Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Так і жывём, брат - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так і жывём, брат

Электронная книга - «Так і жывём, брат». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 175
Перейти на страницу:

Ці то мясцовыя шафёры ведалі пра сцежкі-дарожкі і абміналі яго, а такіх магчымасцей у іх мелася нямала, усе сцежкі-дарожкі яны ведалі, ці нешта іншае, але з самай раніцы ніякага руху на дарозе не было, і паставыя сумавалі. Філанчук зрэдку выходзіў на дарогу, чакаў хоць нейкую аўтамашыну, але прагрукатаў толькі дзядок на калёсах. Сяржант хацеў зрабіць яму заўвагу, каб трымаўся правага боку, а тады перадумаў, махнуў рукой і зацёгся ў вагончык. Косцік ляжаў на тапчане, самгнуўшы вочы: драмаў.

– Спіш? – папытаў Філанчук.

Косцік не адказаў – не хапіла, відаць, сілы: навальваўся на яго, мусіць, самы што ні ёсць сон, і ён баяўся, паварушыўшы губамі, спужнуць яго.

– Спі, – дазволіў Філанчук, пасядзеў трохі на табурэце, пагартаў кніжку вершаў, маленькую і тонкую, і прапанаваў Косціку, які, мабыць, і не чуў яго. – Хочаш, я табе вершы прачытаю? Не? Не буду. Калі не хочаш... Не свярбіць, то навошта часацца? У мяне сусед – паэт. Яго раней па тэлевізары паказвалі, а тады перасталі: нешта не тое, кажуць, ляпнуў. Прагналі. А ён можа! У газеце рабіў, і калі адзін заваліў яго сваімі опусамі, дык мой сусед не вытрымаў, шпурнуў тыя вершы яму ў морду і прагнаў з кабінета: лепш пі гарэлку, толькі не пішы! Можа так сказаць, сусед мой, што паэт? Ці прыдумалі? А я думаю, што можа. Я, праўда, з ім блізка не трымаюся, але тады-сяды вітаемся. Ён на мове размаўляе - па-беларускаму... – Філанчук пагартаў кніжку, паглядзеў на Косціка, які драмаў і пыхкаў, бы імбрык. Захроп! Добра, пахрапі, а я на дарозе буду...

Філанчук чамусьці зноў, як перад Атрохавым, выцягнуў з кабуры пісталет, круціў яго на ўказальным пальцы, наводзіў на вагончык, на шыльду, што забараняла ісці ў лес грыбнікам і ягаднікам, і яму так карцела пастраляць, што прама няўсцерп. Ён жадаў нават, каб нехта паспрабаваў напасці на гэты пост, і тады б Філанчук паказаў, дзе ракі зімуюць!..

Аднак ахвотнікаў напасці на пост не знаходзілася, і гэтая акалічнасць пачынала раздражняць Філанчука, бо надта свярбелі рукі, а як пачасаць іх – ён, бедалага, не ведаў.

5

Кіроўца Сірацюк прыехаў у сваю вёску Антонаўка з фіктыўным пуцявым лістом. Добра, што на пасту сяржанту патрэбны быў бензін, таму асабліва не прыглядаўся. І цяпер вось у кузаве "газона" ляжала парожняя каністра на дваццаць літраў, і Сірацюк, кроў з носу, пастарацца абавязкова напоўніць яе палівам, іначай... Ён нават не хацеў уяўляць, што тады будзе яму - страшна падумаць. Тыя хлопцы жартаваць не любяць. Але ж не так проста расстарацца сёння ў Антонаўцы на паліва: дэфіцыт. На калгаснай запраўцы робіць, праўда, сваячка Каця, але яна баіцца згубіць сваё: старшыня паабяцаў, калі хоць адну кроплю пусціць налева, адкруціць галаву, што азначала – пакладзі ключы. Старшыню зразумееш – на паліва няма грошай, калгасу багата хто павінен за малако і мяса, але доўг вяртаць ніхто і не думаў, а тут заканчваецца ўборачная, яна пажэрла ўсё, што толькі было можна, далёка наперад. Так што на сваячку Сірацюк не разлічваў. А яшчэ ж трэба было і ў сваю машыну нешта заліць – не вада ж колы круціць. І чаго, папытаць бы, не заехаў на заправачную, што пры выездзе з горада? Гэта цяпер лёгка дакараць сябе, а тады проста пашкадаваў грошай, захацеў зэканоміць – у вёсцы, палічыў, можна ў мясцовых шафёраў купіць паліва значна танней, і ён рабіў так часцяком. Ды яшчэ гэтыя нахабныя: калгас упершыню застаўся без паліва, якое раней лілося тут ракой. А бензін патрэбны – для таго і прыехаў на машыне, каб зрабіць пару рэйсаў у лес па дровы, бо старым трэба дапамагчы, каб узімку было ім цёпла ў хаце. На машыне ці без яе, але дровы - ягоны клопат, так ужо сталася. А тут не тое што вярнуцца назад у горад праблема, у лес не з'ездзіш: міліцыянеры чакаюць жа сваю каністру, і не паражняком, вядома. Сірацюк думаў-гадаў, што гэта там за паставыя такія - даішнікі, падобна а мо і не, можа які экалагічны пост ці яшчэ што там, цяпер навыдумлялі гэтых міліцыянтаў процьму – і не мог даўмецца, але ў адным быў цвёрда перакананы: школа ў іх адна, таму экзамен трэба ўсё ж здаваць, не ўвільнеш. Каб яшчэ хоць гэтую каністру не падсунулі... бляха-муха!

У каго не пытаўся наконт бензіна Сірацюк, чуў адно кароткае, але пякучае, бы з патэльні знятае, слова: няма! Не мог выручыць і бацька, толькі паціскаў плячыма, чухаў патыліцу. Але не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Прыехаў у Антонаўку бліжэй к вечару таксама на службовым "газоне" сусед Валік Семчанка, у адным горадзе жывуць і працуюць, і сур'ёзна зламаўся: паляцела хадавая. А бак поўны. Дамовіліся зліць бензін, а пакуль Семчанка будзе рамантавацца, што-небудзь прыдумаюць. А з'ездзіўшы ў лес, Сірацюк дапаможа яму. Можа і так атрымацца, што давядзецца ехаць у горад па паліва, аднак жа пропускам туды павінна стаць поўная каністра. Хоць можна было і аб'ехаць. Можна – іншым, таму ж Семчанку, толькі не Сірацюку, бо трапіў у сіло моцна. Не, каб жа аб'ехаць, як іншыя. Дурань! Пцьфу!..

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 175
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)