Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 201 202 203 204 205 206 207 208 209 ... 264
Перейти на страницу:

— Ты! Мярзотнік! — крыкнуў ён Саковічу. — Забойца! Што, цешышся сваёю перамогай? Але нядоўга ўжо табе зубы сушыць — бо і ты за Стаброўскім на той свет пойдзеш!

— Яне, супакойся, — Багуслаў выступіў наперад, каб стрымаць таварыша, але яго апярэдзіла пані Марыяна.

Як раз’юшаная кошка, яна скокнула ўперад і кінулася на збянтэжанага шляхціца.

— Прэч з майго дома, разбойнік! — крыкнула яна. — І не чапай мужа, я зараз паклічу чэлядзь, і яны палкамі навучаць цябе пачцівасці!

Пасмы яе чорных валасоў, што выбіліся з-пад вышыванай золатам белай наміткі, варушыліся каля жахліва скажонага гневам твару як змеі. На крык гаспадыні збегліся слугі, прыімчаўся пан Сасноўскі і яшчэ некалькі шляхціцаў з атачэння Багуслава, што чакалі князя на вуліцы. Убачыўшы спалоханага Яна, які хутка задам адыходзіў да дзвярэй пад націскам раз’юшанай жанчыны, яны раскрылі раты, а потым зарагаталі і зацюкалі.

— Што гэта ты, пане Невяроўскі, ужо з бабамі ваюеш? — спытаў нейкі весялун, убачыўшы, што Ян, абараняючыся, міжволі падняў зброю.

Назіраючы за дзіўным паядынкам, Багуслаў таксама не стрымаў усмешкі. Саковіч, які скарыстаўся калатнечай, каб хуценька адзецца, і якраз прасунуў галаву ў каўнер кашулі, убачыўшы перапалоханага Невяроўскага, што закрываўся рапірай ад лютай фурыі, засмяяўся.

— Трэба ратаваць гэтага дурня. Бо яшчэ загіне зараз ў няроўным баі, а ты, мон прэнс, за гэта на мяне віну ўскладзеш.

Падышоў да жонкі і, не звяртаючы ўвагі на яе гнеў, моцна абняў за стан сваёй жалезнай рукой і прыціснуў да сябе.

— Супакойся, Мар’ясечка, — мякка сказаў муж. — У пана Невяроўскага сёння быў цяжкі дзень, таму і не разумее, што робіць… А ты, Яне, схавай зброю, — загадаў ён, і ў яго мяккім голасе загучала сталь. — А то я яшчэ падумаю, што ты пагражаеш маёй жонцы.

Азадачаны шляхціц апусціў рапіру, але яго цяжкае перарывістае дыханне і чырвоныя гнеўныя плямы на яшчэ мокрых ад слёз шчоках сведчылі пра тое, што перажытае хваляванне не прайшло бясследна і вось-вось прарвецца вонкі. Зразумеўшы, што фатальныя словы аб паядынку зараз сарвуцца з Янавых вуснаў, Багуслаў падышоў бліжэй:

— Невяроўскі, аддай зброю пану Сасноўскаму. І пасядзіш у халоднай, пакуль не супакоішся і не паразумнееш.

Ян аж скалануўся, пачуўшы гэта.

— Твая воля, князь, — схіліў ён галаву. — Але табе прыйдзецца трымаць мяне пад арыштам вечна. Бо першае, што я зраблю, калі выйду з турмы, — заб’ю ці хаця б паспрабую забіць нягодніка, які цяпер шчэрыцца за тваёй спінай.

— Сасноўскі, забяры гэтага дурня з маіх вачэй, — загадаў Багуслаў аканому, які наўмысна не спяшаўся ўмешвацца. — Зараз жа!

— Не трэба, мон прэнс, — ляніва сказаў Адам. — Ты, вядома, мудра прыдумаў, як Невяроўскага ад смерці ўратаваць, але ён сам на той свет просіцца!

— Саковіч! — загрымеў Радзівіл. — Закрый рот, бо я зараз сам цябе выклічу!

— Дарма пагражаеш, міласцівы князь, — уздыхнуў той. — Я хутчэй шаблю сабе ў грудзі накірую, чым супраць цябе яе падыму.

— Якое высакародства! — не прамаўчаў Ян, адчайна боўтаючыся ў мядзведжых абдымках Сасноўскага, які з усяе сілы трымаў звар’яцелага хлопца, хоць і не спяшаўся весці яго прэч. — Толькі не след ёю ганарыцца кату, які Стаброўскаму адцяў галаву!

— Што ты кажаш, Яне? — здзівіўся Багуслаў, і, павярнуўшыся да Саковіча, які нават не думаў апраўдвацца. — Зараз жа растлумач!

— Дык што ж тлумачыць, мон прэнс? — паціснуў плячыма Адам. — Меў ты двух дурняў на службе, ад аднаго я цябе вызваліў, і яшчэ адзін застаўся, якому я жыццё пакінуў, а ён мне маёй жа дабрынёй вочы коле!.. Стаброўскаму, бачыце, галаву адсек! Дык нябожчык мне за гэта падзякаваць мусіць. Я дазволіў яму памерці адразу, а не пакінуў канаць у страшных пакутах калі ў яго кішкі з жывата на свет божы палезлі… Калі ж нам з Невяроўскім прыйдзецца біцца на дуэлі, — ён драпежна паглядзеў на прыціхлага Яна, — я яму такой ласкі рабіць не буду!

Скарыстаўшыся збянтэжанасцю шляхціца, Сасноўскі нарэшце скруціў яго як сноп і, падняўшы на рукі, нібы маленькае дзіця, вынес з хаты.

Наступіла цішыня. Радзівіл, цяжка дыхаючы, глядзеў на Саковіча.

— Спадзяюся, ты разумееш, што пра пасаду аканома павінен забыцца? — спытаў ён.

Гэтага Адам зусім не чакаў. Скалануўшыся, ён спачатку пачырванеў, потым пабялеў. Хацеў абурыцца, апраўдацца, але, наткнуўшыся на цвёрды погляд Багуслава, толькі моўчкі апусціў галаву…

1 ... 201 202 203 204 205 206 207 208 209 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)