма.
Вокладкі якія... О-го-го. Ну, стаяць. А толку? Што з таго?.. Дык нашто пісаць і для чаго Тое, што нікому не патрэбна? I пра што Пісаць?.. 3 грудка свайго Услаўляць праслаўленых?.. Ганебна, Бараніць абдзеленых? Каго?..
Не, пара канчаць!.. Труха, кара, Мітульга наўкола, мішура, Сцёртых слоў біблейская аскома. Рві апошні ліст з календара! Пра жыццё наскрозь усё вядома. Што за ім? — даведацца пара.
Хто ў жыцці трымае? Толькі страх. Страх адзін, Што там Таксама прах, Прах адзін — і болей анічога, Ні чарцей ніякіх і ні бога. Як з труны глядзіць нябожчык строга!
Што ў яго заплюшчаных вачах: Скончаная, Новая дарога? Будучага цені ці былога? Што ён бачыць у бясконцых снах?
Вершы — сны. Паэзіі тамы — Соннікі. Паэты — шарлатаны, Ашуканцы, шулеры, шаманы, Вечнікі кайданаў і турмы... Геніі, прарокі — з іх гурмы.
Па заслугах — суд ім! Бо якы Пасярод разбою і вайны Навявалі залатыя сны, Клікалі ў завоблачныя высі...
Ну якія з гэтых сноў збыліся? Што ў іх кнігах, акрамя маны?
До маніць. I іншым, і сабе. До штукарыць. Потам на ілбе, Балявой крывінкай на губе Не мана, а праўда праступае: Слову, што народзіцца ў табе, Далакоп магілу ўжо капае.
Сіла слоў... Якая ў слове сіла? Колькі слоў у кроў перамясіла Сіла ўлады, зброі — і магіла Роўная з зямлёй. Пясок ды жвір. Весяліла слова, галасіла. Вопратку блазенскую насіла, Распранулі — пустата. Пухір.
Зеўрыць пустата. Яна гатова Праглынуць. Адрокшыся ад слова, Трэба адракацца ад жыцця. Больш рабіць няма чаго... Хаця..."
Верш начны перапісаў нанова. Адкаваў радкі, нібы падковы. Плакаў і смяяўся, як дзіця. ...Пра адчай забыўся канчаткова.
Л і р ы ч н а е а д с т у п л е н н е Пабочная тэма
Пакуль няма сямі гадзін, Зганяй у краму... Паэт на свеце не адзін — I ў гэтым драма.
Ёсць у паэта канкурэнт — Паэт таксама. I ў тым паэзіі сакрэт Таемны самы.
Паэтаў, як травы ў аўсе. 3 іх кожны —першы. I, славы прагнучы, усе Складаюць вершы.
Грызуць адну і тую ж млосць, Куды ім дзецца... Таму і ў крамах чэргі ёсць I ў выдавецтвах.
Калі паэт на белы свет Глядзіць пахмура, То гэта значыць: канкурэнт На верхатуры,
Калі на вадапой паэт Ідзе да квасу, То гэта значыць: канкурэнт Ачысціў касу.
Калі паэт, нібыта прэнт, Ляжыць на ложку, То гэта значыць: канкурэнт Зрабіў падножку.
Калі ж паэт разбіты ўшчэнт (Як кажуць: выпаў), То гэта значыць: канкурэнт 3 кім трэба Выпіў.
I тут ужо не шах, а мат, Пішы прапала... Адсюль выснова акурат: 3 кім піць не трэба — гэтых шмат, 3 кім трэба — мала.
I канкурэнцыя расце, Паэт Цясніцца,— Бо маладзейшыя ў хвасце Не хочуць віцца.
Яшчэ не ўмеюць гаварыць, А пішуць, пішуць... Ну як тут жыць? I як тварыць? Не жыць тут, хай яно гарыць, А хоць бы выжыць.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)