Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Так і жывём, брат - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так і жывём, брат

Электронная книга - «Так і жывём, брат». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 175
Перейти на страницу:

– Пароль?

Сцепаніда ўсіхалася - падобна на тое было, што гульня з паролем ёй падабалася, – і прыгадвала, які ж ён, той пароль. Ага, так-так-так: можна называць.

– Дзесяць яек, – прыгадвала Сцепаніда. – Больш не было. Адно сама выпіла. Па дарозе. Дужа піць захацелася. А было адзінаццаць. Таму не так скора назвала пароль. Пакуль палічыла.

– Усё роўна малайчына, цётка, – міліцыянер браў вядзерца, знікаў з ім у вагончыку, неўзабаве вяртаў яго, а як толькі Сцепаніда папытала, калі ж яны разлічацца за яйкі, што прыносіла раней, міліцыянер супакоіў: – За гэта, бабка, не хвалюйся. Прынось яшчэ. Адразу і разлічымся.

– Прынясу. Можа, хлопцы, у вас якая газета старая ёсць? – нясмела папытала Сцепаніда. – На растопку.

– Знойдзем, – сказаў мілцыянер і схаваўся ў вагончыку, але неўзабаве вярнуўся, падняў руку з газетай над сабой. – А за газету, цётка, разлік асобны.

– Што трэба? – не разумела, чаго патрабуе міліцыянер Сцепаніда.

– Праспявай пару прыпевак, га? – разяўляў рот міліцыянер і клікаў напарніка. – Сярога, выходзіць! Ой, умора зараз будзе. Толькі што-небудзь новенькае давай. Без халтуры. Ну, смялей, смялей. Слухаем.

Старая, відаць, лічыла за гонар, што гэтыя высокія людзі хочуць паслухаць не каго-небудзь, а менавіта яе, таму забывалася пра плату за яйкі, якія выдурваюць у яе нахабныя гаспадары гэтага вагончыка, і калі з'яўляўся напарнік, шамкала бяззубым ротам:

Што ж вы, дзеўкі, не паёце? Я стара і то пяю. Што ж вы, дзеўкі, не даёце? Я стара і то даю.

Сцепаніда часта міргаючы вейкамі, смяялася разам з міліцыянерамі, смаркалася ў падол сукенкі.

– Прымаецца! – задаволена фырчэў міліцыянер. – Ну, што там у нас далей? Дамаўляліся на дзве прыпеўкі. Напамінаю: толькі не паўтарацца. Цяпер газеты дарагія, так проста не адробішся. Паехалі!

– Не трымае мая галава ўжо нічога, маладыя начальнікі, – гаварыла Сцепаніда. – Думала, думала, што ж праспяваць яшчэ – і не магу прыдумаць. Хоць во! Слухаеце?

– Давай, давай!

– Пра любоў, – Сцепаніда паправіла хустку, узяла вядзерца ў рукі, быццам падрыхтавалася даваць лататы, калі прыпеўка не будзе даспадобы. – Пра любоў. Слухаеце? Пачынаю: "І тут баліць, і там баліць... Толькі там не баліць, дзе мой мілы шавяліць".

– Сышоў, – прызнаецца Сцепаніда. – Даўно сышоў. У белы свет. Дзяцей не было па яго віне, я папракаць пачала, ён не вытрымаў і прапаў. Кажуць, недзе ў Сібіры... А чаго ён туды запёрся? Калі ж і яго, Лісаўца майго, вінаваціць не трэба было з-за дзяцей. На трахтары рабіў і ўвесь час бочку з ядахімікатамі цягаў. Усё ён ды ён. І паразіўся. Не спасобны стаў. А тады тую бочку ніхто з трахтарыстаў не браў - баяліся. Во не помню, ці ўгаварылі каго? Мусіць, і не.

Той, што Сяргеем зваць, дапытваецца, як жа яна, Сцепаніда, жыла без мужыка, а старая толькі смяецца сваім бяззубым ротам і хітра адказвае:

– Жыла...

– А ці быў у цябе, бабка, мілы? – смеючыся, пытаюцца міліцыянеры.

Першы міліцыянер – для Сцепаніды яны ўсё аднолькавыя – нарэшце паглядзеў на гадзіннік, загадаў старой:

– Ідзі, цётка, дахаты. А праз два дні прыходзь. Можа, грошы выдадуць нам. – І ён падміргвае Сяргею. – А то начальнік прыедзе, угрэе нам. Начальнік у нас стро-о-гі.

Сцепаніда тупае ў вёску, на самым ускрайку сустракаецца з Атрохавым - той хадзіў па старых могілках (яшчэ пры Пятры I, кажуць, там хавалі салдат пасля бою са шведамі, а цяпер на тых ледзь прыкметных узгорках раслі рэдкія дрэвы – колькі бярозак і ялін) і шукаў, няйначай, грыбы. Сцепаніда павіталася з ім, ёй таксама цікава стала, што ж гэта ён робіць там, Паўлавіч. Падышла, папытала. Сакрэту не было, як не было тут і грыбоў, якія ён шукаў... Калі Сцепаніда задаволілася пачутым і сабралася ўжо ісці, Атрохаў папрасіў яе затрымацца, доўга глядзеў ёй у вочы – Сцепаніда ажно міргаць пачала, часта-часта, – і сказаў шчыра і пранікнёна:

– Больш яйкі на пост не насі, Міканораўна. Лепш сама з'еш. А пра пост той я ліст, куды трэба, напісаў...

Сцепаніда залякнулася ажно, пачуўшы пра яйкі, прыкінулася дзівачкай:

– А хто вам сказаў, Паўлавіч, пра тое?

– Людзі ўсё, дзякаваць Богу, ведаюць. Не сляпыя. Так што паслухайся мяне. Не насі больш яйкі. Не трэба. А то панясеш, а іх ужо няма... Беражы абутак.

4

У вагончыку іх было двое: сяржант Філанчук і Косцік, таксама сяржант. Трэці, аматар папіць чужыя курыныя яйкі міліцыянер, прозвішча якога было Халікаў, пацёгся ў лес, але не грыбы збіраць...

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 175
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)